Губны гармонік
Губны́ гармо́нік, таксама гарп (ад анг. harp[a]) — распаўсюджаны язычковы музычны інструмэнт. Усярэдзіне губнога гармоніку знаходзяцца медныя пласьцінкі (язычкі), якія калыхаюцца ў струмяні паветра, які стварае музыку. У адрозьненьне ад іншых язычковых музычных інструмэнтаў гармонік ня мае клявіятуры. Замест клявіятуры выкарыстоўваецца язык і вусны для выбару адтуліны (як правіла яны разьмешчаныя лінейна), якая адпавядае патрэбнай ноце.
Губны гармонік часьцей за ўсё выкарыстоўваецца ў такіх музычных кірунках, як блюз, фольк, блюграс, блюз-рок, кантры, джаз.
Разнавіднасьці
рэдагавацьГубныя гармонікі дзеляцца на:
Храматычныя гармонікі дазваляюць здабываць усе 12 нот у актаве (уключна з паўтонамі). Навучыцца граць на іх складаней, чым на дыятанічных, затое на іх можна зайграць любую мэлёдыю без засваеньня такіх складаных тэхнік ігры, як бэнд. Гармонікі такога тыпу фактычна складаюцца з 2-х гарамонікаў у адным корпусе. Пераключэньне паміж імі і атрыманьне паўтонаў дасягаецца выкарыстаньнем адмысловай кнопкі-пераключальніка — слайдэра на адной з бакавіц інструмэнта.
У дыятанічных гармоніках выкарыстоўваецца дыятанічны лад (напрыклад: C, D, E, F) без паўтонавых інтэрвалаў паміж нотамі (C#, D# і гэтак далей). Ігра на дыятанічным гармоніку нагадвае гру на фартэпіяна толькі па белых клявішах, бяз чорных (некаторыя адсутныя гукі можна атрымаць з дапамогай адмысловага прыёму — бэнду). У большасьці выпадкаў дыятанічныя гармонікі маюць 10 адтулін і выпускаюцца ў танальнасьцях C або G. Дыятанічныя гармонікі маюць дыяпазон у 1-4 актавы.
Блюзавы гармонік зьяўляецца найважнейшым тыпам дыятонік. Блюзавая дыятоніка звычайна мае 10 адтулін, з пласьцінамі для ўдыху (па-ангельску: draw) і для выдыху (па-ангельску: blow) ў кожнай адтуліне.
Трэмала-гармонік зьяўляецца разнавіднасьцю дыятанічнай. У ёй дзьве гукавыя пласьціны, якія гучаць адначасова, зьлёгку разладжаныя ў адносінах адна да адной, ствараючы трэмала-эфэкт.
Актаўны гармонік — іншая разнавіднасьць дыятонікі. У ёй дзьве гукавыя пласьціны, якія гучаць адначасова, наладжаныя сапраўды ў актаву адна ад адной. Гэта надае большую гучнасьць і іншы тэмбр гуку.
Басавы гармонік — фактычна два асобныя інструмэнты, адзін над адным, злучаныя шарнірамі абапал. Кожная адтуліна грае толькі на выдых, і на кожную ноту — па дзьве гукавыя пласьціны, наладжаныя ў актаву.
Акордавы гармонік, падобна бас-гармоніку, таксама складаецца зь дзьвюх рухома замацаваных пласьцін, здвоеныя язычкі якіх наладжаныя ў актаву. Але ў адрозьненьне ад бас-гарамоніка, яна мае ноты і на выдых, і на ўдых, што дазваляе выкарыстоўваць розныя акорды.
Акампанемэнтны гармонікі выкарыстоўваюцца для выкананьня розных акампанэмэнтаў.
Наладкі інструмэнта і разьмяшчэньне нот
рэдагавацьТэмпэраваны лад — язычкі наладжаныя так, што калі музыка грае, напрыклад, ноту ля, то язычок гайдаецца з частатой 440 Гц, у той час як калі падчапіць язычок пазногцем, то ён будзе гайдацца з частатой 445 Гц.
Гісторыя інструмэнта
рэдагавацьГубны гармонік можна ахарактарызаваць як кампактны кішэнны музычны інструмэнт. Па сваёй сутнасьці гармонік зьяўляецца духавым органам заходняга ўзору. З моманту яго вынаходзтва Хрыстыянам Фрыдрыхам Людвігам Бушманам у 1821 годзе, папулярнасьць гэтага інструмэнта нязьменна расла. А пасьля зьяўленьня храматычнага гармоніка фірмы «Hohner», рэпертуар, які можна было бы выконваць на падобных прыладах, істотна пашырэў. Ня ўсе прыхільнікі губнога гармоніка ведаюць, што непасрэдным продкам іх прылады, як, зрэшты, і ўсіх астатніх эўрапейскіх язычковых інструмэнтаў, зьяўляецца ўсходні духавы орган[Крыніца?].
Заходнія і ўсходнія духавыя органы па клясыфікацыі зьяўляюцца язычковымі інструмэнтамі. Аднак, паводле «Сусьветнай энцыкляпэдыі музычных інструмэнтаў» язычковыя зьяўляюцца толькі адным з адгалінаваньняў шырокага сямейства, якія аб’яднаныя пад агульным назовам «аэрафоны».
Асноўнай рысай, вызначальнай прыналежнасьць да гэтай групы, зьяўляецца вібрацыя паветранай бруі ўсярэдзіне карпусоў, у выніку якой і нараджаецца музычны гук. У гэтую групу ўваходзяць інструмэнты з адтулінамі (блок-флейты), з муштукамі сьвістковага тыпу (рэкордэры), з адзінарным язычком (кларнэты, саксафоны), з падвойным язычком (габой, фагот), з чашападобнымі муштукамі (трубы), а таксама ручныя язычковыя (усходнія і заходнія духавыя органы, канцэрціны, акардэоны і гармонікі).
Упершыню ўсходні духавы орган патрапіў у Эўропу з Кітая у сярэдзіне XVIII стагодзьдзя. Гэты інструмэнт ўяўляў сабой 17 бамбукавых трубак рознага памеру зь меднымі язычкамі ўсярэдзіне, якія мацаваліся па крузе да мэталічнага корпуса з муштуком. Пасьля яго вывучэньня паўстала ідэя выкарыстаць язычкі ў канструкцыі традыцыйных органаў. Падобныя экспэрымэнты не атрымалі ўхвалы шырокай публікі, і большасьць арганных майстроў адмовіліся ад такіх канструктыўных рашэньняў у дачыненьні да клявішных інструмэнтаў.
Так або інакш, язычкі былі выкарыстаныя пры вырабе заходняга духавога органа толькі ў XVIII стагодзьдзі. Першы губны гармонік быў створаны нямецкім вартавым майстрам Хрыстыянам Фрыдрыхам Людвігам Бушманом у 1821 годзе. Вынаходніцтва, атрымала назву «аўра», уяўляла сабой мэталічную пласьціну з 15-ю прарэзамі, якія зачыняліся. Яны адпавядалі сталёвымі язычкамі. Паводле задумцы аўтара, ягонае стварэньне было хутчэй камэртонам, а не музычным інструмэнтам. Ноты ў ім былі разьмешчаныя ў храматычным парадку і здабываліся толькі пры дапамозе выдыху.
У 1825 годзе іншы немец, Ф. Хотц, пачаў вытворчасьць духавых органаў на сваёй фабрыцы ў Кніттлінгене. Яшчэ адзін выхадзец Нямеччыны, Хрыстыян Мэснэр набыў некалькі вырабленых Бушманам «аўраў» і ў 1827 годзе пачаў вырабляць падобныя на іх прылады. Свае вырабы ён назваў дзіўным словам «мундэаліны» (ад ням. mund «рот», «вусны»). Двума гадамі пазьней ангелец Сэр Чарлз Ўітстоўн запатэнтаваў сваю мадэль духавога органа. У яго канструкцыі язычкі кіраваліся невялікай кнопкавай клявіятурай, якую сам аўтар зваў «гэтым-фоніюм».
Але аўтарам найважнейшага для таго пэрыяду часу канструктарскага рашэньня стаў майстар з Багеміі па прозьвішчы Рыхтэр. Каля 1826 году ён вырабіў узор гармонікі зь дзесяцьцю адтулінамі і дваццацьцю язычкамі (паасобнымі для ўдыху і выдыху), усталяванымі ў драўляным кедаровым корпусе. Прапанаваны Рыхтэрам варыянт налады з выкарыстаньнем дыятанічнага гукараду стаў стандартным для эўрапейскіх інструмэнтаў, якія атрымалі назоў «Mundharmonika» або духавы орган.
У 1829 годзе І. У. Гліер арганізаваў вытворчасьць духавых органаў на сваёй фабрыцы ў нямецкім горадзе Клінгенталь. У 1855 годзе тое ж самае прарабіў іншы немец, Хрыстыян Вайсэ. Аднак да 1857 году найбуйнейшым масавым вытворцам гарамонікаў стала фірма з Тросінгену. У то час ёю кіраваў Матыяс Хонэр. У адным толькі 1857 годзе пры дапамозе чальцоў сваёй сям’і і аднаго найманага працоўнага ён здолеў выпусьціць 650 інструмэнтаў. Хонэр быў выбітным бізнэсмэнам. Адной зь яго маркетынгавых знаходак стала накладка зь імем вытворцы. У 1862 годзе Хонэр прывёз губны гармонік ў Паўночную Амэрыку. Гэта быў крок, які пасьля прывёў ягоную фірму да сусьветнага лідэрства ў вытворчасьці гэтых інструмэнтаў. Да 1879 году Хонэр вырабляў 700 тысяч інструмэнтаў у год. На мяжы стагодзьдзяў гадавы выпуск складаў ужо 5 мільёнаў адзінак прадукцыі. Цяпер фірма выпускае больш 90 розных мадэляў губнога гармоніка, якія дазваляюць выканаўцу вольна самавыяўляцца ў любой музычнай форме, будзь то клясыка, джаз, блюз, рок або этнічная музыка. Ёсьць статыстыка, што ў ЗША на гэтым інструмэнце гуляюць 40 мільёнаў чалавек, і яшчэ 5 мільёнаў у Канадзе.
Губны гармонік, або духавы орган, на розных мовах мае падобныя па паходжаньні назоў — усе яны маюць у складзе «рот» або «вусны» і / або «гармонік / а». Па-нямецку яе мянуюць «Mundharmonika» (ад ням. mund — «рот»), па-француску — «harmonica a bouche», па-італьянску — «armonica a bocca», па-гішпанску «armonica», па-ангельску — «harmonica», «mouth organ», «French harp» або «harp».
Кажуць[Хто?], што сваім назовам губны гармонік абавязаны зусім іншаму інструмэнту. У 1829 годзе венскі майстар Дэміян атрымаў эксклюзіўныя правы на вытворчасьць акардэонаў. Іншыя майстры таксама выпускалі падобныя інструмэнты, але ўжо пад іншым назовам, а менавіта — «handharmonika» (ручны гармонік). З-за падобнага прынцыпу дзеяньня духавы орган сталі зваць «mundharmonika» (губны гармонік).
Імкліваму распаўсюджваньню гармонікаў па ўсім сьвеце не змаглі перашкодзіць нават сусьветныя войны. Нямецкія вытворцы выпускалі для розных краін адмысловыя экспартныя мадэлі: «l’Epatant» і «La Marseillaise» для Францыі, «King George» і «Alliance Harp» для Ангельшчыны, «El Centenario» для Мэксыкі і нават гармонікі на ланцужках для тых этнічных груп, у адзежы якіх не было кішэняў. Падчас Першай сусьветнай вайны розныя арганізацыі забясьпечвалі гармонікамі нямецкіх і ангельскіх салдатаў. Была нават мадэль «Kaiser Wilhelm».
Першыя запісы губнога гармоніку былі зробленыя ў ЗША у пачатку 20-х гадоў, хоць у нямым кіно гэты інструмэнт быў зафіксаваны на плёнцы яшчэ ў 1894 годзе. У 30-я гады Вялікая дэпрэсія, а ў 40-я — 2-я сусьветная вайна спрыялі перасяленьню паўднёўцаў у паўночныя штаты і на заходняе ўзьбярэжжа. Гэты працэс стымуляваў распаўсюджваньне маленькага інструмэнта па ўсёй велізарнай тэрыторыі ЗША. Тады сярод чорных насельнікаў Чыкага вялікай папулярнасьцю карысталіся Джаз Гіллум і Джон Лі «Соньні Бой» Ўільямсан. У той жа самы час на іншым канцы сьвету, у Нюрнбэрге, Лары Адлер гуляў для салдатаў войскаў саюзьнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі. Каб адшукаць фабрыку «Hohner», ён лётаў на маленькім самалёце, маючы ў якасьці арыентыра толькі малюначак з скрынкі, на якім быў намаляваны гэты будынак.
Паўсюдна салдаты вярталіся да родных агменяў. У нэгрыцянскіх гета адчуваўся пад’ем, што, натуральна, адлюстравалася і ў музыцы. Маладыя музыкі з поўдня (Літтл Ўолтар, Джуніор Ўэллс, Снукі Прайор) зараз гулялі на губным гармоніку празь мікрафон і ўзмацьняльнік. «Місысыпскі саксафон» (так на амэрыканскім слэнге называлі губны гармонік) мог зараз саліраваць пад акампанэмэнт аркестра. У 50-я гады зьявіўся рок-н-рол. Гармонік апынуўся на пярэднім боку гэтага напрамка, які чэрпаў натхненьне ў чорным амэрыканскім блюзе.
Інструмэнт перажыў чарговае нараджэньне ў новай музычнай стылістыцы, і па гэты дзень захоўвае сваю папулярнасьць сярод выканаўцаў розных вякоў і музычных кірункаў[Крыніца?]
Выбар губнога гармоніка для пачаткоўцаў
рэдагавацьГэтая сэкцыя можа зьмяшчаць арыгінальнае дасьледаваньне.
Калі ласка, удасканальце артыкул, праверыўшы ўсе факты, зьмешчаныя ў сэкцыі. Па мажлівасьці таксама дадайце неабходныя спасылкі на крыніцы. |
- Ня варта адразу купляць дарагі гармонік. Падчас засваеньня розных прыёмаў гульні (такіх як бэнд) ёсьць вялікі шанец зламаць язычкі.
- Некаторыя папулярныя тыпы гармонікаў складаны для пачаткоўцаў і іх трэба «даводзіць» да працоўнага стану.
- Купля таннага гармоніка таксама можа ўскладніць працэс навучаньня.
- Пры куплі дыятанічнага гармоніку лепш купляць гармонік ў танальнасьці C-мажор, бо якраз ён знаходзіцца ў сярэдзіне нотнага дыяпазону і большасьць навучальных школ напісаныя менавіта для гэтай танальнасьці.
- Непасрэдна пры куплі ў краме праверце ўсе адтуліны на ўдых і выдых. Калі асвоілі бэнды, праверце і на іх.
Прыёмы гульні
рэдагавацьБэнд
рэдагавацьБэнд (ад анг. bend — «згінаць», «перакрыўляць», «падпарадкоўваць») — адмысловы прыём гульні, які дазваляе здабываць зь язычкоў інструмэнта гукі, на прайграваньне якіх яны не разлічаныя. Можа выкарыстоўвацца ў двух выпадках:
- для стварэньня гукавога эфэкту, які нагадвае плач або выцьцё жывёлы;
- для выманьня нот, адсутных у дыяпазоне гармоніка.
Бэнд уключае ў сябе два складнікі: тэхніку дыханьня й кут атакі паветранай бруі. Бэнд дазваляе як панізіць, так і падвысіць вышыню ноты. Больш таго, з некаторых язычкоў можна выняць больш аднаго гуку.
Існуюць чатыры тыпы бэнда:
- бэнд на ўдыху — вышыня гуку паніжаецца, найболей распаўсюджаны;
- бэнд на выдыху — вышыня гуку паніжаецца;
- перадзіманьне — вышыня гуку падвышаецца, адзін з овэрбэндаў;
- овэрдро — вышыня гуку падвышаецца, адзін з овэрбэндаў.
Важнасьць і складанасьць бэндаў можна расставіць у такім парадку: бэнд на ўдыху, бэнд на выдыху, овэрблоў, овэрдро. Першым чынам варта асвоіць бэнды на ўдыху, як самыя простыя і выкарыстоўваныя[Крыніца?].
Бэнд на выдыху
рэдагавацьБэнд на выдыху дазваляе на адтулінах з 8—10 панізіць вышыню ноты на адзін або некалькі паўтонаў, і выняць ноты, недаступныя ў стандартнай наладзе інструмэнта.
Бэнд на выдыху выканаць складаней, чым бэнд на ўдыху. Пачынаць яго асвойваць лепш з 8-ай адтуліны, дзе ён бярэцца найболей лёгка. На 8—9 адтулінах бэнд на выдыху паніжае гук на паўтона. На 10-ай адтуліне з дапамогай яго, магчыма панізіць гук на цэлы тон, г. з. выняць два дадатковых гуку. Аднак бэнд на 10-ай адтуліне самы складаны, часам нават прафэсіяналам цяжка кантраляваць яго.
Бэнд на ўдыху
рэдагавацьБэнд на ўдыху дазваляе выняць з 1-6 адтулін гармоніка ноты на адзін або некалькі паўтонаў ніжэй, чым прадугледжан ў стандартнай наладзе інструмэнт. Звычайна бэнд на ўдыху здабываецца з 1—6 адтулін, аднак большасьць выканаўцаў робяць гэта праз 2-ю, 3-ю і 4-ю адтуліну. Бэнд на ўдыху праз 5-ю і 7-ю адтуліну тэхнічна магчымы, аднак яго пазбягаюць, бо гэта прыводзіць да хуткага зносу язычкоў і не дае новай ноты.
На розных адтулінах бэнд на ўдыху дазваляе выняць розную колькасьць гукаў:
- праз 1-ю, 4-ю і 6-ю адтуліну паніжае гук на паўтон, гэта значыць можна выняць адзін дадатковы гук;
- праз 2-ю адтуліну дазваляе панізіць гук на Поўны тон (2 паўтоны), гэта значыць можна выняць два дадатковых гуку;
- праз 3-ю адтуліну дазваляе панізіць гук на малую тэрцыю (3 паўтоны), гэта значыць можна выняць цэлых тры дадатковых гука.
Перадзіманьне
рэдагавацьПерадзіманьне дазваляе выняць ноты, недаступныя пры звычайных прыёмах гульні. Перадзіманьне гуляецца на выдыху і прыводзіць да падвышэньня вышыні гуку.
Перадзіманьне выконваецца праз 1—6 адтуліны, але найболей часта выкарыстоўваюцца 1-я, 4-я, 5-я, 6-я. Найболей простым лічыцца овэрблоў праз 6-ю адтуліну. Да недахопаў овэрблоў можна аднесьці хуткі знос язычкоў, нават у параўнаньні зь іншымі бэндамі.
Овэрдро
рэдагавацьОвэрдро дазваляе выняць ноты, недаступныя пры звычайных прыёмах гульні. Овэрдро гуляецца на ўдыху й прыводзіць да падвышэньня вышыні гуку.
Звычайны дыятанічны гармонік мае два язычкі ў кожнай дзірцы — адзін зь іх гучыць на ўдых, а другі — на выдых. Сутнасьць овэрдро ў тым, што пры гульні на ўдых язычок, які павінен гучаць на ўдыху, блякуецца, замест яго вібруе язычок на выдых гэтай жа адтуліны. Пры гэтым зьяўляецца магчымасьць здабываць ноты, недаступныя дыятанічнаму гармоніку, што павялічвае яго дыяпазон да ўзроўню храматычнага.
Овэрдро выконваецца праз 7—10 адтуліны, найболей часта зь іх выкарыстоўваюцца 7-я, 9-я й 10-я. Да недахопаў овэрдро можна аднесьці хуткі знос язычкоў, нават у параўнаньні зь іншымі бэндамі.
Вібрата
рэдагавацьВібрата дазваляе дасягнуць пэрыядычнай зьмены вышыні ноты або акорда.
У адрозьненьне ад трэмала, дзе вібруе гучнасьць гуку, у вібрата зьмяняецца вышыня гуку — узьнікаюць хуткія мікрабэнды. Часбцей за ўсё выконваецца на ўдыху на 1—6 адтулінах, як і бэнды на ўдыху. Тыпы вібрата: языком і горлам.
Вібрата языком выканаць прасьцей, досыць пры гульні прамаўляць гукі «ёй-ёй-ёй». Але прафэсійна выкананае гарлавое вібрата дае больш поўнае й багатае гучаньне, чым языковае.
Гарлавое вібрата дапамагае надаць выкананьню «прафэсійнае гучаньне» — адна з прыкметаў таго, што музыка патраціў шмат гадоў на вывучэньне гармоніка й мае вялікую практыку ў сваім рамястве.
Дроп-оф
рэдагавацьДроп-оф уяўляе сабой хуткае сьлізгаценьне па адтулінах гармоніка ўверх або ўніз безь фіксацыі якой-небудзь ноты ў канцы. Звычайна выкарыстоўваецца ў канцы музычнай фразы або рыфу. Дроп-оф зьяўляецца прамой процілегласьцю слайда.
Слайд
рэдагавацьСлайд (ад анг. slide — «сьлізгаценьне») — хуткае сьлізгаценьне па адтулінах гармоніка ўверх або ўніз зь фіксацыяй апошняй ноты, зь якой звычайна пачынаецца мэлёдыя або рыф. Пачатковая нота слайду не заўсёды лёгка адрозная, акцэнтуецца толькі апошняя нота слайду, зь якой можа пачынацца новая мэлядычная постаць.
Трэль
рэдагавацьТрэль — хуткае чаргаваньне нот двух суседніх адтулін у> Часьцей за ўсё гэта 4-я й 5-я, альбо 3-я й 4-я адтуліна.
Пры выкананьні гэтага прыёму варта зьвярнуць адмысловую ўвагу на тое, што рухацца павінны не гармонік і рукі, а галава. Хоць гэта супярэчыць усім іншым прыёмам гуказдабываньня на гэтага інструмэнта, гэта дае перавагу пры гульні празь мікрафон — разам з сталым становішчам рук сталым застаецца й узровень гуку.
Пры павольнай трэлі галава ў літаральным сэнсе перамяшчаецца направа-налева паміж двума суседнімі адтулінамі, падзяляльная іх перамычка павінна знаходзіцца пасярэдзіне рта. У выпадку хуткай трэлі галава не перамяшчаецца, а вібруе ў вобласьці перамычкі.
Трэмала
рэдагавацьТрэмала (ад італ. tremolo, літ. «дрыготкі») — зьмена гучнасьці (вышыня гуку не зьмяняецца) гучаньня ноты або акорда шляхам заплюшчваньня й размыканьня далоняў, утваральных камэру вакол гармоніка.
Для пасьпяховага выкананьня трэмала далоні рук павінны ўтварыць вакол гармоніка максымальна вялікую й непранікальную для паветра камэру, якая прымыкае да задняга боку інструмэнта. Калі далоні заплюшчаныя, гук больш ціхі й прыглушаны, пры размыканьні далоняў гучнасьць гуку павялічваецца. Вобразна кажучы, мы заганяем гук у пастку, а затым выпускаем яго на волю. Каб эфэкт трэмала быў выразна адчувальны на слых, неабходна здабываць ноту або акорд досыць гучна, каб была прыкметная розьніца ў гучнасьці гучаньня.
Выканаўцы
рэдагавацьВыканаўцы ў Беларусі
рэдагаваць- Лявон Вольскі і N.R.M., «Крамбамбуля»
- Ігар Варашкевіч і «Крама»
- Сьвятаслаў «Сьвет» Хадановіч і «Svet Boogie Band»
Выканаўцы ў Расеі
рэдагаваць- Аляксандар Братэцкі
- Максім Някрасаў
- Раман Гегарт
- Міхась Уладзімераў
- Уладзімер Кажэкін і «Станцыя Мір»
- Міхась Пятровіч Сокалаў (Пятровіч)
- Барыс Цясьляроў («экс-Эталобстэр»)
- Ігар Ойстрах («Умка і Бранявік»)
Выканаўцы ў Амэрыцы
рэдагавацьВыканаўцы ў стылі акадэмічнай музыкі
рэдагаваць- Hugo Díaz
- Larry Adler
- Robert Bonfiglio
- Ronald Chesney
- Franz Chmel
- Sigmund Groven
- Jia-Ye He
- Cham-Ber Huang
- Jim Hughes
- Larry Logan
- Tommy Morgan
- Tommy Reilly
- Douglas Tate
- Yasuo Watani
- Heredia Pedro
Выканаўцы ў стылі блюз
рэдагаваць- Мадзьдзі Ўотэрс
- Paul Buterfield
- Charlie Musselwhite
- Джон Лі Гукер
- Little Walter
- Doctor Ross
- John Popper
- Howling Wolf
- Adrián Jimenez
- José Cruz
Выканаўцы ў стылі джаз
рэдагавацьВыканаўцы ў стылі рок
рэдагавацьВыканаўцы ў стылі кантры
рэдагавацьГлядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Так яго называлі ў Злучаных Штатах, але такая назва не зусім карэктная, бо harp — гэта арфа[Крыніца?].
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Расейскамоўны рэсурс, прысьвечаны губному гармоніку (рас.)
- Табулатура для губнога гармоніка (рас.)
- Падкасты аб губным гармоніку (рас.)
- Відэа-ўрокі гульні на губным гармоніку (Adam Gussow) (анг.)
- todoarmonica.org (гішп.)
- HarmoPoint (анг.)
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|