Народы Дагестану: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Аварцы: +зьвязнасьць
Радок 27:
== Лакцы ==
 
Як у даргінцаў, у '''лакцаў''' асобныя вёскі славяцца сваімі майстрамі ў тым ці іншым рамястве, у тым ліку, што цікава, аулы Кумух і Балкар — залатым і срэбным шытвом, аул Кая — гандлярамі, Кума — кандытэрамі, а Цоўкра — акрабатамі. Паэзія на лакскайлацкай мове вядомая з XVII ст. Першыя кнігі, напісаныя расейскай графікай, тут выйшлі яшчэ ў 1860-я гады з ініцыятывы лінгвіста П.Услара.
 
== Лезгіны ==
Радок 35:
Лезгіны танцуюць лезгінскі варыянт «лязгінкі», маюць свой эпас «шарвэлі». У іх своеасаблівая архітэктура: каменнае простакутнае жытло мае пляскаты дах і ўнутраны дварок. Першы паверх займае хлеў, вышэй — жылыя памяшканьні, што выходзяць на галерэю, па якой ідзе лесьвіца. Унутры шмат нішаў і дываноў. У лезгінаў моцна разьвівалася ткацтва (дываны).
 
Яшчэ да 1917 г. яны мелі свой прамысловы [[пралетарыят]] на нафтапромыслах. Лезгіны гавораць на мове, што належыць да нахсканаска-дагестанскай групы, але ў Сярэднявеччы часта падпадалі ў залежнасьць да протаазэрбайджанскага Шырвану.
 
== Нагайцы ==
Радок 47:
== Горскія жыды ==
 
Пра тое, што Дагестан уяўляе сабой тэрыторыю культурна досыць гамагенную, а народы маюць супольную мінуўшчыну і, спадзяемся, супольную будучыню, гаворыць прыклад '''горскіх жыдоў''' (саманазва — ''джухуры''). Іх 3600 чалавек, і гавораць яны на тацкай мове іранскай групы, а па веры — [[юдэі]]. Мяркуюць, што гэтая жыдоўская грамада сфармавалася ў VII—XIII ст. пад час іміграцыі жыдоў з [[Іран]]у ды [[Бізантыя|Бізантыі]]. У Дагестане яны, мяркуецца, асымілявалі частку мясцовых хазараў. У Сярэднія вякі існавала цэлая смуга жыдоўскіх аулаў на поўдні Дагестану ля Дарбенту, але пад час вызвольнай вайны Шаміля жыхароў шэрагу аулаў навярнулі ў іслам гвалтам. Гэтыя нованаверненыя неўзабаве зьліліся зь мясцовым насельніцтвам. У фальклёры горскіх жыдоў вылучаюцца казкі (авасуна), якія выконвалі прафэсійныя казачнікі (авасуначы), і вершы-песьні (мані), сьпяваныя рапсодамі (маніху) і перадаваныя з указаньнем імені аўтара, так што цяпер мы ведаем імёны найдаўнейшых паэтаў гэтага народу, чаго ня ведаем у нас. І хаця частка горскіх жыдоў перабралася ў горад Дарбент — гэткую прыкасьпійскую многакультурную Вільню, або Львоў, або Сараева, а частка — у Палестыну, асноўным заняткам джухураў заставалася земляробства, галоўнай сацыяльнай ячэйкай да 30-х гадоў нашага стагодзьдзя — вялікая трох-, чатырохпакаленная сям’я (да 70 чалавек). Як у іншых тутэйшых народаў, такая сям’я займала адзін двор, дзе ўжо былі асобныя дамы для кожнай, як кажуць этнолягі, нуклеарнай сям’і. На чале такой сям’і стаяў бацька, а пасьля ягонай сьмерці старшынства пераходзіла да старэйшага сына. Некалькі вялікіх сем’яў, што паходзілі ад аднаго продка, утваралі тухум. Сярод жыдоў таксама бытавалі звычаі кроўнай помсты, гасьціннасьці, талакі разам зь юдаістычнымі звычаямі кашэрнай ежы, мацы, абразаньня, жыдоўскага вясельнага й пахавальнага абрадаў. Значыць, лучнасьць дагестанскіх народаў грунтуецца на нейкім даісламскім, вельмі старадаўнім адзінстве, зь якога выбіваюцца хіба што толькі цюркскіяцюрскія народы поўначы прыкасьпійскай краіны.
 
== Менш колькасныя народы ==
Радок 57:
'''Андыйцы''' (25 тыс.) (''г’ванал''). Іх упершыню згадваў Пліній у І ст. н. э. Пабылі хрысьціянамі, ад XIV ст. — мусульмане. У XIV—XV ст. існавала Андыйскае шамхальства. Тапаграфія селішча Анды й па сёньня застаецца сярэднявечная. Маюць своеасаблівы жаночы ўбор «чухту» ў выглядзе паўмесяца, надзяванага рогамі ўніз. Фальклёр (і гэта сустракаецца ў розных народаў) дзьвюхмоўны — па-андыйску й па-аварску.
 
'''Арчынцы''' (''аршыштыб''). Каля тысячы чалавек у басэйне ракі Хатар. У перапісах іх ад 1939 году (як і амаль усе дробныя народы) уключалі ў склад аварцаў. Энцыкляпэдыі пра ўсе такія народзікі паведамляюць: «пісьмовасьць на аварскай мове». У вайне Шаміля ўдзелу ня бралі. Сярод ежы вылучаюцца хінкалы, пяльмені й пляцкі з сырам, яйкамі, дзікім часныком і крапівай. Сярод іх распаўсюджаны аварскі й лакскілацкі фальклёр.
 
'''Ахвахцы''' — 4 тыс. чалавек у Зах. Дагестане. Сярод іх пашыраны таксама кумыцкая — сярод тых, што ў савецкі пэрыяд селі на Кумыцкай раўніне — і аварская мовы (валоданьне мовамі суседзяў характэрна амаль для усіхўсіх народаў краіны).
 
'''Багулалы''' (саманазва ''гантляло'', «бедныя людзі, што ядуць сырое мяса»), 5 тыс. чал, адзін з андыйскіх народаў, тых, што займаюць захад Дагестану. Пісьмовасьць, як у астатніх такіх, аварская. У багулалаў, цікава, мужчыны да 40 гадоў галілі галаву, пакідаючы толькі вусы й бараду. Жывуць у аулах, вакол якіх збудаваны вартавыя вежы, а з кожнага кварталу да галоўнай вежы ў цэнтры паселішча падведзены падземныя хады. Шлюбы пераважна кузэнныя.
 
'''Бежтынцы''' — 8 тыс. чал. на захадзе Дагестану, адзін з цэскіх народаў. Гавораць таксама на аварскай, грузінскай, гунзібскай, гінухскайгінускай (хоць тых гінухцаў — 600 чалавек) мовах. Арабскія географы згадваюць пра іх ужо ў X ст. Яны заўсёды падтрымлівалі цесныя ваенныя і эканамічныя сувязі з Грузіяй, а ў XVI ст. частка зь іх перасялілася ў Грузію.
 
'''Ботліхцы''' (саманазва ''буйхадзі'') жывуць там, дзе цяпер разгарнуліся самыя крывавыя баі. Іх 6 тыс. чалавек (у 1926 годзе налічылі 3350 чалавек, а ў наступных перапісах уключалі ў склад аварцаў). Цікава, што ботліхцы ведаюць ня толькі аварскую, але й чачэнскую мовы. Маюць сваю пісьмовасьць на аснове кірыліцы, а раней карысталіся аджамскай (паходжаньнем ад арабскай) пісьмовасьцю. Іх традыцыйныя заняткі — садоўніцтва на паліваных землях і ажыўлены гандаль садавінай з Каўказам і Закаўказьзем, а таксама звыклыя для іншых народаў Дагестану земляробства (тэраснае ворыўнае) і жывёлагадоўля (авечкі й козы, коні, аслы). Побач з ботліхцамі жыве яшчэ адзін андыйскі народ — каратынцы. Іхны саюз быў адным з самых значных апорных пунктаў Шаміля. Каратынцы разьмяшчалі аулы так, каб да іх можна было падысьці толькі з аднаго боку, як правіла, па вузкай сьцяжынцы.
 
'''Гінухцаў''' так мала, бо частка зь іх пасьля разгрому Шамілёва паўстаньня пераехала ў ТурцыюТурэччыну або Іран — сувязі зь якімі аж да расейскай акупацыі ўцягвалі ўвесь Дагестан у арбіту ісламскага сьвету і міжнароднага гандлёвага абмену.
 
'''Гадабэрынцаў''', яшчэ аднаго андыйскага народу, каля 3 тыс. У лютым 1944 году іх перасялілі ў Чачэнію на месца дэпартаваных, а ў 1957 годзе — у Дагестан назад, але ўжо на раўніну, у Хасаўюртаўскі раён. Цэнтрам гадабэрынскіх аулаў зьяўляюцца мячэт і так званы гадэкан, месца, дзе мужчыны бавяць свой вольны час, вечары.
 
'''Гунзібцаў''' (цэскі народ на захадзе краю, 1400 чал.) таксама ў 1944 годзе перасялялі ў НавалакскіНавалацкі раён на месца выселеных чачэнцаў, але ў 1957 годзе яны вярнуліся назад. Мужчыны гэтага племені традыцыйна працуюць у адходніках — звычай, што цяпер распаўсюдзіўся і на іншыя народы Дагестану.
 
'''Дыдойцаў''', або '''цэзаў''' (саманазва — ''арлы'') каля 8 тыс. чалавек. Племя дыдуры згадваюць у сваіх сачыненьнях Клаўдзій Пталемей і Пліній Старэйшы. Дыдойцы моцна пацярпелі ня толькі пры змаганьні поплеч з Шамілём, але й у антыкаляніяльным паўстаньні 1877 году.
Радок 83:
'''Цахуры''' (5 тыс. чалавек, саманазва — іхбы) прынялі іслам яшчэ ў X ст. і ў XІ—XІІІ ст. мелі мэдрэсэ, дзе арабскія тэксты перакладаліся на цахурскую мову. Мелі таксама свой султанат. У 30-х гадах стварылі сваю пісьмовасьць на аснове лацінкі, але пасьля яна была «за непатрэбнасьцю» забароненая. Цяпер цахуры вяртаюцца да пісьмовасьці на роднай мове.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://nn.by/1999/19/11.htm Барыс Тумар, Сяргей Богдан. Усе колеры Дагестану] // [[Наша Ніва]], №19