Лізавета II: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Палітык
| імя = Лізавета ІІ
| жанчына = ага
| выява = Elizabeth II greets NASA GSFC employees, May 8, 2007 edit.jpg
| памер =
Радок 26:
 
== Біяграфія ==
Старэйшая дачка герцага Ёрцкага [[Георг VI|Георга]], будучага караля Вялікабрытаніі Георга VI ([[1895]]—[[1952]]) і лэдзі [[Лізавета Боўз-Лаён|Лізаветы Боўз-Лаён]] ([[1900]]—[[2002]]). Яе дзядулі і бабулі: [[Георг V]] ([[1865]]—[[1936]]), кароль Вялікабрытаніі і [[Марыя Тэкская|каралева Марыя]] ([[1867]]—[[1953]]1867—1953), прынцэса Тэцкая, — па бацьку, [[Клод Джордж Боўз-Лаён]] ([[1855]]—[[1944]]), граф Стратмар і Сэсілія Ніна Боўз-Лаён ([[1883]]—[[1961]]), — па маці.
 
Пасьля адрачэньня дзядзькі [[Эдўард VIII|Эдўарда VIII]] і ўступа бацькі на пасад у сьнежні [[1936]] году 10-гадовая Лізавета стала спадкаемцай і пераехала з бацькамі з Кэнсінгтана ў [[Букінгемскі палац]].
 
Будучая каралева расла ў атмасфэры каханьня і дбаньня. Яна атрымала добрую хатнюю адукацыю, у асноўным гуманітарнай скіраванасьці. У дзяцінстве была вельмі дапытлівая, асаблівая цікавасьць у яе выклікалі коні. Гэтаму захапленьню яна адданая шматлікія дзесяцігодзьдзі. Падчас [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]] прынцэса Лізавета працавала шафёрам вайскоўскага таксі, бо каралеўская сям’я была абавязаная працаваць на абарону краіны.
Радок 36:
Лізавета выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады яе валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую ролю ў прызначэньні прэм’ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм’ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — [[Гаральд Ўільсан|Гаральдам Ўільсанам]], [[Тоні Блэр]]ам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм’ерам і каралевай паўсталі ў пэрыяд прэм’ерства [[Маргарэт Тэтчэр]]. Лізавету некалькі бянтэжыў «каралеўскі стыль» кіраваньня новага прэм’ера. У прыватнасьці, паміж імі былі рознагалосьсі ў сувязі з падтрымкай брытанскім урадам рэжыму [[апартэід]]а ў [[ПАР]], што, па меркаваньню каралевы, магло нэгатыўна адбіцца на ўплыве Вялікабрытаніі ў афрыканскіх краінах — чальцах Садружнасьці. Пры гэтым яна заўсёды заставалася верная традыцыі ангельскіх каралёў найноўшага часу — знаходзіцца над палітычнымі сутычкамі.
 
Аўтарытэту Віндзорскага каралеўскага дому ў большай ступені пагражалі сямейныя скандалы і шлюбаразводныя працэсы [[прынцэса Ганна|прынцэсы Ганны]], [[прынц Чарльз|прынца Чарльза]] і [[прынц Эндру|прынца Эндру]]. Стрыманае стаўленьне Лізаветы да трагічнай згубы [[прынцэса Дыяна|прынцэсы Дыяны]] у жніўні [[1997]] выклікала неўхваленьне з боку простых брытанцаў. Тым ня менш, Лізавеце атрымоўваецца падтрымліваць высокі прэстыж ангельскай манархіі ў вачах брытанцаў.
 
У каралевы Лізаветы II і ейнага мужа Філіпа 4 дзяцей — [[прынц Чарльз]] (нар. у 1948), прынцэса Энн (нар. у 1950), [[прынц Эндру]] (нар. у 1960) і прынц Эдўард (нар. у 1964).
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Elizabeth II of the United Kingdom}}
* [http://www.royal.gov.uk/ Афіцыйная старонка] {{ref-en}}