Іё (спадарожнік Юпітэра): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
Радок 55:
 
== Новыя факты з касьмічных апаратаў ==
Гэты здымак зроблены арбітальным апаратам Galileo у пэрыяд зь ліпеня па верасень [[1996]] году. Вобласьць мае шырыню ў 11 420  км, з шыратой ліній каардынатнай сеткі ў 30 градусаў. Зьмёрзлы двухвокіс серы здаецца белай і шэрай, у той час як жоўтыя й карычневыя колеры, верагодна, адпавядаюць іншым аблогам серы. Яркія чырвоныя паверхні зьяўляюцца абласьцямі нядаўняга вульканічнага вывяржэньня, рэчывы тут маюць высокую тэмпэратуру. Вульканы літаральна затапілі паверхню Іо лявай зь серы. Але калі ўтвараецца двухвокіс серы, значыць тут на Іо маецца кісларод. Напэўна там ёсьць і серавадарод і іншыя больш складаныя злучэньні й комплексы на базе серы.
Вояджэр 1 назіраў 9 дзейсных вульканаў, іншыя вывяржэньні адбыліся паміж пралётамі Вояджэраў 1 і 2. Вышыня гэтых выкідаў над паверхняй больш 300 кілямэтраў, хуткасьць вывяржэньня 1 км/сэк.
 
== Дадатак да сказанага ==
Вульканічная актыўнасьць Іо абумоўлена гравітацыйным уплывам на яе іншых целаў сыстэмы Юпітэра. Першым чынам сама гіганцкая плянэта сваім магутным прыцягненьнем стварыла два прыліўных гарбы на паверхні спадарожніка, якія затармазілі кручэньне Іо, так што яна заўсёды зьвернутая да Юпітэра адным бокам - — як Месяц да Зямлі. Паколькі арбіта Іо не дакладны круг, гарбы зьлёгку перасоўваюцца па яе паверхні, што прыводзіць да разаграваньня нетраў. У яшчэ большай ступені гэты эфэкт выклікаецца прыліўным узьдзеяньнем іншых масіўных спадарожнікаў Юпітэра, у першую чаргу найбліжэйшай да Іо Эўропы. Ваганьні прыліўных гарбоў так разагрэлі нетры Іо, што цяпер яна зьяўляецца самым па-вульканічнаму актыўным целам [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэмы]].
 
У адрозьненьне ад зямных вульканаў, у якіх магутныя вывяржэньні эпізадычны, вульканы на Іо «працуюць» практычна не перастаючы, хоць актыўнасьць іх можа мяняцца. Вульканы й гейзэры выкідваюць частку рэчыва нават у космас. Ударныя кратэры на Іо адсутнічаюць з-за інтэнсіўнай вульканічнай перапрацоўкі паверхні. На ёй ёсьць каменныя масівы вышынёй да 9  км.
 
== Глядзіце таксама ==