Васіль Шаўчэнка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
 
Радок 8:
|імя=Васіль Шаўчэнка
|бітвы=[[Грамадзянская вайна ў Расеі]]<br />[[Беларускі антысавецкі супраціў (1918—1933)]]
|мянушка=Бацька|пэрыяд жыцьця=невядома — [[25 сьнежня]] [[1925]]
}}
 
Радок 19:
 
=== Паляваньне Скатнічэнкі ===
У верасьні 1924 году каля вёскі [[Княжыцы|Княжыцаў]] (10 вёрстаў ад [[Магілёў|Магілёва]]) восем добра ўзброеных баевікоў Шаўчэнкі напалі на атрад міліцыянтаў пад камандаваньнем начальніка раённага аддзелу Скатнічэнкі. Падчас перастрэлуперастрэлкі і рукапашнага бою загінуў агент крымінальнага вышуку і быў паранены яшче адзін супрацоўнік аддзяленьня.
 
У сьнежні Скатнічэнка з шасцьюшасьцю міліцыянтамі паспрабаваў зноў абкласьці Шаўчэнку ў вёсцы [[Навасёлкі]], на поўдзень ад [[Магілёў|Магілёва]]. Але атаман за некалькі гадзінаў да зьяўленнязьяўленьня карнікаў пакінуў Навасёлкі.
 
Агентура, купленая ўладаю за соль і мануфактуру, паведаміла, што баевікі накіраваліся ў вёску [[Пушча (Магілёўскі раён)|Пушча]]. Скатнічэнка і яго людзі абкружылі пасёлак, прачасалі хутары паблізу. Насустрач трапіўся мясцовы жыхар, які ахвотна паведаміў, што «банда» пры падыходзе міліцыі схавалася ў лесе. Міліцыянты вырашылі даць сабе кароткі адпачынак, зайшлі ў хату зычлівага Дуброўскага (так сябе назваў жыхар) напіцца вады. І былі сустрэтыя стрэламі. Шаўчэнка са сваімі партызанамі хаваўся ў другім пакоі. У хаце застаўся цяжка паранены міліцыянт Ялыніч, астатнія выбеглі на двор і пачалі страляць у вокны. Міліцыянты Арлоў і Тарасенка паспрабавалі падпаліць хутар. Арлоў быў застрэлены. Людзі Шаўчэнкі кінулі з вокнаў хаты некалькі бомбаў і, карыстаючыся разгубленасьцю міліцыянтаў, уцяклі.
 
=== Агентура ===
Цягам 1924 годагоду спробы зьнішчыць атамана рабіліся ня раз. У аддзел Шаўчэнкі засылалі ўзброеных агентаў, якія мусілі забіць атамана, што ў іх не ўдалося. Таксама намагаліся ўсыпіць яго морфіем і схапіць, але гэта гэтаксама не спрацавала. «Ён узброены да зубоў, хітры і смелы», — тлумачылі сілавікі адсутнасьць вынікаў.
 
=== Нарада ===
10 сьнежня 1924 году ва ўмовах сакрэтнасьці засядала бюро Магілёўскага акружнога камітэуакамітэту [[Камуністычная партыя Беларусі|КПБ]]. Паседжаньне было цалкам прысьвечанае вядомай у акрузе асобе атамана Шаўчэнкі. Удзельнікі распавялі пра намаганьні ў зьнішчэннізьнішчэньні «паралельнай улады». Партыйцы скардзіліся на Акружны аддзел [[Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленьне пры ЦВК Беларусі|ДПУ]], які не надаваў належнай ацэны «бандзе Шаўчэнкі». Таксама нагадалі пра ненармальныя дачыненьні паміж ДПУ і міліцыяй, якія немаведама што дзеляць, прывялі да правалу шэрагу апэрацыяў супраць атамана і вялікіх чалавечых стратаў. Кіраўнікі акругі падкрэсліліпадкрэсьлілі, што «ў тых раёнах, дзе ёсьць Шаўчэнка, міліцыі немагчыма працаваць і там уся ўлада тэрарызаваная».
 
Паводле агентурных даныхзьвестак, Шаўчэнка меў да сотні ўкрывальнікаў. Імёны 90 чалавек былі вядомыя [[Надзвычайная камісія БССР|чэкістам]]. [[Сымон Файнштэйн|Кіраўнік міліцыі]] прапанаваў пачынаць з укрывальнікаў. Браць іх першымі, каб паказаць, што «савецкая ўлада зусім ня мяккая».
 
Прынятая пастанова засьведчыла:<blockquote>''Наяўнасьць банды Шаўчэнкі і яе дзейнасьць варожа адбіваецца на палітычным стане акругі. Банда… падрывае аўтарытэт улады, разбэшчвае сялян і стварае сабе аўтарытэт.''</blockquote>У дакумэнце асобным радком згадвалася пра неабходнасьць дадатковых сродкаў на буйную апэрацыю. ЗапланаванаЗаплянавана было пачаць з арыштаў хаўрусьнікаў і ўкрывальнікаў. У вёскі накіроўваліся адмысловыя карныя аддзелы. «Працу па ліквідацыі гэтай банды лічыць ударна-баявой», — з пафасампатасам заклікала пастанова сходу.
 
=== Аперацыя па знішчэнні ===
Сам [[Яўхім Кроль]] пакінуў сталіцу, каб зьнішчыць «бацьку» [[Магілёўская акруга|Магілёўшчыны]]. За пяць гадоў сваёй вайны Шаўчэнка надта раззлаваў улады.
 
Як успамінаў Кроль, плян апэрацыі прадугледжваў рухацца з трох бакоў буйнымі міліцыйнымі аддзеламі ў бок вёскі Княжыцаў. Туды ж накіроўваўся і атрад з [[Менск|Менску]]у на чале з Кролем. Тыдзень атрад чакаў данясеньняў выведкі. Нарэшце дачакаліся тэлефанаваньня агента, які ведаў, дзе спыніцца Шаўчэнка. Група накіравалася ў Княжыцкі лес, улюбёнае месца атамана. Кроль успамінае, што пачуцьцё страху і насьцярогі не пакідала міліцыянтаў. Яны ведалі, колькі работнікаў міліцыі загінула ад гранатаў і карабіна баевіка. Але, як пазьней высьветлілася, атаман ужо быў забіты падчас бойкі з карным атрадам. Тэлефонны провад у сельскім савеце быў перарэзаны, таму Менская група вярнулася ў [[Бялынічы]].
 
=== Ліквідацыя ў Васільках ===
Паводле агентурных зьвестак, атаман знаходзіўся на хутары селяніна Рыжковіча каля [[Васількі (Магілёўская вобласьць)|Васількоў]]. Група захопу пад кіраўніцтвам міліцыянта Паўлоўскага зь пяці чалавек спынілася каля дома Рыжковіча. Міліцыянты запыталіся ў гаспадара наконт ягонага госьця. Вясковец няветліва адказаў, што нічога і нікога ня ведае. У гэты момант Шаўчэнка стрэліў з акна хаты і забіў старшага міліцыянта [[Бялыніцкі раён|Бялыніцкага раёну]] Царанкова. ПачаўсяПачалася перастрэлперастрэлка, у імёй атаман загінуў. Пра ліквідацыю «бандыта» паведаміла зводка данясеньняў па Магілёўскім крымінальным вышуку ад 25 сьнежня 1924 году.
 
== Далейшы лёс атраду ==
Радок 59:
 
== Тактыка ==
Атаман трымаўся тактыкі, якая дазваляла яму пасьпяхова дзейнічаць і пазбягацьпазьбягаць пастак [[ДПУ БССР|ДПУ]]. Пры ім звычайна было ня больш як 3—7 чалавек. Але яго невялікая група на сыгнал за адну ноч вырастала ў сотню.
 
== Цікаўкі ==