Чорны блёк: розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам '{{Накід}}{{Шаблён:Анархізм}}'''Чорны блёк''' — гэта тактыка пратэстаў і дэманст...' |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 20:38, 30 верасьня 2020
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Чорны блёк — гэта тактыка пратэстаў і дэманстрацый, у якой удзельнікі носяць чорнае адзеньне, шалі, маскі, цёмныя ачкі і іншыя аб’екты, што хаваюць і бароняць твар [1] [2]. Чорнае адзеньне выкарыстоўваецца для дасягненьня маналітнасьці натоўпу ў вачах звычайных грамадзянаў — у адзеньні, лёзунгах і ідэях. Тактыка агадвае ўтойваньне твараў маскамі і павязкамі для ананімнасьці, ускладненьня перасьледваньня ўладамі і абароны ад сьлезацечнага газу, карыстанага паліцыяй для змаганьня з пратэстантамі.
Гэта тактыка была распрацавана ў 1980-х гадах падчас пратэстаў эўрапэйскага руху супраць ядзернай энэргетыкі і абмежаваньняў на аборты, а таксама іншых фактараў. Чорныя блёкі прыцягнулі шырэйшую ўвагу сродкаў масавай інфармацыі за межамі Эўропы падчас пратэстаў супраць СГА ў Сіетле ў 1999 годзе, калі чорны блёк пашкодзіў уласнасьць Gap, Starbucks, Old Navy і іншых шматнацыйных пунктаў гандлю ў цэнтры Сіетла [1].
Пранікненьне паліцыі
Час ад часу паліцыя і службы бясьпекі пракрадаліся ў чорныя блёкі. На саміце G8 у Генуі ў 2001 годзе сярод мноства скаргаў на паліцыю [3] было згадваньне відэазапісу, які «агадвае, што людзі ў чорным былі заўважаны выходнымі з паліцэйскіх фургонаў каля маршаў пратэсту» [4]. Паліцыя Квэбэка таксама прызнавалася, што «іх афіцэры маскаваліся пад дэманстрантаў». Аднак афіцэры нібы не зьвярталіся да гвалту і сьцьвярджалі, што несьлі камяні, таму што гэта рабілі іншыя пратэстоўцы. Іх апазналі сапраўдныя пратэстоўцы паводле ўскосных азнакаў [5].
Няма ніякіх довадаў таго, што тактыка чорнага блёка ўразьлівая з-за пранікненьня, а супрацоўнік органаў ці нават агент-правакатар заўсёды бярэ ўдзел нават у цалкам негвалтоўных кампаніях, што не адносяцца да «чорнага блёка». У 2003 годзе паліцэйскае кіраваньне Оўклэнда, штат Каліфорнія, пракралася ў групы дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць жорсткасьці паліцыі і вайны ў Іраку, паводле сьведчаньняў у судзе капітана Ховарда Джордана гэта рабілася каб адвесьці марш ад пастарунка і унікнуць канфрантацыі. Ва ўнутраных дакумэнтах Джордан памянуў, што гэта стратэгія была пашырана ў іншых паліцэйскіх кіраваньнях, улучаючы Сан-Францыска і Сіетл [6].
Крыніцы
- ^ а б (en) Autonomia and the Origin of the Black Bloc
- ^ Carlson, Kathryn Blaze (2010). "The Black Bloc: A look at the anarchists who could be the biggest G20 security threat". National Post.
- ^ ”Medіa Advіsory: Medіa Mіssіng New Evіdence About Genoa Vіolence”. Архівавана 14 сакавіка 2012 году.
- ^ Carroll, Rory; John Vidal; David Pallister; Owen Bowcott (2001). "Men in black behind chaos: Hardliners plan 'actions' away from main protesters". The Guardian.
- ^ "Quebec police admit they went undercover at Montebello protest". CBC News. 23 August 2007.
- ^ "State of Surveillance: Government Monitoring of Political Activity in Northern & Central California A Report by the ACLU of Northern California" Written by Mark Schlosberg, Police Practices Policy Director, July 2006; Gonzalez, Richard (2006). "Oakland Police Spy on Anti-War Group". NPR.