Волга: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Рэкі Расеі; дададзеная Катэгорыя:Волга з дапамогай HotCat
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Волга?oldid=106900746, https://en.wikipedia.org/wiki/Volga?oldid=958722514, https://uk.wikipedia.org/wiki/Волга?oldid=28200516
Радок 23:
|правыя_прытокі =
}}
'''Во́лга''' — рака ў эўрапейскай частцы [[Расея|Расеі]], адна з [[Рака|найбуйнейшых рэк]] на Зямлі і самая вялікая ў [[Эўропа|Эўропе]]. Невялікая частка дэльты Волгі, па-за асноўным рэчышчам ракі, знаходзіцца на тэрыторыі Казахстану[[Казахстан]]у.
 
== Паходжаньне назвы ==
Радок 36:
 
Басэйн Волгі займае блізка <sup>1</sup>/<sub>3</sub> Эўрапейскай тэрыторыі Расеі ды распрасьціраецца ад Валдайскага ды [[Сярэднерускае ўзвышша|Сярэднерускага ўзвышшаў]] на захадзе да [[Уральскія горы|Ўралу]] на ўсходзе. Волгу прынята падзяляць на 3 часткі: верхняя Волга — ад вытоку да вусьця [[Ака (прыток Волгі)|Акі]], сярэдняя Волга — ад упадзеньня Акі да вусьця [[Кама (рака)|Камы]] ды ніжняя Волга — ад упадзеньня Камы да [[Дэльта Волгі|вусьця]].
 
== Гісторыя ==
Існуюць меркаваньні, што першая згадка пра Волгу сустракаецца ў працах старажытнагрэцкага гісторыка [[Герадот]]у ў V стагодзьдзі да н. э. У апавяданьні пра паход пэрсыдзкага шага [[Дарый I|Дарыя I]] на [[скіфы|скіфаў]]. Герадот паведамляе, што Дарый, перасьледуючы скіфаў за раку Танаіс, які ён сучасным [[Дон]]ам, спыніўся на рацэ Оар<ref>Геродот. История (IV, 123—124). Доватур А. И., Каллистов Д. П., Шишова И. А. «Народы нашей страны в "Истории" Геродота» (рус.). — М.: Наука, 1982. — С. 149.</ref>, якая верагодна і ёсьць Волгай, на зважаючы на тое, што той жа Герадот сьведчыў, што Оар ўпадае ў Мэатыду, то бок у [[Азоўскае мора]].
 
Першымі людзьмі на Верхняй Волзе былі [[марыйцы]] і іхная заходняя этнічная група вядомая як [[мера (племя)|мера]], якія прыйшлі ў гэтую вобласьць каля I—III стагодзьдзя. З VIII і IX стагодзьдзяў з тэрыторыі [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]] пачалася славянская экспансія і калянізацыя гэтых земляў. [[Славяне]] прынесьлі [[хрысьціянства]], якое прынялі некаторыя мясцовыя жыхары, асымілявалі і паступова пачалі лічыць сябе ўсходнімі славянамі. Астатнія марыйцы мігравалі на захад у глыб краіны. На працягу некалькіх стагодзьдзяў яны асымілявалі карэннае фінскае насельніцтва. Ацалелыя народы этнічных прыволскіх фінаў ўключаюць марыйцаў і [[мардва|мардву]] на тэрыторыях Сярэдняе Волгі. Акрамя таго, разам з [[гуны|гунамі]], у VII стагодзьдзі сюды прыйшлі цюркскія плямёны і асымілявалі некаторыя групы фінскага і індаэўрапейскага насельніцтва на Сярэдняй і Ніжняй Волзе. На сёньня хрысьціяне-[[чувашы]] і мусульманы-[[татары]] ёсьць нашчадкамі насельніцтва сярэднявечнай [[Паволская Булгарыя|Паволскай Булгарыі]]. Іншая цюркская група, [[нагаі]], раней насяляла стэпы Ніжняга Паволжа.
 
[[Файл:Astrakhan-Razin throws persian princess.jpg|міні|[[Сьцяпан Разін]] выкідае пэрсыдзкую прынцэсу ў Волгу.]]
Геаграфічнае становішча Волгі і ейных прытокаў прывяло да ўзьнікненьня [[волскі гандлёвы шлях|волскага гандлёвага шляху]]. Праз [[Валгадонск]] працягвалі чоўны, ажыцьцяўляючы такім чынам сувязь з Донам, а таксама Азоўскім і [[Чорнае мора|Чорным морамі]]. З [[Арабскі халіфат|Арабскага халіфату]] вывозіліся тканіны, мэталы, зь земляў, якія былі заселеныя славянамі, эспартавалася зброя, футра, воск і мёд. У IX—X стагодзьдзях у гандлі значную ролю гулялі такія цэнтры, як хазарскі [[Ітыль]] ў вусьце ракі, а таксама булгарскі [[Булгар]] на Сярэдняй Волзе, а таксама славянскія гарады [[Растоў]], [[Суздаль]], [[Мурам]], якія месьціліся ў Верхнім Паволжы. Вялікую магутнасьць атрымала [[Хазарскі каганат|Хазарыя]], якая кантралявала ніжнія вучасткі ракі. Такія гарады Паволжжа, як Ітыль, [[Саксін]] і [[Сарай]] былі аднымі з найбуйнейшых у сярэднявечным сьвеце. Рака служыла важным гандлёвым шляхам, які злучаў [[Скандынавія|Скандынавію]], фіна-вугорскія раёны з рознымі славянскімі і цюркскімі плямёнамі, Волскую Булгарыю, Хазарыю, Пэрсію і арабскі сьвет.
 
[[Файл:Soviet marines-in the battle of stalingrad volga banks.jpg|міні|Савецкія маракі робяць высадку на Волзе падчас [[Сталінградзкая бітва|бітвы за Сталінград]].]]
Пасьля паходу князя [[Сьвятаслаў Ігаравіч|Сьвятаслава]] ў 965 годзе на Волгу і разгрому шэрагу хазарскіх гарадоў, значэньне волскага гандлёвага шляху прыпала, а шматлікія старажытныя гандлёвыя гарады прыйшлі ў заняпад. Пачынаючы з XI стагодзьдзя большая частка міжнароднага гандлю ўсходне-славянскіх земляў праходзіла па Дняпроўскім гандлёвым шляху, чаму спрыяла палітыка, арыентаваная на гандлёвыя і рэлігійныя сувязі зь [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыяй]]. У гэты пэрыяд волскі гандаль моцна паслабеў, а ў XIII стагодзьдзі мангола-татарскае нашэсьце канчаткова парушыла гаспадарчыя сувязі, акрамя басэйну Верхняе Волгі, дзе актыўную ролю адыгрывалі [[Вялікі Ноўгарад|Ноўгарад]], [[Цьвер]] і гарады [[Уладзімера-Суздальскае княства|Ўладзімера-Суздальскага княства]]. З XV стагодзьдзя значэньне гандлёвага шляху аднавілася, што прывяло да росту ролі такіх цэнтраў, як то [[Казань]], [[Ніжні Ноўгарад]] і [[Астрахань]]. Скарэньне [[Іван Жахлівы|Іванам Жахлівым]] у сярэдзіне XVI стагодзьдзя [[Казанскае ханства|Казанскага]] і [[Астраханскае ханства|Астраханскага ханстваў]] прывяло да аб’яднаньня ўсёй паволскай рачной сыстэмы ў руках [[Маскоўская дзяржава|Масковіі]], што спрыяла росквіту волскага гандлю ў XVII стагодзьдзі.
 
У XVIII стагодзьдзі асноўныя гандлёвыя шляхі перамясьціліся на Захад, а эканамічнае разьвіцьцё Ніжняй Волгі стрымлівалася слабой населеннасьцю і набегамі качоўнiкаў. Басэйн Волгі ў XVII—XVIII стагодзьдзях зьяўляўся асноўным раёнам дзеяньняў паўсталых казакоў і сялянаў пад кіраўніцтвам [[Сьцяпан Разін|Сьцяпана Разіна]] і [[Емяльян Пугачоў|Емяльяна Пугачова]]. З мэтай разьвіцьця рэгіёну расейская імпэратарка [[Кацярына II]] у 1763 годзе выступіла з маніфэстам, у якім запрасіла ўсіх замежнікаў прыехаць і засяліць рэгіён, прапаноўваючы ім шматлікія стымулы для гэтага. Збольшага гэта было зроблена для разьвіцьця рэгіёну, але і для стварэньня ахоўнай зоны паміж расейцамі і мангольскімі ордамі на ўсходзе. Найбольшая цікавасьць да рэгіёну зьявілася ў [[немцы|немцаў]], якія ў вялікая колькасьці засялілі рэгіён.
 
Падчас [[грамадзянская вайна ў Расеі|грамадзянскай вайны ў Расеі]] абодва бакі канфлікту мелі баявыя караблі на Волзе. У 1918 годзе флятылія [[Чырвоная Волга|Чырвонай Волгі]] выціснула белых на ўсход, ад Казані да [[Кама|Камы]] і ў рэшце рэшт да [[Уфа|Уфы]]. Аднаўленьне кантролю бальшавікоў над Волгай лічыцца важным пераломным момантам Грамадзянскай вайны, бо кантроль над Волгай забясьпечваў доступ да хлебных рэсурсаў і бакінскай нафты. Важную ролю ў Грамадзянскай вайне адгуляла абарона [[Валгаград|Цацырына]], у якой удзел прымаў [[Ёсіф Сталін]], што і паслужыла падставай для далейшага перайменаваньня гораду ў Сталінград. У гады сацыялістычнага будаўніцтва ў сувязі з індустрыялізацыяй ўсёй краіны значэньне Волскага шляху ўзрасло. З канца 1930-х гадоў Волгу пачалі выкарыстоўваць як крыніцу атрыманнья гідраэлектраэнэргіі. У пэрыяд [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] на рацэ адбыліся пераломныя і найбольш крывавыя [[Ржэўская бітва|Ржэўская]] і [[Сталінградзкая бітва|Сталінградзкая бітвы]].
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://www.volgaplanet.ru/ Партал «Волга Planet».]{{ref-ru}}
* [http://locman.net/volga.htm Волга]. Фатаздымкі, мапы і падарожныя дапаможнікі.{{ref-ru}}
* [http://www.vokrugsveta.ru/encyclopedia/?title=%D0%92%D0%BE%D0%BB%D0%B3%D0%B0 Волга]. «Вокруг света».{{ref-ru}}
* [https://www.openstreetmap.org/relation/1730417 Волга]. OpenStreetMap.{{ref-en}}
 
[[Катэгорыя:Волга| ]]