Пётар Татарыновіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: прапраўлены пераклад тытулу доктарскай працы.
Радок 28:
Выдаваў кнігі й брашуры (''Сьвяты Ізідар хлебароб'' (1928), ''Вялікія людзі'', ''Купальле''(1930), ''Шляхам дзіваў і ўражаньняў'' (1934), ''Зярняткі з роднай юнацкай нівы''.
 
З прычыны хваробы ([[сухоты]]) у 1939 годзе быў часова звольнены ад сваіх абавязкаў. У 1940 годзе уцёкўцёк з-пад савецкага арышту ў зону нямецкай акупацыі.
 
Быў запрошаны разам зь іншым беларускім духавенствам 15 сьнежня 1941 году на канфэрэнцыю школьных інспэктараў, што абывалася ў Менскім гарадзкім тэатры (сёньня — [[тэатар імя Янкі Купалы]]). Кс. Татарыновіч прыйшоў на яе ў звычайным касьцюме. Разам з [[Антон Шукелойць|Антонам Шукелойцям]], Адамовічам, Савёнкам, Сянкевічам ён заняў месцы на галёрцы, а не ў першым шэрагу зь іншымі сьвятарамі. Пад час выкананьня нямецкага гімну беларускія ксяндзы ўзьняліся, але не выцягнулі рукі. Адразу пасьля заканчэньня канфэрэнцыі кс. [[Станіслаў Глякоўскі|Глякоўскі]] і [[Дзяніс Малец|Малец]] былі арыштаваныя [[СД]]. Татарыновіча пасьпелі схаваць людзі з каталіцкага камітэту (яго выратавала цывільнае ўбраньне і знаходжаньне на галёрцы) і назаўтра пераправілі ў [[Баранавічы]]. Неўзабаве адтуль зьехаў у Варшаву.
Радок 40:
У 1945—1949 гадах навучаўся ў папскім Усходнім інстытуце, абараніў доктарскую працу «''Сьв. Кірыла Тураўскі і яго духоўная навука''» ("S. Cirillo Vesc. di Turov e la sua dottrina spirituale"). Зь верасьня 1950 да 1975 году выдаваў беларускі каталіцкі часопіс «''Źnič''». Арганізаваў у 1950 годзе [[Радыё Ватыкана Беларуская служба|Беларускую праграму «Радыё Ватыкану»]]. Перадаў у 1970 годзе кіраўніцтва Беларускай праграмы вядомаму беларускаму сьвятару, архімандрыту [[Леў Гарошка|Льву Гарошку]].
 
Выдавец беларускай духоўнай літаратуры. Аўтар перакладу кніг «Сьвятая Эванэлія і Апостальскія Дзеі» (Рым, 1954), «Лісты сьвятых апосталаў» (Рым, 1974), якія выдаў са сваімі каментарамікамэнтарамі. Пераклаў на беларускую мову раман [[Генрык Сянкевіч|Сянкевіча]] «Quo vadis» (Рым, 1956).
 
Рашэньнем Кансістарыяльнай кангрэгацыі 21 студзеня 1964 году прызначаны Апостальскім пасадам дырэктарам душпастыраў лацінскага абраду сярод беларускай эміграцыі.
Радок 50:
* Spis kościołów i duchowieństwa diecezji Pińskiej w R.P. 1933 i 1934 (stan diecezji na dzień 31 grudnia 1933), Пінск, 1933, Wydawnictwo Drukarni Diecezjalnej
* Беларус ([[Нью-Ёрк]]). 1978. № 258; 1980. № 283—284.
* Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. [[Менск]]-Мюнхен: [[Беларускі кнігазбор]], 1999
* Юры Туронак «Мадэрная гісторыя Беларусі» разьдзел — «Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску», Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006
* [[Юры Туронак]] «Трагізм і загадкавасьць лёсаў», «[[Наша вера]]», 1(2)-1996.