Землятрус: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Сэйсмалёгія; дададзеная Катэгорыя:Землятрусы з дапамогай HotCat
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
Радок 2:
 
== Землятрусы ў Беларусі ==
У геалягічным пляне [[Беларусь]] знаходзіцца на Ўсходнеэўрапейскай плятформе. Тэктанічныя рухі ў цяперашні пэрыяд тут праяўляюцца надзвычай слаба, і землятрусаў, якія адчуваюцца чалавекам, амаль не здараецца. У некаторых мясьцінах зрэдчасу здараліся слабыя штуршкі, якія фіксуюцца сэйсьмічнымі прыладамі. У [[1887]] г. ля [[Барысаў|Барысава]] (на паўночным усходзе ад [[Менск]]у) адбыўся землятрус інтэнсіўнасьцю шэсьць балаў. У [[1893]] і [[1896]] гг. пад [[Магілёў|Магілёвам]] — інтэнсіўнасьцю 5-6 балаў. Наймацнейшы землятрус адбыўся ў [[1908]] г. ля [[Пасёлак|пасёлка]] [[Гудагай]] (цяпер [[Астравецкі раён]], [[Гарадзенская вобласьць]]) інтэнсіўнасьцю 7 балаў і магутнасьцю 4,5 [[Магнітуда землятрусу|магнітуды]]<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Інга Міндалёва]].|загаловак=Землятрус у Японіі па сваёй энэргіі прыкладна ў 500 тысяч разоў мацнейшы, чым землятрус, які можа здарыцца на тэрыторыі Беларусі|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=76473|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=25 сакавіка 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-03-25 55 (26919)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/76449/25sak-3.indd.pdf 3]|issn=1990-763x}}</ref>. Часьцей за ўсё да Беларусі даходзіць рэха землятрусаў на [[Карпаты|Карпатах]] ([[1908]], [[1940]], [[1977]], [[1978]], [[1983]], [[1986]] і [[1990]]), але штуршкі настолькі слабыя, што многія жыхары Беларусі іх нават не заўважаюць. Апошні землятрус, сэйсьмічныя хвалі ад якога дасягнулі і Беларусі, здарыўся [[21 верасьня]] [[2004]] году з эпіцэнтрам у [[Калінінград]]зе. Сіла штуршкоў у эпіцэнтры дасягала 4—5 балаў, а ў Менску — ня больш за 2—3.
 
== Наймацнейшыя землятрусы ў гісторыі ==
* [[Вялікі чылійскі землятрус]] ([[1960]]) — наймацнейшы задакумэнтаваны землятрус у гісторыі чалавецтва, 9,5 балаў.
* [[Вялікі Аляскін землятрус]] ([[1964]]) — наймацнейшы землятрус у гісторыі [[ЗША]], 9,2 балы.
* [[Тангшанскі землятрус]] ([[1976]]) — найсьмяротнейшы землятрус у сучаснай гісторыі, 8,2 балы, прынамсі 255 000 загіблых.
* [[Землятрус у Індыйскім акіяне 2004 году|Землятрус ля Суматры]] ([[2004]]) — наймацнейшы землятрус за апошнія 40 гадоў, 9 балаў.
* [[Землятрус на Гаіці]] ([[2010]]) — найсьмяротнейшы землятрус у Лацінскай Амэрыцы, 7 балаў, блізу 230000 чалавечых ахвяр.
 
== Крыніцы ==
Радок 15:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Earthquakes|выгляд=міні}}
 
{{Накід}}