Амэрыканска-беларускія стасункі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «і»
Радок 17:
 
== 1990-я гады ==
28 сьнежня 1991 году Злучаныя Штаты Амэрыкі і Рэспубліка Беларусь усталявалі дыпляматычныя дачыненьні. У 1992 годзе адчынілі Амбасаду Беларусі ў ЗША. 31 студзеня 1992 г. адчынілі Амбасаду ЗША ў Беларусі. 7 ліпеня 1993 г. прызначэньне першым амбасадарам Беларусі ў ЗША атрымаў [[Сяргей Мартынаў]]. 25 жніўня 1992 г. першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Сўорц прыступіў да выкананьня сваіх абавязкаў. У 1993 г. Амбасаду Беларусі перанесьлі ў будынак па Нью-Гэпшырскім прасп., д. 1619. У ліпені 1993 году ў [[Вашынгтон (акруга Калюмбія)|Вашынгтоне]] старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі [[Станіслаў Шушкевіч]] сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША [[Біл Клінтан|Білам Клінтанам]]. 15 студзеня 1994 г. прэзыдэнт Біл Клінтан наведаў Беларусь. У 1995 г. прэзыдэнт Беларусі [[Аляксандар Лукашэнка]] сустрэўся зь Білам Клінтанам у ЗША. Тады ж заснавалі міжурадавы камітэт разьвіцьцюя амэрыканскага бізнэсу ў Беларусі. У лістападзе 1999 г. адбылася паўторная сустрэча на [[Стамбул]]ьскім саміце [[АБСЭ]]<ref name="м">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Беларусь i краiныкраіны АмэрыкiАмэрыкі|спасылка=http://mfa.gov.by/print/by/bilateral/america/|выдавец=[[Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь]]|дата публікацыі=2015|дата доступу=24 траўня 2017}}</ref>.
 
== 2000-я гады ==
3 чэрвеня 2002 г. прэзыдэнт ЗША Джордж Ўокер Буш падпісаў Пастанову аб неўжываньні папраўкі Джэксана-Вэніка да Закона аб гандлі 1974 году, якім падоўжыў дзеяньне нармальнальных гандлёвых адносінаў Беларусі і ЗША тэрмінам на год<ref>{{Артыкул|аўтар=Леанід Тугарын.|загаловак=Лягічнае рашэньне ЗША|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=22 чэрвеня 2002|нумар=145-146 (24524-24525)|старонкі=5|issn=1990-763x}}</ref>.
 
У верасьні [[2004]] году [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] абвясьцілі аб намэры дамагацца адхіленьня ад улады [[Прэзыдэнт Беларусі|прэзыдэнта]] [[Беларусь|Беларусі]] [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]. Пазыцыю ЗША выказаў сэнатар Джон Маккейн: «''Мы будзем змагацца за тое, каб Беларусь вызвалілася ад тыраніі. Зьмена рэжыму прэзыдэнта Лукашэнкі ў Беларусі плянуецца ня ўзброеным шляхам, а з дапамогай міжнароднага ціску''».
 
Усьлед за гэтай заявай амэрыканскае міністэрства фінансаў абвінаваціла беларускі «[[Інфабанк]]» у адмываньні грошай [[Садам Хусэйн|Садама Хусэйна]].
 
[[6 кастрычніка]] Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША аднагалосна прагаласавала за ўводзіны эканамічных санкцыяў супраць Беларусі і яе прэзыдэнта асабіста.
 
Прыняты Кангрэсам Закон «Аб дэмакратыі ў Беларусі» ўтрымоўвае доўгі сьпіс патрабаваньняў Аляксандру Лукашэнка:
Радок 43:
20 кастрычніка 2004 году прэзыдэнт ЗША [[Джордж Ўокер Буш]] падпісаў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Закон аб народаўладзьдзі ў Беларусі|Закон «Аб народаўладзьдзі ў Беларусі»|en|Belarus Democracy Act of 2004}}<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Закон «Аб народаўладзьдзі ў Беларусі»|спасылка=https://www.congress.gov/bill/108th-congress/house-bill/854/text?overview=closed|выдавец=[[Кангрэс ЗША]]|мова=en|дата публікацыі=2006|дата доступу=24 траўня 2017}}</ref>. Такім чынам, эканамічныя санкцыі супраць улад Беларусі афіцыйна ўступілі ў сілу. Падпісаньне закона пацьвярджае, што ЗША маюць намер сур’ёзна дамагацца адхіленьня Аляксандра Лукашэнкі ад улады.
 
Аднак сам даклад аб асабістым стане беларускіх службоўцаў, азагалоўлены «Report on Belarus, the Last Dictatorship in Europe, Including Arms Sales and Leadership Assets» (Даклад па Беларусі — апошняй дыктатуры ў Эўропе, улучальны дадзеныя па гандлі зброяй і ўласнасьці кіраўнікоў) быў накіраваны [[Джордж Ўокер Буш|Джорджам Бушам]] у Кангрэс толькі [[16 сакавіка]] [[2006]], гэта значыць за тры дні да [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2006 году|прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі]]. У дакладзе нараўне зь іншымі крыніцамі выкарыстоўваецца інфармацыя газэт «Маскоўскі Камсамолец», «Камэрсант» і агенцтва «Інтэрфакс».
 
У 2007 годзе аб’ём двухбаковага гандлю склаў $740,8 млн. Увесну 2010 году амэрыканскія прадпрыемствы «Ханівэл» (Морыс-Плэйнс, штат [[Нью-Джэрзі]]), «Сіско Сыстэмз» ([[Сан-Хасэ (Каліфорнія)|Сан-Хасэ]], штат Каліфорнія), «Навістар» (Лаел, штат [[Іліной]]), «Арвін-Мэрытор» (Трой, штат [[Мічыган]]), «[[Майкрасофт]]» (Рэдманд, штат [[Вашынгтон (штат)|Вашынгтон]]) і «Сігулер Гаф» ([[Нью-Ёрк]]) стварылі сумесна зь беларускімі прадпрымальнікамі Раду справавой супрацы Беларусі і ЗША. Аб’ём амэрыканскіх укладаньняў у Беларусі за 2011 год амаль падвоіўся параўнальна з 2010 годам і склаў $137,8 млн. Істотная частка амэрыканскіх укладаньняў прыпадала на [[Беларускі парк высокіх тэхналёгіяў]]. На 1 студзеня 2012 году на ўліку ў Беларусі стаялі 282 сумесных і замежных прадпрыемствы з удзелам амэрыканскага капіталу<ref name="м"/>.