Сьвіслацкая гімназія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 4:
 
== Гісторыя ==
18 верасьня 1804 году [[Расейская імпэрыя|імпэратар]] [[Аляксандар I Раманаў|Аляксандар I]] афіцыйна зацьвердзіў адкрыцьцё [[Гімназія|гімназіі]] з прапановы дырэктара вучэльняў Гарадзенскай губэрні Ю. Касакоўскага і са згоды гаспадара мястэчка графа В. Тышкевіча, які ахвяраваў установе будынак і тысячу [[злоты|злотых]]х на яго перабудову, а таксама завяшчаў 30 тыс. [[расейскі рубель|рублёў]] серабром<ref name="EGB" />.
 
Гімназія мела статус губэрнскай і прымала навучэнцаў зь [[Берасьцейскі павет|Берасьцейскага]], [[Пружанскі павет (Гарадзенская губэрня)|Пружанскага]], [[Кобрынскі павет (Гарадзенская губэрня)|Кобрынскага]], [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскага]], [[Слонімскі павет|Слонімскага]] і [[Гарадзенскі павет|Гарадзенскага]] паветаў.
Радок 12:
У 1819 годзе ў гімназіі ўзьніклі навуковыя гурткі «Навуковае» і «Маральнае», з афіцыйнай мэтай «удасканаліць айчынную мову». А з 1822 году пачало дзейнічаць таемнае студэнцкае таварыства «[[Заране]]», якое было раскрытае [[Расейская імпэрыя|імпэрскімі]] ўладамі 11 кастрычніка 1823 году, пры гэтым 46 чалавек былі арыштаваны ці трапілі пад нагляд паліцыі. Частка настаўнікаў была пераведзена ў іншыя навучальныя ўстановы. Аднак усе гэтыя меры мала зьмянілі сытуацыю ўнутры гімназіі і ўжо ў 1825 годзе вайсковаму патрулю загадвалася бесьперапынна сачыць за гімназіяй, што не перашкодзіла тайнаму гуртку «Ваенныя сябры» заснаваць у гэтым годзе тут сваю філію.
 
Паводле гісторыка [[Андрэй Самусік|Андрэя Самусіка]], у 1825 годзе ў Сьвіслацкай гімназіі [[гісторыя|гісторыю]] і [[геаграфія|геаграфію]] выкладаў [[Ян Чачот]]<ref name="EGB">А. Самусік. Свіслацкая гімназія // {{Літаратура/ЭГБ|6-2}} С. 262</ref>, аднак дасьледнікі біяграфіі паэта і фальклярыста сьцьвярджаюць, што з канца 1824 па травень 1825 году Я. Чачот адбываў шасьцімесячнае пакараньне ў крэпасьці Кізіл<ref>[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii/index_19884.html Чачот Ян Антоні] // {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}</ref> па справе віленскіх згуртаваньняў моладзі. Памылковая версіявэрсія ўзніклаўзьнікла з-за таго, што выкладчыкам ў гімназіі працаваў іншы Ян [http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=15863 Чачот].
 
У час [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|паўстаньня 1830—1831 гадоў]] рабілася спроба падрыхтаваць у Сьвіслачы паўстаньне з удзелам гімназістаў, але плян ня быў зьдзейсьнены.
 
У 1834 годзе гімназія страціла статус губэрнскай, ёй стала [[Гарадзенская гімназія|гімназія]] ў [[Горадня|Горадні]]. У Сьвіслачы захавалася павятовая гімназія, якую меркавалася перавесьці ў [[Слонім]], а ў Сьвіслачы пакінуць толькі 5-кляснае павятовае вучылішча для дваран. У 1845 годзе гімназія была пераведзена ў [[Шаўлі]] [[Ковенская губэрня|Ковенскай губэрні]] (у Сьвіслачы засталося павятовае вучылішча).