Гісторыя Масквы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Першая палова 20 стагодзьдзя: выпраўленьне спасылак
Радок 3:
== Пасьля заснаваньня ==
[[Файл:St Basils Cathedral-500px.jpg|міні|Сабор Сьв. Васіля]]
Першая летапісная згадка пра Маскву прыходзіцца на [[1147]] год. Ужо празь некалькі гадоў, у [[1156]] годзе князем [[Юры Даўгарукі|Юрыем Даўгарукім]] ([[1090]]—[[1157]]1090—1157) была пабудаваная першая драўляная фартэцыя (Крэмль). У [[1238]] годзе горад захоплены манґоламі і спалены. У [[1263]] годзе Масква робіцца цэнтрам аднайменнага [[Маскоўскае княства|княства]] — цэнтрам і пачаткам будучае [[Расея|расейскае дзяржавы]]. Сваёю ляяльнасьцю [[Залатая Арда|Залатой Ардзе]] маскоўскія князі заслужылі давер хана. У першай палове 14 стагодзьдзя, калі насельніцтва Масквы складала ўжо больш за 30 000 жыхароў, манґольскі хан прызначыў маскоўскага князя старэйшым сярод расейскіх князёў.
 
Зь цягам часу Масква ўсё болей і болей набірала моц, што ўрэшце дазволіла ёй пазбавіцца манґольскага панаваньня. Першым этапам была [[Кулікоўская бітва]] [[8 верасьня]] [[1380]] г., пасьля якое Масква хоць і была спаленая ў [[1382]] г., але здолела ўмацавацца палітычна, ваенна і эканамічна. У [[1480]] манґольская геґемонія скончылася, і Масква сталася сталіцаю ўзьнікшае адзінае расейскае дзяржавы.
 
Вялікі кназь [[Іван III Вялікі]] ([[1440]]—[[1505]]1440—1505), што кіраваў Масквой з [[1462]] г., ажаніўся ў [[1472]] г. з [[Сафія Палеалёг|Сафіяю Палеалёґ]], пляменьніцаю апошняга [[Бізантыйская імпэрыя|бізантыйскага]] імпэратара [[Канстантын XI|Канстантына XI Палеалёґа]], і пераняў зь Бізантыі ідэю аўтакратычнае дзяржавы, сымболіку, [[Герб Расеі|дзьвюгаловага арла]] і прыдворны цырыманіял. З тых часоў Масква лічыцца «трэцім Рымам» і апірышчам [[Праваслаўе|праваслаўя]].
 
== Масква робіцца мэтраполіяй ==
У апошнія два дзесяцігодзьдзі [[15 стагодзьдзе|15 стагодзьдзя]] пачалася актыўная забудова Крамля, вакол якога сяліліся многія рамесьнікі і гандляры. Насельніцтва Масквы неўзабаве вырасла да 100 000 чалавек, у [[1600]] годзе Масква была абнесеная мурам і ровам. У [[1591]] горад у апошні раз перажыў набег татараў. Падчас смуты, з [[1605]] па [[1612]] гг. Масква знаходзілася пад кантролем польскае і беларускае шляхты.
 
Калі ўзьніклі першыя тэкстыльныя, папяровыя і цагляныя мануфактуры, піку дасягнулі сацыяльная напружанасьць у імпэрыі: у [[1667]] г. паднялося сялянскаясялянскае паўстаньне ў рэґіёнах Волгі і Дону. Яго кіраўнік, [[Сьцяпан Разін]], казьнены ў [[1671]] на Чырвонай плошчы. У [[1687]] г. зьяўляецца першая расейская вышэйшая школа — «Славянска-грэцкая акадэмія», у [[1703]] г. выходзіць першая расейская ґазэта — «Ведомости».
 
У [[1712]] годзе цар [[Пётар I|Пётар I Вялікі]] ([[1672]]—[[1725]]1672—1725) пераносіць сталіцу ў [[Санкт-Пецярбург]]. Тым ня меней, Масква засталася эканамічным і духоўным цэнтрам Расеі. У [[1755]] г. навукоўцам [[Міхаіл Ламаносаў|Міхаілам Ламаносавам]] ([[1711]]—[[1765]]1711—1765) у Маскве быў заснаваны першы расейскі [[Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Міхаіла Ламаносава|ўнівэрсытэт]].
 
У Айчыннай вайне [[1812]] г. Масква была захопленая «Вялікаю арміяй» [[Напалеон Банапарт|Напалеона]] і на дзьве траціны спаленая адыходзячымі расейскімі войскамі. З-за голаду і марозаў францускае войска было неўзабаве вымушанае зысьці з гораду.
 
[[Файл:Situationsplan von Moskau.jpg|міні|250пкс|Гістарычная мапа Масквы (каля 1888)]]
 
У пачатку [[1813]] г. пачалася перабудова гораду, былі зьнішчаныя фартыфікацыйныя пабудовы, да сярэдзіны 19 стагодзьдзя былі разбудаваныя камунікацыі і дарогі да ўсіх важнейшых гарадоў Расеі. У [[1890]] г. на вуліцах Масквы зьявіліся першыя трамваі. Насельніцтва Масквы паводле першага перапісу насельніцтва [[28 студзеня]] [[1897]] г. складала адзін мільён жыхароў, да [[1914]] г. гэтая лічба вырасла ўдвая.
 
У апошнія дзесяцігодзьдзі 19XIX стагодзьдзя ў Расеі расла сацыяльная напружанасьць. У Маскве канцэнтраваліся прадпрыемствы лёгкае прамысловасьці, на якіх працавалі тысячы бяспраўных рабочых, пераважна зь безьзямельных сялянаў, выціснутых зь вёскі пасьля адмены прыгоннага права ў [[1861]] г. У [[1898]] г. ў Маскве заснаваная [[Расейская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя]].
 
== Першая палова 20XX стагодзьдзя ==
[[Рэвалюцыя 1905 году ў Расеі|Рэвалюцыя]] 1905—1907 гадоў дайшла да Масквы ў сьнежні 1905 году. Эканамічны крызіс і хаос з забесьпячэньнем падчас [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]] абвастрылі сацыяльную напружанасьць. У 1917 годзе, падчас [[Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Лютаўскае рэвалюцыі]] цар [[Мікалай II]] быў зьвергнуты. У той самы год [[Уладзімер Ленін]] ачоліў у Санкт-Пецярбургу [[кастрычніцкі пераварот]], які прывёў да [[Грамадзянская вайна ў Расеі|грамадзянскае вайны]] 1917—1922 гадоў і захопу ўлады [[камунізм|камуністамі]]-бальшавікамі.
 
Радок 36:
 
== Масква пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] ==
Пасьля вайны горад быў адбудаваны, у [[1968]] г. насельніцтва Масквы дасягнула амаль сямі мільёнаў. У [[1980]] г. Масква была месцам правядзеньня [[Летнія Алімпійскія гульні 1980 году|XXII Алімпійскіх гульняў]].
 
Пры канцы 1980-х гадоў эканамічная крыза разам з абвастрэньнем міжнацыянальных праблем і прагаю рэспублік ССР да незалежнасьці прывялі да краху савецкае імпэрыі. У жніўні [[1991]] г., калі прэзыдэнт СССР [[Міхаіл Гарбачоў]] плянаваў заключэньне абноўленае зьвязнае дамовы, некалькі ґенэралаў, чальцоў ураду і галава [[КДБ]] ініцыявалі [[19 жніўня]] спробу дзяржаўнага перавароту. У Маскву былі ўведзеныя войскі, рокаш быў падаўлены. Пасьля паразы путчу, праз чатыры месяцы Гарбачоў [[25 сьнежня]] [[1991]] заявіў аб сваёй адстаўцы, што азнаменавала канец СССР.
 
У [[1992]] г. прэзыдэнт Расеі [[Барыс Ельцын]] падпісаў з галовамі расейскіх суб’ектаў фэдэрацыйную дамову, якая рэґулюе адносіны між фэдэрацыйным цэнтрам Расеі і яе суб’ектамі. У верасьні [[1993]] г. Ельцын распусьціў Зьезд народных дэпутатаў і [[Вярхоўны Савет Расеі]]. У кастрычніку таго самага году адбыўся яшчэ адна спроба перавароту з боку касэрватыўных сіл. Калі паўстанцы захапілі будынак парлямэнту, гарадзкі выканаўчы камітэт, і тэлевізійную вежу, Ельцын гвалтоўна падавіў рокаш (190 ахвяраў).
 
[[12 сьнежня]] 1993 г. была прынятая новая Канстытуцыя і адбыліся першыя свабодныя парлямэнцкія выбары. З 5 па 7 верасьня [[1997]] г. горад 450 мерапрыемствамі ўрачыста адзначыў сваё 850-годзьдзе. [[31 сьнежня]] [[1999]] г. прэзыдэнт Ельцын нечакана пакінуў свой пост. З таго часу галавою расейскае дзяржавы быў [[Уладзімер Пуцін]]. У пачатку верасьня [[2002]] г. у Маскве было ўведзенае [[надзвычайнае становішча]] з-за буйных лясных і тарфяных пажараў вакол Масквы.
 
== Вонкавыя спасылкі ==