Пішчуха: розьніца паміж вэрсіямі

род сысуноў
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Пішчуха | Выява = Ochotona daurica.jpg | Подпіс д...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:18, 25 чэрвеня 2021

Пішчуха (Ochotona) — адзіны род у сваім сямействе клясы сысуноў; ўключае 34 сучасныя віды[1]. Пішчухі жывуць у сходняй Эўропе, Азіі, Паўночнай Амэрыцы. Насяляюць горныя, камяністыя, лугавыя, стэпавыя, лясныя альбо хмызьняковыя арэалы (ад 90 да 6000 метраў над узроўнем мора), дзе для іх сховішча даступныя шматлікія шчыліны, некаторыя віды таксама будуюць норы. Выкапныя рэшткі шырока сустракаецца у Эўропе, а таксама ў Азіі і Паўночнай Амэрыцы[2][3].

Пішчуха
Ochotona dauurica — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадЗайцападобныя (Lagomorpha)
СямействаПішчухавыя (Ochotonidae)
РодПішчуха
Бінамінальная намэнклятура
Ochotona
Link, 1795

Даўжыня ад носа да хваста складае 13–30 см, хваста не відаць, маса у сярэднім 100–150 грамаў. Цела кампактнае, галава круглявая, вушы кароткія і круглявыя, канечнасьці кароткія (заднія трохі даўжэйшыя, чым пярэднія). Валасяны полаг густы і мяккі, у асноўным шэра-карычневага, пясочна-жоўтага або чырванавата-карычневага колеру. Зубная формула: 2/1, 0/0, 3/2, 2/3 = 36–40 зубоў[2][3].

Яны ў асноўным актыўныя ў прыцемках, але іх можна ўбачыць і днём. Хаця многія віды жывуць у халодных раёнах, яны не ўпадаюць у спячку. У той час як стэпавыя віды часта жывуць разам вялікімі групамі, віды, якія жывуць у гарах, як правіла, адзінкавыя. Рацыён складаецца ў асноўным з траў і сьцеблаў расьлін; на зіму ствараюць запасы ежы зь сена (запас адной жывёлы можа дасягнуць шасці кілаграмаў сена). Падобна зайцам, пішчухі характарызуюцца высокім узроўнем нараджальнасьці. Два, тры і больш разоў на год самка нараджае да дванаццаці маладых жывёл[2][3].

Сыстэматыка

  • Сямейства пішчухавыя (Ochotonidae)
    • Род: пішчуха Ochotona
    • Выкапныя роды: †Albertona, †Alloptox, †Amphilagus, †Australagomys, †Austrolagomys, †Bellatona, †Bellatonoides, †Bohlinotona, †Cuyamalagus, †Desmatolagus, †Eurolagus, †Gripholagomys, †Gymnesicolagus, †Hesperolagomys, †Heterolagus, †Kenyalagomys, †Lagopsis, †Marcuinomys, †Ochotonoides, †Ochotonoma, †Oklahomalagus, †Oreolagus, †Paludotona, †Piezodus, †Plicalagus, †Pliolagomys, †Prolagus, †Proochotona (syn. Ochotona), †Pseudobellatona, †Ptychoprolagus, †Russellagus, †Sinolagomys, †Titanomys

Крыніцы

  1. ^ Explore Current Mammalian Taxonomy (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 25.06.2021 г.
  2. ^ а б в Reese, A. (2012) Ochotonidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 25.06.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 235, 236. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)