Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2000 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
 
=== Улік вылучэнцаў ===
Вылучэньне ажыцьцяўлялася партыямі, працоўнымі калектывамі ды зборам 1000 подпісаў выбаршчыкаў. З 768 вылучэнцаў улік у АВК прайшлі 550. З 218 вылучэнцаў, якім адмовілі ва ўліку, скаргі ў ЦВК падалі 146. ЦВК паставіла на ўлік 23 вылучэнцы. З 123 вылучэнцаў, якім адмовіла й ЦВК, 85 падалі скаргі ў [[Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь]]. Вярхоўны суд паставіў на ўлік толькі 5 вылучэнцаў. Такім чынам, уліку дамагліся 578 вылучэнцаў. Аднак пазьней 11 вылучэнцаў зьняліся з выбараў. Улік яшчэ аднаго вылучэнца скасавалі. Ва ўліку адмовілі 20% вылучэнцам ад партыяў ды працоўных калектываў. АВК адмовіліся таксама ад уліку блізу 50% самавылучэнцаў, якія сабралі па больш як 1000 подпісаў выбаршчыкаў ды пераважна належалі да апазыцыі, аднак не да ЛДП ды ПКБ. Каля паловы з 578 ўлічаных вылучэнцаў ішлі ад 9 партыяў, у тым ліку 7 праўрадавых ды 2 апазыцыйных — ЛДП ды ПКБ. Яшчэ 7 апазыцыйных партыяў ладзілі [[байкот выбараў]], хоць [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)|Сацыял-дэмакратычная партыя «Народная Грамада»]] (СДП «НГ») дазволіла сваім чальцам пайсьці на выбары ў якасьці незалежных вылучэнцаў. Агулам ад апазыцыі ішло 20 улічаных вылучэнцаў. Ва ўліку адмаўлялі на падставе памылак у дэклярацыях вылучэнцаў аб сваіх даходах ды ўласнасьці, а таксама 15% сумнеўных подпісаў, сабраных у падтрымку. На прэс-нарадзе 18 верасьня старшыня ЦВК [[Лідыя Ярмошына]] заявіла: «''Выбарчыя камісіі стараліся ўлічыць так званых значных асобаў, часам даруючы зробленыя імі памылкі''».
 
=== Галасаваньне ===