Марскія сысуны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Вонкавыя спасылкі: артаграфія, пунктуацыя
Радок 1:
[[Файл:Hydrurga leptonyx edit1.jpg|міні|[[Марскі леапард]] зьяўляецца адным з прадстаўніком марскіх сысуноў.]]
'''Марскі́я сысуны́'''  — водныя [[сысуны]], якія жывуць у акіяне ці іншых марскіх [[экасыстэма]]х. Яны ўключаюць у сябе такіх жывёлаў, як то [[цюлень|цюлені]], [[кіты]], [[сірэна (сысун)|сірэны]], [[марская выдра|марскія выдры]] і [[мядзьведзь белы|белыя мядзьведзі]]. Гэтыя сысуны не ўтвараюць асаблівы таксон або сыстэматычную групоўку, але хутчэй маюць [[поліфілія|поліфілічную]] сувязь дзякуючы канвэргентнай [[эвалюцыя|эвалюцыі]], бо яны дакладна ня маюць агульнага продка. Марскія сысуны аб’яднаныя праз іхную залежнасьць ад марскага асяродзьдзя, дзе яны харчуюцца.
 
Спосабы адаптацыі марскіх сысуноў да воднага жыцьця значна вар’іруюцца паміж відамі. Як прыклад, кіты і сірэны цалкам праводзяць час у вадзе. [[Плаўняногія]] і [[марскі леў|марскія львы]] зьяўляюцца паўводнымі жывёламі, бо яны праводзяць большую частку свайго жыцьця ў вадзе, але выходзяць на паверхню дзеля [[злучваньне|злучваньня]], народзінаў і лінькі. У адрозьненьне ад гэтага, выдры і палярныя мядзведзі значна менш прыстасаваныя да воднага жыцьця. Дыета розных марскіх сысуноў значна адрозьніваецца адзін ад аднаго. Гэтак некаторыя з іх могуць харчавацца [[зоаплянктон]]ам, іншыя могуць есьці [[рыбы|рыбу]], [[кальмары|кальмараў]], [[малюскі|малюскаў]], марскую траву, а некаторыя харчуюцца іншымі сысунамі. У той час як колькасьць марскіх сысуноў даволі малая ў параўнаньні з колькасьцю ўсіх сысуноў ня плянэце, іхная роля ў розных экасыстэмах даволі вялікая, асабліва ў дачыненьні да падтрыманьня жыцьцядзейнасьці марскіх экасыстэмаў. Гэтая роля ў захаваньні экасыстэмаў выклікае асаблівую заклапочанасьць, бо 23% відаў марскіх сысуноў знаходзяцца пад пагрозай выміраньня.
Радок 8:
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.marinemammalcenter.org/what-we-do/ Цэнтар марскіх сысуноў].
* [http://www.marinemammalscience.org/ Супольнасьць па вывучэньнювывучэньні марскіх сысуноў].
* [http://marinebio.org/oceans/marine-mammals/ Супольнасьць MarineBio]. Адукацыйны партал, прысьвечаны марскому жыцьцю.
 
[[Катэгорыя:Марскія сысуны]]