Лёзна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
д →‎Найноўшы час: кірылічная „і“
Радок 89:
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Лёзна абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]], аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У 1924 годзе Лёзна вярнулі [[БССР]], дзе яно стала цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 году мястэчка атрымала афіцыйны статус [[пасёлак гарадзкога тыпу|пасёлку гарадзкога тыпу]]. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 7 ліпеня 1941 да 8 кастрычніка 1943 году яно знаходзілася пад акупацыяй [[Трэці Райх|Трэцяга Райху]]. 16 ліпеня 1941 году пад Лёзнам у палон трапіў сын кіраўніка [[СССР]] [[Ёсіф Сталін|Сталіна]] — [[Якаў Джугашвілі]]<ref>[https://www.sb.by/articles/sem-uroka-belarusazna-stva-pyaty-tur.html Сем урокаў беларусазнаўства. Пяты тур] // [[СБ. Беларусь сегодня]], 17 сьнежня 2011 г.</ref>. У 1961 годзе [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|савецкія ўлады зруйнавалі царкву Ўваскрасеньня Хрыстова]].
 
У ноч з 16 на 17 чэрвеня 1994 году ў ваколіцах Лёзна невядомыя ўчынілі меркаваны замах на [[Аляксандар Лукашэнка|Лукашэнку]]<ref>Кур'яновічКур’яновіч А. [https://nn.by/?c=ar&i=173496 Першыя прэзідэнцкія, альбо Як абіралі кіраўніка Беларусі], [[Наша Ніва]], 17 ліпеня 2016 г.</ref>. 27 ліпеня 1995 году на 40-мэтровым коміне побытавага камбінату [[Мірон]] упершыню ўзьняў [[бел-чырвона-белы сьцяг]] і пакінуў побач зь ім запіску ''«Вярніце народу гістарычную памяць»''<ref>Лялькоў IІ. [http://pahonia-plakat.narod.ru/bielaruskaja_simvolika.htm Пытаньне дзяржаўнай сымболікі ў Беларусі: гісторыя і сучасны стан] // [[ARCHE Пачатак]]. № 1 (21), 2002.</ref>. У 2005 годзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё пешага мосту цераз раку [[Мошна|Мошну]].
 
<gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths="150" heights="150" class="center">
Lozna, Stancyjnaja. Лёзна, Станцыйная (1880-89).jpg|Станцыя, 1880-я гг.
Lozna. Лёзна (1901-18).jpg|Драўляная забудова, да 1918 г.