Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 1:
'''Аб’ядна́ньне белару́скіх студэ́нцкіх арганіза́цыяў''' (АБСА) — незалежніцкая арганізацыя, якая існавала ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і на [[эміграцыя|эміграцыі]] ў 1924—1938 гадах і аб’ядноўвала беларускіх студэнтаў, пераважна нацыяналістаў.
 
Заснаваная 20 жніўня 1924 року на канфэрэнцыі беларускіх студэнцкіх арганізацыяў у Празе. Устаноўчы зьезд адбыўся 29 чэрвеня 1926 року. АБСА мела за мэту згуртаваньне ўсіх беларускіх студэнцкіх арганізацыяў для сумеснай працы на ніве беларускага адраджэньня. Старшыні: [[Вінцэнт Жук-Грышкевіч]], [[Міхась Гузоўскі]] (з 1926), [[Вячаслаў Лаўскі]] (з 11 лістападу 1927), [[Тамаш Грыб]] (з 1930), [[Міхал Вітушка]] (з 1932).<ref>{{Артыкул| аўтар = | загаловак = Хроніка. З жыцьця Беларускага Студэнцкага Саюзу. | спасылка = https://knihi.com/none/Studenckaja_dumka_pdf.zip.html#1928-001.nlb.pdf_33 | мова = | выданьне =[[Студэнцкая думка (Вільня)|Студэнская думка]]| тып =часопіс | год = 1928 | том = | нумар = 1 (8) | старонкі = 30 }}</ref><ref>{{Артыкул| аўтар = | загаловак = Хроніка. Беларускі Студэнцкі Саюз у Вільні. | спасылка = https://knihi.com/none/Studenckaja_dumka_pdf.zip.html#1930-003.nlb.pdf_40 | мова = | выданьне =[[Студэнцкая думка (Вільня)|Студэнская думка]]| тып =часопіс | год = 1930 | том = | нумар = 3 (14) | старонкі = 38, 39 }}</ref>
 
 
Штаб-кватэра АБСА знаходзілася ў [[Прага|Празе]], дзе на розных мовах выдаваўся «[[Бюлетэнь АБСА]]». Пры арганізацыі існавалі аддзелы [[міжнародныя зносіны|міжнародных зносін]], [[прэса|прэсы]], [[эканоміка|эканомікі]] ды іншыя.
Радок 10 ⟶ 11:
 
З АБСА выйшлі дзясяткі дзеячоў [[Беларускі супраціў|беларускага супраціву]]: [[Міхал Вітушка]], [[Мікалай Шкялёнак]], [[Вітаўт Тумаш]], [[Станіслаў Станкевіч (палітык)|Станіслаў Станкевіч]], [[Мікола Антонавіч Чарнецкі|Мікола Чарнецкі]] ды іншыя. АБСА спыніла сваё існаваньне ў 1938 годзе ў сувязі зь цяжкім фінансавым становішчам, з малым лікам беларускіх студэнтаў у [[Эўропа|Эўропе]] ды моцнымі нападкамі расейскіх эмігранцкіх і польскіх шавіністычных студэнцкіх арганізацыяў.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы|}}
 
== Літаратура ==
* {{Артыкул| аўтар = | загаловак = Адозва Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў. | спасылка = https://knihi.com/none/Studenckaja_dumka_pdf.zip.html#1930-003.nlb.pdf_39 | мова = | выданьне =[[Студэнцкая думка (Вільня)|Студэнская думка]]| тып =часопіс | год = 1930 | том = | нумар = 3 (14) | старонкі = 37 }}
* [http://knihi.com/none/Bielaruski_nacyjanalizm_Daviednik.html Беларускі нацыяналізм. Даведнік], [[Беларуская Палічка|Беларуская палічка]]
* {{Літаратура/БЭ|1|Аб’яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый|аўтар=[[Ю. Васілеўскі]]}}