Овэрдро: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Овэрдро''' (ангел. ''over'' — пера, ''draw'' — удых) — прыём гульні на [[Губны гар...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 11:10, 18 траўня 2008

Овэрдро (ангел. over — пера, draw — удых) — прыём гульні на Губным гармоніку, які дазваляе выняць ноты, недаступныя пры звычайных прыёмах гульні. Овэрдро з'яўляецца адным з выглядаў бэнда, гуляецца на ўдыху і прыводзіць да падвышэньня вышыні гуку.

Овэрдро, як і овэрблоў, з'яўляецца адным з овэрбэндаў, вынайдзенымі ў канцы 60-х гадоў Говардам Леві. Гэты тэрмін Говард Леві узяў у духавікоў, якія так звалі выманьне штучных нот, не прадугледжаных ладам інструмэнта.

Звычайны дыятанічаскі гармонік мае два язычка ў кожнай дзірцы — адзін з іх гучыць на ўдых, а другі — на выдых. Сутнасьць овэрдро ў тым, што пры гульні на ўдых язычок, які павінен гучаць на ўдыху, блакуецца, замест яго вібруе язычок на выдых гэтай жа адтуліны. Пры гэтым з'яўляецца магчымасьць здабываць ноты, недаступныя дыятанічаскаму гармоніку, што павялічвае яго дыяпазон да ўзроўня храматычнага.

Овэрдро выконваецца праз 7-10 адтуліны, найболей часта з іх выкарыстоўваюцца 7-я, 9-я і 10-я. Да недахопаў овэрдро можна аднесці хуткі знос язычкоў, нават у параўнаньні з бэндамі.

Овердро вельмі складнаы для выкананьня. Па-першае, не кожны гармонік прыстасаваны к выкананьню овэрдро (хоць яго можна для гэтага падрыхтаваць). Па-другое, тэхнічны бок гэтага прыёму таксама вельмі няпросты. Не навучыўшыся выконваць бэнды на ўдыху і на выдыху, не варта спрабаваць асвойваць овэрдро.