Алесь Салавей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Літаратура: артаграфія, пунктуацыя
д выпраўленьне спасылак
Радок 45:
Друкаваўся ў часопісе «[[Шлях моладзі]]».
 
Падчас нямецкай акупацыі друкаваўся ў «Беларускай газэце», «Голасе вёскі» пад псэўданімамі Алесь Вясновы, Алесь Вясёлка. Упершыню пад псэўданімам Алесь Салавей у 1942 годзе зьмешчаны верш «Радасьць жыцьця». Шмат вершаў прысьвяціў [[Усяслаў Чарадзей|Усяславу Чарадзею]], [[Францыск Скарына|Францыску Скарыну]], [[Сымон Будны|Сымону Буднаму]], [[Максім Багдановіч|Максіму Багдановічу]], уславіў мясьціны, дзе давялося яму пабываць ([[Менск]], [[Лагойск]], [[Вільня]], [[Маладэчна]], [[КойданаваКойданаў]]).
 
Падчас працы ў часопісе «[[Новы шлях]]» выдаў зборнік вершаў «Мае песьні» (1944), напісаў першую вялікую паэму «На хуткіх крыльлях вольнага Пэгаса» (1943), напісаную санэтнай страфою. Наступны зборнік паэзіі «Сіла гневу» (1948) ўбачыў сьвет у Зальцбургу.