Прыметнік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
** паводле месцазнаходжаньня — ''гарадзенскія тэатры, сельскі сход'';
** паводле часу — ''сьвяточны канцэрт, восеньскі вечар'',
* прыналежнасьць прадмета (''братаў дзёньнік, Верына кніга, буслава гняздо'').

Прыметнік звычайна паясьняе [[назоўнік]] і граматычна залежыць ад яго. Прыметнікі зьмяняюцца па [[род]]ах, [[лік]]ах і [[склон]]ах. Роды, лікі й склоны прыметнікаў залежаць ад назоўніка: ''ясны дзень, ясная раніца, яснае неба, ясныя дні''.

У сказе прыметнік часьцей за ўсё бывае [[Азначэньне|азначэньнемазначэньне]]м: ''Ідзе вясна ў шумлівых водах, у звонкім срэбры ручаёў і разьлівае мяккі подых, як песьню нейкую бяз слоў''. ([[Якуб Колас]]).

Прыметнік можа быць і [[выказьнік]]ам або можа ўваходзіць у склад выказьніка: ''Ночы ўлетку прыгожыя. (В. Каваль). Неба гэтымі днямі сінела чыстае й глыбокае''. ([[Іван Мележ]]).

== Падзел прыметнікаў ==
Радок 25:
=== Якасныя прыметнікі ===
{{Асноўны артыкул|Якасныя прыметнікі}}
Якасныя прыметнікі абазначаюць такія прыметы, якія могуць праяўляцца ў прадметах у большай або меншай ступені: ''малады хлопец, брат маладзейшы за сястру, самы малады з настаўнікаў''.

Якасныя прыметнікі характарызуюцца пэўнымі граматычнымі асаблівасьцямі. Яны могуць мець:
Радок 31:
* ужываюцца з памяншальна-ласкавымі [[Устаўка|ўстаўкамі]] (''малы — маленькі, маленечкі, малюсенькі, малюпасенькі'');
* абазначае непаўнату якасьці (''мутны — мутнаваты, бледны — бледнаваты, сіні — сіняваты'');
* спалучацца з [[Прыслоўе|прыслоўямі]] (''вельмі добры, надзвычай важны'').

Некаторыя якасныя прыметнікі могуць мець кароткую вымову{{Заўвага|або Форму}}: ''Узяўся за гуж — не кажы што ня'' '''''дуж'''''. ([[Прыказка]]). '''''Повен''''' ''падпечак белых авечак''. ([[Загадка]]).

=== Адносныя прыметнікі ===
Адносныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў паводле іх адносін да іншых прадметаў і зьяўзьяваў: ''каменная сьцяна'' (сьцяна з каменю), ''драўляныя лыжкі'' (лыжкі зь дзерава), ''пісьмовы стол'' (стол для пісьма), ''зарэчныя лугі'' (лугі за ракою), ''дзіцячы сьмех'' (сьмех дзяцей).

Пры пераносным ужываньні адносныя прыметнікі могуць набываць значэньні якасных. Параўнайце: ''залаты пярсьцёнак'' і ''залатая восень'', ''каменны мост'' і ''каменнае сэрца''.

=== Прыналежныя прыметнікі ===
Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасьць прадмета пэўнай асобе або жывой істоце: ''матчына радасьць, Віцеў сшытак, вавёрчына дупло''. Такія прыметнікі ўтвараюцца ад асновы назоўнікаў мужчынскага роду пры дапамозе [[Устаўка|ўставак]] '''''-оў''''', '''''-ёў''''', '''''-аў''''', '''''-еў''''' (''бацькаў кажух, лесьнікоў дом, братаў сшытак, Андрэеў дзядзька'') і ад асновы назоўнікаў жаночага роду пры дапамозе [[Устаўка|ўставак]] '''''-ін''''', '''''-ын''''' (''Надзін партфель, сестрына сукенка, ластаўчына гняздо'').

== Скланеньні прыметнікаў. Правапіс іх склонавых канчаткаў ==
Якасныя і адносныя прыметнікі скланяюцца аднолькава. Іх склонавыя канчаткі залежаць ад апошняга зычнага асновы і націску.

Прыметнікі мужчынскага і ніякага роду ў адзіночным ліку ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага, маюць аднолькавыя канчаткі. У родным склоне пасьля цьвердых і зацьвярдзелых зычных пішацца канчатак '''''-ога''''' (пад націскам) або '''''-ага''''' (не пад націскам), пасьля мяккіх — '''''-яга''''', а ў давальным склоне адпаведна — '''''-ому''''', '''''-аму''''', '''''-яму'''''. У творным і месным склонах пасьля цьвердых і зацьвярдзелых зычных пішацца '''''-ым''''', пасьля мяккіх і '''''г''''', '''''к''''', '''''х''''' — '''''-ім'''''.

Прыметнікі жаночага роду ў родным, давальным, творным і месным склонах маюць канчаткі '''''-ой''''' (пад націскам), '''''-ай''''' (не пад націскам пасьля цвердыхцьвёрдых і зацьвярдзелыхх зычных), '''''-яй''''' (пасьля мяккіх зычных). У родным склоне могуць быць розныя канчаткі '''''-ое''''' ('''''-ае'''''), '''''-яе''''': ''густое травы, вясёлае пары, раньняе вясны'', а ў творным — '''''-ою''''' ('''''-аю'''''), '''''-яю''''': ''густою травою, вясёлаю парою, раньняю вясною''. Поўныя канчаткі творнага склону прыметнікаў жаночага роду трэба адрозьніваць ад сугучных зь імі канчаткаў вінавальнага склону '''''-ую''''', '''''-юю'''''. Адрозьніць гэта дапамагае пытальны займеньнік: ''траву'' (якую?) ''сакавітую, летнюю''; ''травою'' (якою?) ''сакавітую, летняю''.

У множным ліку канчаткі прыметнікаў залежаць ад характару асновы:
* пасьля цьвердых і зацьвярдзелых зычных пішацца '''''-ыя''''' (''новыя, густыя, старыя''),
* пасьля мяккіх і '''''г''''', '''''к''''', '''''х''''' — '''''-ія''''' (''раньнія, дарагія, блізкія, ціхія''),
У родным і месным склонах пішуцца канчаткі '''''-ых''''', '''''-іх''''', у давальным '''''-ым''''', '''''-ім''''', у творным — '''''-ымі''''', '''''-імі'''''.

=== Прыналежныя прыметнікі ===
Прыналежныя прыметнікі мужчынскага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць ніякі канчатак{{Заўвага|Або нулявы канчатак}} (''бацькаў падарунак, Зосьчын твар''), у вінавальным склоне іх канчатак залежыць ад адушаўлёнасьці — неадушаўлёнасьці назоўніка (''бачу бацькаў падарунак'', але ''бацькавага брата''; ''Зосьчын твар'', але ''Зосьчынага сына''). Прыналежныя прыметнікі ніякага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак '''''-о''''' (пад націскам), '''''-а''''' (не пад націскам): ''даччыно паліто, дзедава пісьмо''; у жаночым родзе — '''''-а''''' (''матчына песьня, Андрэева радасьць''). Такія ж канчаткі маюць прыметнікі ў вінавальным склоне: ''прачытаў даччыно пісьмо, апрануў дзедава паліто'' (ніякі род), ''слухаў матчыну песьню, падзяляю Андрэеву радасьць'' (жаночы род).

Ва ўсіх іншых склонах прыналежныя прыметнікі маюць канчаткі, ўласьцівыя якасным і адносным прыметнікам: ''бацькавага падарунка, бацькаваму падарунку, бацькавым падарункам, у бацькавым падарунку; матчынай песьні, матчынаю песьняю'' і г.д.

== Правапіс некаторых уставак прыметнікаў ==
Прыметнікі могуць утварацца:
* ад назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў і іншых часьцін мовы (''вёска — вясковы, крыніца — крынічны, мэтал — мэталічны, жах — жахлівы, пазнаваць — пазнавальны, працаваць — працоўны''),
* для ўтварэньня ацэнкі (''стары — старэнькі; вялікі — вялізны, велізарны; шырокі — шырачэзны; высокі — высачэнны'').

[[Устаўка|Устаўкі]] ацэнкі '''''-еньк-''''', '''''-эньк-''''', '''''-аньк-''''' пішуцца зь мяккім знакам: ''маладзенькі, старэнькі, прыгожанькі''. Мяккі знак пішацца таксама перад [[Устаўка|устаўкаюустаўка]]ю '''''-ск-''''' у прыметніках утвораных ад назваў
[[Месяц (каляндар)|месяц]]аў і пор году на '''''-нь''''': ''[[студзень]]скі, [[ліпень]]скі, [[жнівень]]скі, [[чэрвень]]скі, [[восень]]скі''. У іншых прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на '''''-нь''''', мяккі знак ня пішацца: ''[[Конь|конскі]], [[Любанскі раён|Любанскі]], [[Астраханскі раён|Астраханскі]], [[Смаргонскі раён|Смаргонскі]]''.

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў, аснова каторых канчаецца на '''''[[н]]''''', а ад назоўнікаў на '''''-мя''''', пішацца ''''''нн''''': ''лімон — лімонны, камень — каменны, глыбіня — глыбінны, семя — семянны'' (але: ''полымя — палымяны''). Два знакі '''''н''''' пішуцца й ва [[Устаўка|ўстаўцы]] '''''-енн-''''' ('''''-энн-'''''): ''абедзенны, вогненны, страшэнны''. Прыметнікі з [[Устаўка|устаўкаюустаўка]]ю '''''-ан-''''' ('''''-ян-'''''), '''''-ін-''''' ('''''-ын-''''') пішуцца з адным '''''н''''': ''бляшаны, драўляны, духмяны, дзяціны, птушыны, пчаліны''.

У прыметніках, утвораных пры дапамозе [[Устаўка|ўстаўкі]] '''''-ск-''''' ад назоўнікаў, аснова якіх канчаецца на '''''[[с]]''''', пішацца адзін знак '''''с''''' (адбываецца зьліцьцё зычных): ''беларус — беларускі, Кузбас — кузбаскі''. Зьліцьцё '''''с''''' з папярэднім зычным адбываецца і тады, калі аснова назоўніка канчаецца на '''''[[ц]]''''', '''''[[т]]''''', '''''[[ч]]''''', '''''[[к]]''''' (у такім выпадку пішацца '''''ц'''''): ''Камянец — камянецкі, рыбак — рыбацкі, брат — брацкі, ткач — ткацкі, [[Самойлавічы]] — [[Самойлавіцкі сельскі савет|самойлавіцкі]]''. У прыметніках утвораных ад земскіх назваў з асновай '''''[[г]]''''', '''''[[х]]''''', '''''[[з]]''''', '''''[[ж]]''''', '''''[[ш]]''''' пішацца [[Устаўка|ўстаўка]] '''''-ск-''''': ''[[Арэнбускі раён|арэнбурскі]], [[Казаская мова|казаская]], [[Француская мова|француская]], [[Нясьвіскі раён|нясьвіскі]], [[Добрускі раён|добрускі]]'' і г.д. З [[Устаўка|устаўкаюустаўка]]ю '''''-зк-''''' пішуцца прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў з асновай на '''''[[д]]''''': ''[[Швэдзкая мова|швэдзкая]], [[Гарадзкі выканаўчы камітэт|гарадзкі]], [[Пэрсыдзкая затока|пэрсыдзкая]], людзкі''.

У прыналежных прыметніках і прозьвішчах, утвораных ад назоўнікаў мужчынскага роду зь мяккай асновай, пішацца [[Устаўка|ўстаўка]] '''''-еў''''' ('''''-ев-'''''): ''Пецеў сьцізорык, Сяргеевы канькі; Васільеў Іван Андрэевіч, Афанасьеў Мікалай Антонавіч''.

== Крыніцы ==