Беларуская грэка-каталіцкая царква: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Галерэя: артаграфія
Радок 43:
Тым ня менш, ужо на пачатку XX стагодзьдзя былі першыя спробы адраджэньня Уніі ў Беларусі, яшчэ да [[Першая сусьветная вайна|1-й сусьветнай вайны]]. На гэтай ніве працавалі пачынальнік беларускага адраджэньня [[Іван Луцкевіч]], які кантактаваў з Галіцкім мітрапалітам [[Андрэй Шаптыцкі|Андрэем Шаптыцкім]], беларуская паэтка і грамадзкая дзяячка [[Алаіза Пашкевіч|Алаіза Пашкевіч-Цётка]], якая, жывучы ў Львове, падрыхтавала да выданьня беларускі ўніяцкі малітоўнік для дзяцей, каталіцкія сьвятары [[Вінцэнт Гарасімовіч]] і [[Язэп Зэльба]] ды іншыя.
 
У 1907 годзе грэка-каталіцкі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі прызначыў расейскага сьвятара а. [[Аляксей Зерчанінаў|Аляксея Зерчанінава]], які прыняў каталіцтва, апекавацца ўсімі вернікамі-ўніятамі на тэрыторыі Расейскай імпэрыі, у тым ліку і беларусамі. Мітрапаліт [[Андрэй Шаптыцкі]] накіраваў у 1908 годзе адмысловае пасланьне да вернікаў на тэрыторыі былых уніяцкіх япархіяў у Беларусі, якія ён па-ранейшаму лічыў нескасаванымі ў выніку Полацкага сабору 1839 г. Ён нават зьдзейсьніў таемнае падарожжа па гарадах Беларусі пад выглядам сьвецкай асобы. Разам з І. Луцкевічам ён падрыхтаваў праект набыцьця зямлі на Барысаўшчыне з мэтаю перасяленьня туды безьзямельных грэка-католікаў з Галіцыі, каб яны дапамаглі адрадзіць там Унію беларусам. Царскія ўлады перашкодзілі гэтаму праекту, аднак ня выключана, што ён быў рэалізаваны на Палесьсі ў в. [[Гарадная]] ([[Столінскі раён]]), дзе сапраўды поруч зь мясцовым насельніцтвам дагэтуль жывуць «галіцыяне» — нашчадкі грэка-каталіцкіх перасяленцаў з Галіцыі.
 
=== Адраджэньне Уніі ў БССР ===
Ва Ўсходняй Беларусі, якая была пад Саветамі, у першай палове 1920-х гг. спробы адрадзіць Унію рабілі рыма-каталіцкі дэкан з Магілёву а. [[Язэп Белагаловы]] і расейскі грэка-каталіцкі экзарх а. [[Леанід Фёдараў]]. Апошняму 18 студзеня 1923 мітрапаліт А. Шаптыцкі даручыў часовае кіраваньне ўсімі католікамі ўсходняга абраду ў Беларусі на правах экзарха з усімі належнымі правамі і прывілеямі да прызначэньня сталага адміністратара<ref>Ігар Бараноўскі. Ля вытокаў Беларускага Экзархату // Царква, № 2 (37), 2003, с. 12-13.</ref>. Вядома таксама, што ў 1923 годзе щ Віцебск прыяжджаў служыць грэка-каталіцкі сьвятар ззь Петраграду а. Эпіфан Акулаў.
 
=== Міжваенны час ===
Радок 53:
17 верасьня 1939 году Кіева-Галіцкі мітрапаліт Грэка-каталіцкай царквы [[Андрэй Шаптыцкі]] на падставе паўнамоцтваў, наданых яму папам [[Піюс X|Піюсам Х]] у 1908 годзе, заснаваў [[Беларускі экзархат Грэка-каталіцкай Царквы|Беларускі экзархат ГКЦ]] і прызначыў часовым кіраўніком экзархату біскупа Мікалая Чарнецкага, [[Кангрэгацыя Найсьвяцейшага Адкупіцеля|CSsR]]. Праз год, у кастрычніку 1940 году, першым беларускім экзархам быў прызначаны айцец [[Антон Неманцэвіч]], [[Езуіты|SJ]]. Сядзіба экзархату месьцілася ў [[Альбярцін]]е пад Слонімам, дзе раней знаходзілася [[Усходняя місія айцоў езуітаў|Ўсходняя місія айцоў езуітаў]]. Прызначэньне а. Антона Неманцэвіча пацьвердзіў прэфэкт [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў]] кард. [[Эжэн Тысэран]] у сваім лісьце ад 22 сьнежня 1941 году, а экзархат атрымаў статус апостальскага. У помач экзарху была створана [[Рада Беларускага экзархату ГКЦ]] з трох сябраў: намесьнікам экзарха стаў айцец [[Леў Гарошка]], сябрамі Рады — айцец [[Іван Гермацюк]] і айцец [[Вацлаў Аношка|Вячаслаў (Вацлаў) Аношка]].
 
Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да [[СССР]] Грэка-каталіцкая царква апынулася пад моцным ціскам уладаў. Адзін з пачынальнікаў адраджэньня Уніі ў Заходняй Беларусі а. [[Баляслаў Пачопка]], стэрарызаваны частымі допытамі, маральнымі зьдзекамі, непамернымі матэрыяльнымі паборамі і пагромамі ў царкве ў [[Бабровічы (Берасьцейская вобласьць)|Бабровічах]], памёр ад сардэчнага прыступа ў канцы 1940 году, будучы ўжо разам ззь сям’ёй у сьпісе на высылку ў Сыбір. На пачатак 1941 году засталося толькі 3 парафіі і яшчэ некалькі невялікіх асяродкаў вернікаў. Падчас нямецкай акупацыі айцец экзарх Антон Неманцэвіч быў арыштаваны ў Альбярціне. Зьнясілены, ён памёр як мучанік у турме СД у [[Менск]]у 6 студзеня 1943 году ад сардэчна-сасудзістай недастатковасьці (нацысты з паліцыі бясьпекі і СД у афіцыйнай даведцы напісалі, што яна наступіла пасьля сыпнога ад тыфу, хоць на яго сьвятар меў імунітэт, бо перахварэў ім у дзяцінстве).<ref>[http://carkva-gazeta.by/index.php?we=1&nr=58&iw=20 65-я гадавіна сьмерці Экзарха Антона Неманцэвіча] // Царква №3 (58), 2008</ref> Цяпер рыхтуюцца дакумэнты для пачатку яго бэатыфікацыйнага працэсу.
 
=== Паваенны час ===