Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Радок 52:
Узводзіўся ў 1633—1642 гадох як касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі пры кляштары бэрнардынак. Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] (1830—1831) у 1853 годзе ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] скасавалі кляштар<ref name="evkl">[[Уладзімер Дзянісаў|Дзянісаў У.]] Менскі кляштар бернардзінак // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 292—293.</ref>, а законьніцаў вывезьлі ў [[Нясьвіж]]<ref name="pc">Церкви и приходы Минска. — Мн., 1996. С. 32.</ref>.
 
У 1860 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі на царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]], асьвечаную ў імя сьвятых Кірылы й Мятода. Царква прызначалася студэнтам Менскай духоўнай сэмінарыі, якая часова, па пераезьдзе з [[Слуцак|Слуцку]], разьмяшчаліся ў кельлях кляштару. Потым сэмінарыю перавялі ў перабудаваныя будынкі [[Касьцёл і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці (Менск)|шпіталя Таварыства Дабрачыннасьці]] на [[ТраецкаяТраецкае гарапрадмесьце|Траецкай гары]]<ref name="pc"/>.
 
== Крыніцы ==