Глухата: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
 
Радок 1:
[[Файл:International Symbol for Deafness.jpg|міні|Міжнародны знак глухаты]]
'''Глухата''', '''(парушэньне слыху''') — поўнае (глухата) або частковае (глухаватасьць) зьніжэньне здольнасьці выяўляць і разумець гукі. На парушэньне слыху можа пакутаваць любы арганізм, здольны ўспрымаць [[гук]]і. Гукавыя хвалі адрозьніваюцца па [[частасьць|частасьці]] й [[амплітуда|амплітудзе]]. Страта здольнасьці выяўляць некаторыя (ці ўсе) частоты або няздольнасьць адрозьніваць гукі зь нізкай амплітудай, называецца парушэньнем слыху.
 
Выклікаецца шырокім спэктрам біялягічных і экалягічных фактараў. Прычынамі могуць быць захворваньня нутранага вуха і слыхавых нэрваў, запаленьне сярэдняга вуха ці некаторыя інфэкцыйныя хваробы — [[мэнінгіт]], грып і інш; часам — [[траўма]] або працяглае ўзьдзеяньне моцнага [[шум]]у і [[вібрацыя|вібрацыі]].
 
У чалавека парушэньне слыху, якое робіць немагчымым успрыманьне прамовы, называецца глухатой, а больш лёгкія ступені парушэньні слыху, якія абцяжарваюць ўспрыманьне прамовы — глухаватасьць. Акрамя таго, глухата бывае прыроджанай або набытай.