Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎На рацэ: пунктуацыя
д выпраўленьне спасылак
Радок 31:
Пачынаецца на вышыні 295 м над узроўнем мора за 1 км на захад ад вёскі [[Нарэйкі (Путчынскі сельсавет)|Нарэйкаў]] [[Койданаўскі раён|Койданаўскага раёну]], вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі [[Багрымавічы|Багрымавічаў]] [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскага раёну]]. Верхняя плынь у межах [[Менскае ўзвышша|Менскага ўзвышша]], сярэдняя — на захадзе [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніны]], ніжняя — на нізіне [[Прыпяцкае Палесьсе|Прыпяцкім Палесьсі]].
 
Паводле будовы даліна і рэчышча падзяляюцца на 2 дзялянкі: верхняя (ад вытоку да вёскі Дараганава АсіповіцкагаАсіпавіцкага раёну, 203 км) і ніжняя (ад вёскі [[Дараганава]] да вусьця, 218 км). Даліна на ўсім працягу пераважна трапэцападобная (шырыня ад 1,5 км да 5,5 км, у вытоку да 0,1 км), у нізоўі невыразная. [[Абалона]] двухбаковая, яе шырыня да вёскі [[Гарадзішча (Шчомысьліцкі сельсавет)|Гарадзішча]] Менскага раёну ад 60 м да 300 м, ніжэй 1—3 км, каля вёскі [[Пясчанка (АсіповіцкіАсіпавіцкі раён)|Пясчанкі]] АсіповіцкагаАсіпавіцкага раёну да 5 км. Рэчышча вольна мэандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць выспы. Яго шырыня ў верхняй плыні да вусьця ракі [[Асачанка|Асачанкі]] (85 км ад вытоку) 5—10 м, ніжэй 20—45 м, у ніжняй плыні 45—70 м.
 
Разводзьдзе ў канцы сакавіка, у верхняй плыні каля 40 дзён, у ніжняй 84 дні. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4—3,2 м, найбольшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводзьдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]] празь [[Цітаўка (рака)|Цітаўку]] і [[Трэмля (рака)|Трэмлю]]. Каля вёскі [[Лучыца|Лучыцы]] Петрыкаўскага раёну (60 км ад вусьця) найбольшы выдатак вады 800 м³/с (1931 год), найменшы 5,76 м³/с (1915 год)<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}}</ref>.