Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 39:
4 сьнежня 2007 году ў [[Гановэр]]ы (зямля [[Ніжняя Саксонія]]) 21-ы партыйны зьезд ХДС зацьвердзіў Асноўную праграму «Свабода і бясьпека», што ўлучала 8 разьдзелаў: 1) Мы — хрысьціянскія дэмакраты; 2) Выклікі нашага часу — абрыс патрабаваньняў ХДС; 3) Моцныя сем’і — чалавечнае грамадзтва; 4) Адукаваны і культурны народ Нямеччыны — адказы на грамадзтва ведаў; 5) Абнаўленьне сацыяльнай рынкавай гаспадаркі ў глябалізаваным сьвеце; 6) Зьберагчы тварэньне і жыцьцё — для прыдатнага навакольля; 7) Дзейны грамадзянін, моцная дзяржава, адчыненая сьвету краіна; 8) Трымацца адказнасьці і зацікаўленасьцяў Нямеччыны. Паводле 70-га артыкула Асноўнай праграмы, што заставалася дзейнай на 2017 год, «[[Шлюб]]нае жыцьцё ёсьць для нас узорам супольнасьці [[Мужчына|мужчыны]] і [[Жанчына|жанчыны]]. Гэта найлепшая і надзейнейшая аснова для посьпеху сям’і. У шлюбе абавязкова выяўляецца агульная адказнасьць [[Бацька|бацькі]] і [[маці]] за сваіх [[Дзіця|дзяцей]]»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Асноўная праграма «Свабода і бясьпека»|спасылка=https://www.cdu.de/system/tdf/media/dokumente/071203-beschluss-grundsatzprogramm-6-navigierbar.pdf?file=1|выдавец=Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны|мова=de|дата публікацыі=2017|дата доступу=27 верасьня 2017}}</ref>.
 
Разам з тым 30 чэрвеня 2017 году ў парушэньне Асноўнай праграмы 75 (24,3%) з 309 дэпутатаў фракцыі [[ХДС/ХСС]], дзе было 254 дэпутатаў ад ХДС, прагаласавалі ў [[Бундэстаг|Саюзным сходзе]] Нямеччыны за законапраект Саюзнай рады Нямеччыны 2015 году пра «Шлюб для асобаў аднолькавай [[Плоць|плоці]]». Пагатоў канцлерка Нямеччыны [[Ангела Мэркель]], якая ачольвала ХДС, галасавала супраць<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Бундэстаг ухваліў аднаполыя шлюбы|спасылка=https://www.svaboda.org/a/28587666.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=30 чэрвеня 2017|дата доступу=27 верасьня 2017}}</ref>. У выніку на [[Выбары ў Бундэстаг 2017 году|выбарах у Саюзны сход]] 24 верасьня 2017 году фракцыя ХДС/ХСС страціла 65 месцаў (86,7% ад дэпутатаў, якія галасавалі за) і склала 246 чалавек. Зь іх 200 было ад ХДС, якая страціла 55 месцаў.
 
== Выбары 2017 году ==