Бялградзкая біржа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
 
 
Радок 27:
* ''Скупшчына'' (Сход). Складаецца з пайшчыкаў біржы. Выбірае Кіраўнічую раду ў складзе 5 сябраў на 4 гады.
* ''Кіраўнічая рада''. Складаецца з 5 сябраў ад найбольшых і меншых пайшчыкаў біржы, а таксама прадстаўніка ўдзельнікаў біржы. Прызначае склад Камісіі лістынгу з 5 сябраў. Штогод прызначае склад Дысцыплінарнай камісіі.
* ''Камісія лістынгу''. Складаецца з 5 сябраў ад пайшчыкаў і удзельнікаўўдзельнікаў біржы, якія маюць прынамсі 3-гадовы досьвед гандлю [[Каштоўная папера|каштоўнымі паперамі]]. Дапускае каштоўныя паперы да біржавога гандлю і прыпыняе гандаль імі.
* ''Дысцыплінарная камісія''. Складаецца са старшыні, яго намесьніка, 2 сябраў і 2 намесьнікаў сябраў зь ліку супрацоўнікаў біржы. Накладае спагнаньне на ўдзельнікаў і [[брокер]]аў біржы за парушэньне правілаў гандлю<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Органы біржы|спасылка=https://www.belex.rs/o_berzi/organizacija_2|выдавец=АТ «Бялградзкая біржа»|мова=sr|дата публікацыі=2019|дата доступу=10 красавіка 2019}}</ref>.
 
Радок 44:
 
== Гісторыя ==
21 лістапада 1894 году адбыўся ўстаноўчы сход Бялградзкая біржы, які абраў управу і прызначыў біржавых пасярэднікаў. Першапачаткова гандаль праводзілі ў бялградзкай гасьцініцы «Босьнія» на беразе рацэ [[Сава (рака)|Саве]]. У адным памяшканьні гандлявалі валютамі і тамсама складалі дамовы на экспарт чарна[[сьліва]]ў і іншага харчаваньня. Пры канцы 1890-х гадоў у складзе Бялградзкай біржы вылучылі валюную біржу, што ладзіла гандаль у гасьцініцы «Сэрбская карона» на іншым беразе ракі. Большасьць гандлю складалі ўрадавыя [[Аблігацыя|аблігацыі]]. У 1914—1918 гадах Бялградзкая біржа прыпыняла дзейнасьць на час [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. Пасьля вайны на біржы гандлявалі паямі звыш 140 прадпрыемстваў. У 1934 годзе біржу перанесьлі на Каралеўскую плошчу. Штодня на біржы гандлявала звыш 100 чалавек, а расцэнкі друкавалі на 1000 асобніках на трох мовах. У 1939 годзе старшынёйстаршынём біржы стаў былы старшыня ўраду {{Артыкул у іншым разьдзеле|Мілан Стаядзінавіч||sr|Милан Стојадиновић}}. 28 сакавіка 1941 году адбылося апошняе паседжаньне Ўправы біржы. У 1953 годзе ўрад Народнай Рэспублікі Сэрбія зацьвердзіў Пастанову аб скасаваньні Бялградзкай біржы<ref name="а">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гісторыя|спасылка=https://www.belex.rs/o_berzi/istorijat|выдавец=АТ «Бялградзкая біржа»|мова=sr|дата публікацыі=2019|дата доступу=10 красавіка 2019}}</ref>.
 
У сьнежні 1989 годзе 34 найбольшыя банкі [[Югаславія|Югаславіі]] правялі ўстаноўчы сход Югаслаўскага рынку капіталу. У 1991 годзе ўпершыню правялі гандаль паямі сэрбскіх прадпрыемстваў «Сінтэлон» ([[Бачка-Паланка]], край [[Ваяводзіна]]) і «Аўтадом [[Кікінда|Кікінды]]» (Ваяводзіна). У 1992 годзе рынак перайменавалі ў Бялградзкую біржу. У 1990-я гады большасьць гандлю складалі дзяржаўныя і прыватныя аблігацыі. У 1996 годзе пачалі гандляваць дамовамі на пастаўку [[Кукуруза|кукурузы]], цукру і [[Алей|алею]]. У 2000 годзе сталі прадаваць аблігацыі [[Мясцовае самакіраваньне|мясцовага самакіраваньня]] і [[Народны банк Сэрбіі|Народнага банку Югаславіі]], а таксама разьмясьцілі акцыі прыватызаваных прадпрыемстваў. У 2003 годзе сталі магчымымі безупынны і аддалены гандаль. Пры канцы 2004 году пачалі выдаваць першы біржавы індэкс. У 2005 годзе ўвялі імгненную рассылку расцэнак. У 1-й палове 2008 годзе запусьцілі ўласнае [[апраграмаваньне]], у выніку чаго пры канцы году адзін з удзельнікаў біржы стаў першым [[рынкаўтваральнік]]ам<ref name="а"/>. У 2017 годзе выручка АТ «Бялградзкая біржа» дасягнула 83,1 млн [[Сэрбскі дынар|сэрбскіх дынараў]] пры чыстым прыбытку 21,6 млн дынараў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Справаздача за 2017 год|спасылка=https://www.belex.rs/files/proizvodi_i_usluge/GI_2017.pdf|выдавец=АТ «Бялградзкая біржа»|мова=sr|дата публікацыі=9 сакавіка 2018|дата доступу=10 красавіка 2019}}</ref> ([[рэнтабэльнасьць]] 26 %).