Навум Перкін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{навуковец}} '''Навум Саламонавіч Перкін''' (15 лютага 1912, Тураў, Мазырскі п...'
 
афармленьне, вікіфікацыя
Радок 1:
{{навуковец}}
'''Навум Саламонавіч Перкін''' (15 лютага 1912, [[Тураў]], [[Мазырскі павет (Менская губэрня)|Мазырскі павет]], [[Менская губэрня]]  — 2 кастрычніка 1976)  — беларускі літаратуразнавец.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 15 лютага 1912 году ў мястэчку Тураў [[Мазырскі павет (Менская губэрня)|Мазырскага павету]] [[Менская губэрня|Менскай губэрні]] (цяпер - — [[Жыткавіцкі раён]], [[Гомельская вобласьць]]) у сям'ісям’і саматужніка. У 1928 годзе паступіў у Гомельскі пэдагагічны тэхнікум, але з другогага курса вымушаны быў пайсьці працаваць настаўнікам сельскай школы<ref>[http://zhitlib.by/%D0%9F%D0%B5%D1%80%D0%BA%D0%B8%D0%BD-%D0%9D-%D0%A1/ Вучоны і настаўнік (да 105-годдзя Н. Перкіна, літаратуразнаўцы, крытыка, празаіка)]</ref>. У 1929—1931 гадох настаўнічаў у пачатковых школах на Гомельшчыне.
 
У 1936 годзе скончыў літаратурны факультэт [[Менскі пэдагагічны інстытут|Менскага пэдагагічнага інстытуту]], у 1941 годзе - — асьпірантуру пры гэтым інстытуце. Удзельнік [[Нямецка-савецкая вайна|нямецка-савецкай вайны]]  — з 1941 году на фронце, з 1942 году ў партызанах на Браншчыне, з 1944 году ізноў на фронце. Быў двойчы паранены.
 
З 1946 году  — навуковы супрацоўнік, у 1963—1976  — загадчык сэктару ўзаемасувязяў літаратур [[Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы|Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы]] [[АН БССР]]. Доктар філялягічных навук, прафэсар. Сябра [[Саюз пісьменьнікаў СССР|Саюзу пісьменьнікаў СССР]] з 1954 году.
 
== Навуковая дзейнасьць ==
Дэбютаваў у друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1946 годзе. Пісаў на [[Расейская мова|расейскай]] і [[Беларуская мова|беларускай мовах]]. Аўтар працаў «Аркадзь Куляшоў: Паэтычная творчасьць» (1951), «Творчасьць Пятруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцьця беларускай савецкай літаратуры 20-30-х гадоў: Праблемы сацыялістычнага рэалізму» (1960), «У сям'ісям’і братэрскіх літаратур» (1967), «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Чалавек у савецкім рамане» (1975), брашуры «Пятро Глебка» (1955), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Абсягі думкі» (1979). Апублікаваны аўтабіяграфічныя мастацкія творы «Хлопчык з мястэчка» (1981) і «Я стаў партызанам» (1982).
 
Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Гісторыі савецкай шматнацыянальнай літаратуры» (1970—1971), сааўтар дакладаў да III Міжнароднага зьезду славістаў «Асноўныя асаблівасьці развіцьця сучаснай беларускай літаратуры» (з В. Івашыным, 1958) і да V  — «Беларускапольскія ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з А. Лойкам, 1969), а таксама падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (з [[Юльян Пшыркоў|Ю. Пшырковым]], 1959—1973).
 
== Узнагароды ==
Радок 18:
* мэдалі,
* [[Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа]] (1980) удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры».
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
* Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.  К.  Гардзіцкі. Нав. рэд. А.  Л.  Верабей.  — Менск: Мастацкая літаратура, 1994.  — 653  с.: іл. ISBN 5-340-00709-X;
* Перкін Навум // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А.  І.  Мальдзіса.  — Менск: БелЭн, 1992—1995.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Перкін, Навум Саламонавіч}}