Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Іншыя пытаньні законнасьці: выпраўленьне спасылак
дапаўненьне
Радок 10:
# Ці згодны Вы зь неабходнасьцю ўнясеньня зьмяненьняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць магчымасьць датэрміновага спыненьня паўнамоцтваў Вярхоўнага Савету прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сыстэматычнага ці грубага парушэньня Канстытуцыі?
 
Першае, другое і трэцяе пытаньні выносіліся на абавязковы рэфэрэндум, рашэньне якога зьяўляецца канчатковым, а чацьвертае пытаньне — для прыняцьця кансультацыйнага рашэньня, якое мае рэкамэндацыйны характар<ref name="МП">[[Міхаіл Пастухоў|Пастухоў М.]]. [http://knihi.com/mova/aniamiennie/aniamiennie1.html#7 Ці законны рэфэрэндум 1995 году адносна наданьня дзяржаўнага статусу расейскай мове?] // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. ISBN 998-6951-82-7</ref>.
 
== Вынікі ==
[[Файл:Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году. Вынікі па раёнах. Мова.png|міні|450пкс|Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году. Вынікі па раёнах. Мова]]
Паводле афіцыйнага паведамленьня аб выніках рэспубліканскага рэфэрэндуму<ref>[https://web.archive.org/web/20110720220048/http://www.rec.gov.by/refer/ref1995resdoc.html СООБЩЕНИЕ Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Об итогах голосования на республиканском референдуме 14 мая 1995 года] //, Центральная комиссия Республики Беларусь
по выборам и проведению республиканских референдумов (архіўная копія на archive.org — [[:en:Internet Archive|Архіў Інтэрнэту]]) {{ref-ru}}</ref>, зробленага [[Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь|Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў]]:
* за прыняцьце новага сьцяга і герба прагаласавалі 3 622 851 чалавек, ці 75,1 %, супраць прагаласавалі 988 839 чалавек, ці 9,39 %, 211 792 бюлетэні былі прызнаныя несапраўднымі;
Радок 23:
Пры гэтым адсотак выбарнікаў, што прагаласавалі супраць зьмены дзяржаўнай сымболікі, быў зьменшаны больш чым у 2 разы. Цягам простых матэматычных падлікаў можна вызначыць, што 988 839 чал. складае ад 4 823 482 чал. (агульная колькасьць удзельнікаў рэфэрэндуму) не 9,39 %, а 20,5 %.
 
== ПрававаяПраўная ацэнка рэфэрэндуму ==
=== Неадпаведнасьць Канстытуцыі ===
* Згодна з артыкулам 17 [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь]] дзяржаўнай мовай Беларусі аб’яўлена [[беларуская мова]], а [[расейская мова|расейская]] прызнана мовай міжнацыянальных зносінаў. Тым самым Асноўны закон краіны адназначна вырашыў пытаньне аб дзяржаўнай мове, і яго нельга было ставіць пад сумнеў шляхам вынясеньня на ўсенароднае галасаваньне<ref name="МП"/>.
* Згодна з артыкулам 148 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь не дазвалялася зьмяняць або дапаўняць Канстытуцыю на працягу апошніх шасьці месяцаў паўнамоцтваў парлямэнту<ref name="zapr"/>.
 
Хаця афіцыйна паўнамоцтвы парлямэнту скончыліся толькі ў сьнежні 1996 году, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй гэта павінна было адбыцца яшчэ ў сакавіку 1995 году. Увогуле, пра складаны прававы аспэкт дзейнасьці парлямэнту ў гэты пэрыяд гаворыцца ў адмысловым камэнтары судзьдзі [[Рыгор Васілевіч|Р. Васілевіча]] (у пэрыяд з 1997 па 2008 год Старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі, прыхільнік палітыкі А. Лукашэнкі<ref>[http://who.bdg.by/obj.php?kod=127 ВАСИЛЕВИЧ Григорий Алексеевич]{{ref-ru}} //, Хто ёсьць хто ў Беларусі</ref>). Ён паказвае на фактычную неправамоцнасьць ўсіх заканадаўчых актаў, прынятых [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня|Вярхоўным Саветам 13-га скліканьня]] пасьля сканчэньня яго паўнамоцтваў у сакавіку 1995 году. Гэтае сьцьвярджэньне аўтаматычна распаўсюджваецца на пастанову № 3728-XII «Аб правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму па пытаньнях, прапанаваных Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь і захадах па іх забесьпячэньні» ад 13 красавіка 1995 году і закон № 452-XIII «Аб вызнаньні страты юрыдычнай сілы заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь па пытаньнях дзяржаўнай сымболікі» ад 28 чэрвеня 1995 году<ref>[http://www.levonevski.net/pravo/razdel6/num7/6d72.html Заключение Конституционного Суда Республики Беларусь от 11 октября 1995 г. №З-17/95 «О соответствии Конституции Республики Беларусь статьи 7 Закона "О Верховном Совете Республики Беларусь", статьи 10, части четвертой статьи 63 Временного регламента Верховного Совета Республики Беларусь»]{{ref-ru}}</ref>.
 
=== Неадпаведнасьць заканадаўству ===
Радок 37:
Якраз гэтая акалічнасьць была матывам адмовы ў правядзеньні падобнага рэфэрэндуму ініцыятыўнай групе грамадзянаў з пракамуністычнага Народнага руху Беларусі ўвосень 1994 году<ref name="zapr"/>. Заява гэтай групы пра ініцыяваньне рэфэрэндуму была разгледжаная ў шасьці парлямэнцкіх камісіях і ў [[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь|Міністэрстве юстыцыі]]. Усе яны зрабілі прыблізна аднолькавыя заключэньні, грунтуючыся на якіх і спасылаючыся на артыкул 3 «Закону аб усенародным галасаваньні (рэфэрэндуме)», [[Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь|Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў]] растлумачыла падаўцам заявы, што пытаньне аб наданьні расейскай мове дзяржаўнага статусу «прама забаронена заканадаўствам рэспублікі»<ref>Усенародны рэфэрэндум не адбудзецца // [[Народная газета]], 22—24 кастрычніка 1994 г.</ref>.
 
* Пры ўтварэньні камісіяў па рэфэрэндуме былі парушаныя нормы артыкулаў 18 і 20 «Закону аб усенародным галасаваньні (рэфэрэндуме)» ў частцы спосабу фармаваньня камісіяў<ref name="zapr">[[Сяргей Запрудзкі|Запрудзкі С.]]. [http://jivebelarus.net/language/language-defeat-06.html Грамадзкае сьцьвярджэньне беларускай мовы і парушэньні правоў беларускамоўных людзей] // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. ISBN 998-6951-82-7</ref>.
 
=== Іншыя пытаньні законнасьці ===
Радок 44:
11 красавіка 1995 году [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь]] пачаў абмеркаваньне магчымасьці ўключэньня ў бюлетэнь рэфэрэндуму і пытаньня наконт мовы. У выніку дыскусіі і галасаваньня ініцыятыва прэзыдэнта не знайшла падтрымкі: з агульнай колькасьці 238 дэпутатаў бралі ўдзел у галасаваньні 141 чалавек, выступілі «за» 124, «супраць» 6, «устрымаліся» 11. Пасьля адхіленьня парлямэнцкімі камісіямі прэзыдэнцкай прапановы аб ініцыяваньні рэфэрэндуму Лукашэнка заявіў, што правядзе рэфэрэндум безь яго санкцыі. У адказ на гэта больш за два дзясяткі дэпутатаў абвясьцілі галадоўку-пратэст непасрэдна ў зале пасяджэньняў парлямэнту. Тады ў ноч з 11-га на 12 красавіка ў залю паседжаньняў парлямэнту па загадзе прэзыдэнта А. Лукашэнкі былі ўведзены ўзброеныя фармаваньні. Людзі ў масках і камуфляжнай форме жорстка зьбілі дэпутатаў, праігнараваўшы статус іх недатыкальнасьці, і выкінулі з будынку Вярхоўнага Савету на вуліцу. Толькі пасьля гэтых падзеяў дэпутаты 13 красавіка прынялі з парушэньнем працэдуры пастанову аб правядзеньні рэфэрэндуму<ref name="МП"/><ref name="zapr1"/>.
 
Доктар юрыдычных навук [[Міхаіл Пастухоў]], які ў 1995 годзе быў судзьдзём Канстытуцыйнага суду, лічыць, што толькі адзін факт скарыстаньня фізычнай сілы ў дачыненьні да дэпутатаў «людзьмі ў камуфляжнай форме», ды яшчэ ў будынку парлямэнту, ставіць пад сумненьне законнасьць пастановы Вярхоўнага Савету наконт прызначэньня рэфэрэндуму, паколькі рашэньне было прынята пад прымусам. Само ж увядзеньне ўзброеных людзей у парлямэнт і нападзеньне на дэпутатаў можна кваліфікаваць як захоп улады гвалтоўным чынам. Пасьля гэтага здарэньня [[Пракуратура Рэспублікі Беларусь]] распачала крымінальную справу, аднак зь цягам часу яна была прыпынена з прычыны «неустановления лиц, допустивших бесчинства в парламенте»<ref name="МП"/>. Пры гэтым дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня ад БНФ [[Сяргей Навумчык]] у сваіх успамінах сьцьвярджае, што менавіта супрацоўнікі «Альфы» зьбівалі дэпутатаў ад апазыцыі, якія абвясьцілі галадоўку ў авальнай залі<ref>[[Зьміцер Панкавец|Панкавец З.]]. [http://nn.by/index.php?c=ar&i=28538 Спэцназы Беларусі] // [[Наша Ніва]], 12 жніўня 2009 г.</ref>.
 
* Ігнараваньне Канстытуцыйным Судом зваротаў Камісіі Вярхоўнага Савету.
 
Адразу пасьля абвяшчэньня прэзыдэнтам ініцыятывы рэфэрэндуму Камісія па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны Вярхоўнага Савету (старшыня [[Ніл Гілевіч|Н.Гілевіч]]) зьвярнулася ў Канстытуцыйны суд (старшыня В. Ціхіня) з просьбай вызначыць адпаведнасьць Канстытуцыі прапановы прэзыдэнта наконт наданьня расейскай мове роўнага статусу зь беларускай. Аднак суд адмовіўся разглядаць гэтае пытаньне, матывуючы сваю пазыцыю тым, што ён ня мае кампэтэнцыі для праверкі «конституционности предложения Президента Республики Беларусь о проведении референдума»<ref>Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, 1995,. № 2—3, 1995. С. 68—69.</ref>. Пасьля прыняцьця 13 красавіка 1995 году Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня пастановы наконт правядзеньня рэфэрэндуму вышэйзгаданая Камісія ВС паўторна зьвярнулася ў Канстытуцыйны суд з аналягічнай просьбай. І на гэты раз суд адмовіў. У якасьці фармальнай прычыны паслужыла тое, што «постановления Верховного Совета не включены в перечень нормативных актов, вопрос о констуционности которых может рассматриваться Конституционным судом»<ref>Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, 1995,. № 2—3, 1995. С. 72—73.</ref>. Фактычнае ігнараваньне Канстытуцыйным Судом звароту Камісіі Вярхоўнага Савету можна расцаніць як яшчэ адно сьведчаньне сумніўнай законнасьці праведзенага рэфэрэндуму<ref name="МП"/>.
 
* На вядзеньне агітацыі супраць вынесеных на рэфэрэндум прапановаў накладаліся істотныя абмежаваньні.
 
[[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны|Таварыства беларускай мовы]] напярэдадні рэфэрэндуму двойчы зьвярталася да кіраўніцтва Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі з просьбай падаць этэр, а адзін з намесьнікаў старшыні Таварыства даў інтэрвію для другой праграмы Беларускага радыё. Інтэрвію было зьнятае з этэру. Таксама вядомыя грамадзкія дзеячы, прыхільнікі беларускай нацыянальнай ідэі, не атрымалі доступу да тэле- і радыёэтэру. У той жа час этэрны час вольна падаваўся актывістам Славянскага сабору і камітэту «За свободный выбор языка обучения»<ref name="zapr1">[[Сяргей Запрудзкі|Запрудзкі С.]]. [http://arche.bymedia.net/2002-1/zapr102.html Моўная палітыка ў Беларусі ў 1990-я гады] // [[Архэ Пачатак]] № 1 (21), 2002.</ref>. Была арганізавана шырокая прапагандысцкая кампанія праз дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі на карысьць станоўчых адказаў на пытаньні рэфэрэндуму. Напярэдадні рэфэрэндуму сам прэзыдэнт А.Лукашэнка на працягу 3-х гадзінаў агітаваў з тэлеэкрана за падтрымку сваёй ініцыятывы і свайго адназначнага бачаньня адказаў: па ўсіх пытаньнях — «так»<ref name="МП"/>.
 
* У дзень рэфэрэндуму ў многіх памяшканьнях, дзе адбывалася галасаваньне, былі вывешаны плякаты, якія паказвалі, як трэба «правільна» адказваць у адпаведнасьці з найвышэйшай афіцыйнай пазыцыяй<ref name="МП"/>.
* Мелі месца зафіксаваныя назіральнікамі фальсыфікацыі на ўчастках непасрэдна 14 траўня<ref name="zapr"/>. Характэрна, што ў г. [[Менск]]у, дзе кантраляваньне грамадзкасьцю працэдуры галасаваньня было арганізавана найлепш, ні адно з пытаньняў не атрымала больш за 40% станоўчых адказаў ад агульнага сьпісу грамадзян з правам голасу. Аднак у рэгіёнах гэты паказчык несувымерна больш высокі<ref name="МП"/>.
* [[Парлямэнцкая асамблея АБСЭ]] зрабіла выснову, што парлямэнцкія выбары і рэфэрэндум у Беларусі не адпавядалі ўсім міжнародным нормам свабоднага і справядлівага галасаваньня. Адзначаўся кантроль з боку ўрада за СМІ (што прыводзіла да недахопу або скажэньня інфармацыі), умяшаньне выканаўчай улады ў выбарчы працэс, падаўленьне дзейнасьці палітычных партыяў і інш.
* Заяву наконт выбараў і рэфэрэндуму ў Беларусі зрабіў [[дзярждэпартамэнт ЗША]], у якой было выказана шкадаваньне з нагоды таго, «якім чынам і ў якой абстаноўцы кіраўніцтва Беларусі правяло выбары і рэфэрэндум»<ref>Парламентские выборы в Беларуси; Заявление госдепартамента США по поводу выборов и референдума в Республике Беларусь // [[Белорусская деловая газета]], 22 траўня 1995 г.</ref>.
* У заяве [[Дзяржаўная Дума Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі|Дзяржаўнай думы Расеі]] сьцьвярджалася, што яна «з натхненьнем успрыняла вынікі прамога народнага волевыяўленьня 14 траўня 1995 году, якое пацьвердзіла няўхільнае імкненьне беларускага народу да яднаньня з [[Расея]]й. Выказаная пазыцыя беларускага народу па пытаньнях аб адносінах з Расеяй, аб статусе расейскай мовы і аб дзяржаўнай сымболіцы стала пераканаўчым сьведчаньнем глыбокага разуменьня карэнных інтарэсаў двух нашых братэрскіх народаў»<ref>[http://www.pravoteka.ru/pst/166/82507.html Заявление Государственной Думы Федерального Собрания Российской Федерации «В связи с результатами всенародного референдума 14 мая 1995 года в Республике Беларусь»]{{ref-ru}}</ref>.
* Паводле меркаваньня М. Пастухова, які ў 1995 годзе быў судзьдзём Канстытуцыйнага суду, няма ніякіх падставаў лічыць, што рэфэрэндум супярэчыць нормам Канстытуцыі. Таксама ён лічыць, што сур’ёзныя парушэньні законнасьці падчас галасаваньня адсутнічалі, але рэфэрэндум стаў крокам на шляху наступу прэзыдэнта на сыстэму падзелу ўлады, пасьлядоўнага ўзмацненьня выканаўчай прэзыдэнцкай улады за кошт заканадаўчай і судовай, які паступова выводзіў за межы дэмакратычных нормаў і ў рэшце рэшт прывёў да антыканстытуцыйных наступстваў<ref>Михаил Пастухов. [http://www.yabloko.ru/Themes/Belarus/belarus-28.html Развитие правовой системы Беларуси (до и после ноябрьского 1996 года референдума)]{{ref-ru}} //, «Белоруссия и Россия: общества и государства», 1998 год</ref>.
 
== Фальсыфікацыі пры падліку галасоў ==
Адначасна з рэфэрэндумам у тых жа памяшканьнях праходзілі выбары ў [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня]], якія не адбыліся ў 141 акругах з 260 празь нізкую яўку (прыйшло менш за палову выбарнікаў), пры гэтым паводле афіцыйных зьвестак, ува ўсіх гэтых акругах у рэфэрэндуме прыняла ўдзел больш за палову выбарнікаў<ref name="Marcinovic">Мартинович Д. [https://news.tut.by/culture/684354.html Без исторической символики, но с русским языком. Как 25 лет назад в Беларуси прошел референдум], [[TUT.BY]], 14.05.2020 г.</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==
Радок 65 ⟶ 68:
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы|2}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.rec.gov.by/refer/refer1995.html Афіцыйныя вынікі на сайце ЦВК]{{ref-ru}}
* [http://belaruselections.info/archive/referendum1995/ Рэфэрэндум-1995]{{ref-ru}} //, [[БелаПАН]]
* [http://www.svaboda.org/content/article/1731565.html Парушэньні ў часе рэфэрэндуму — 1995] //, [[Сяргей Навумчык]], [[Радыё Свабода]], 14 траўня 2009 г.
* [http://news.tut.by/politics/131760.html «Амэрыканскія горкі» беларускай Канстытуцыі] //, [[TUT.BY]]
* {{YouTube|gqoF-Jn6NBs|Рэферэндум 1995 года / Сведкі}} — [[Белсат]]