Армэнія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, вікілінкі
W (гутаркі | унёсак)
Радок 106:
== Эканоміка ==
Эканоміка Армэніі знаходзіцца ў неразьвітым стане. Адмоўны ўплыў аказвае эканамічная блякада з боку [[Турэччына|Турэччыны]] і [[Азэрбайджан]]у. Эканамічнае супрацоўніцтва ідзе толькі празь межы [[Грузія|Грузіі]] і [[Іран]]у. З [[1994]] году пры падтрымцы [[МВФ]] ідзе мадэрнізацыя эканомікі, якая выклікала эканамічны рост. 5 лютага 2003 году Армэнія ўвайшла ў [[Сусьветная гандлёвая арганізацыя|Сусьветную гандлёвую арганізацыю]]<ref>[https://www.wto.int/english/thewto_e/whatis_e/tif_e/org6_e.htm WTO Members and Observers]{{Ref-en}}</ref>. Дзякуючы [[прыватызацыя|прыватызацыі]] сярэдніх і малых прадпрыемстваў краіне ўдалося абмежаваць [[інфляцыя|інфляцыю]] і стабілізаваць [[армянскі драм|валюту]]. Нястача [[электрычнасьць|электрычнасьці]] і паліва выклікала аднаўленьне працы атамнай станцыі ў Мэкамор, што дазволіла краіне забясьпечыць патрэбы ў электрычнасьці, але выклікала адмоўную рэакцыю з боку [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]]. [[Сельская гаспадарка]] слаба разьвітая, таму краіна ня можа забясьпечыць сябе харчаваньнем. Значную частку нацыянальнага прыбытку забясьпечваюць грашовыя пераказы нацыянальнай дыяспары ў [[Расея|Расеі]].
 
На 2020 год найбольшым горнарудным прадпрыемствам быў «[[Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат]]» (Каджаран).
 
== Дэмаграфія ==