Літоўская мітраполія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
У сярэдзіне XVI ст. ў склад Літоўска-Наваградзкай мітраполіі (цэнтар у Наваградку, потым у Вільні) уваходзіла 9 япархіяў: Полацкая, Тураўская з катэдрай у Пінску, Смаленская, Чарнігаўская, Галіцкая, Пярэмышльская, Холмская, Луцкая, Уладзімерска-Валынская. Тады ж у Вільні было 17 цэркваў, у Наваградку — 10, у Берасьці й Полацку — па 9, у Віцебску — 7, у Горадні і Слоніме — па 6, у Магілеве, Клецку і Слуцку — па 5. Паводле сьведчаньнях сучасьнікаў, яшчэ ў сярэдзіне XVI ст. у Вільні было ўдвая больш цэркваў, чым касьцёлаў.
 
[[Файл:Supraśla, Manastyrskaja, Bazylanski. Супрасьля, Манастырская, Базылянскі (1890).jpg|значак|[[Супрасьлеўскі манастыр]] Літоўскай мітраполіі]]
 
У XV—XVI стагодзьдзях, калі вялікія князі літоўскія сталі актыўна спрыяць каталіцкай канфэсіі, Праваслаўная царква і праваслаўная шляхта пачалі змаганьне за свае правы. 15 кастрыніка 1432 году яны дамагліся ад Ягайлы выданьня прывілея, які ўраўноўваў праваслаўных фэадалаў у правох з каталікамі і такім чынам аслабляў дыскрымінацыйны [[Гарадзельскі прывілей]] 1413 году. Прывілеем 1434 году вялікага князя [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] «руская» шляхта дамаглася [[Стан (сацыяльная група)|станавай]] роўнасьці з каталікамі, але як і раней абмяжоўвалася ў кіраваньні дзяржавай. У 1563 годзе [[Жыгімонт Аўгуст]] адмяніў Гарадзельскі прывілей і ў 1568 годзе пацьвердзіў гэта. Асноўныя палажэньні аб верацярпімасьці да праваслаўных зафіксаваны ў «Акце Варшаўскай Канфедэрацыі» 1573 году, а потым перанесены ў [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году]]. У 1592 годзе прынята каралеўская грамата пра тое, каб сьвецкія ўлады ня ўмешваліся ў справы Праваслаўнай царквы. Асобнымі каралеўскімі граматамі ў 1592 годзе зацьверджаныя праваслаўныя брацтвы ў Менску і Берасьці.