Ізяслаўскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 1:
'''Ізясла́ўскае (Ізяслаўльскае) княства''' — [[удзельнае княства]] [[Полацкае княства|Полацкай зямлі]], пазьней '''Заслаўскае княства'''. Цэнтар — горад Ізяслаўль, цяпер горад [[Заслаўе]] ў [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]].
 
Вылучылася пасьля сьмерці полацкага князя [[Усяслаў Брачыславіч|Ўсяслава Полацкага]] (1101), верагодна, як удзел [[Давыд Усяслававіч|Давыда Ўсяслававіча]]. У 1128 годзе князем ізяслаўльскім быў ужо сын Давыда Ўсяслававіча — [[Брачыслаў Давыдавіч|Брачыслаў]]. Пасьля высылкі ў 1129 годзе полацкіх князёў у Бізантыю, у тым ліку Давыда Ўсяслававіча з сынамі, лёс княства некаторы час невядомы. Верагодна, зь сярэдзіны 1130-х і да сярэдзіны 1160-х Ізяслаўль у якасьці ўдзелу ўваходзіў у [[Менскае княства]] — у сярэдзіне 1160-х ізяслаўльскі сталец займаў [[Усевалад Глебавіч]]. Усевалад вымушаны быў адмовіцца да Ізяслаўлю пад ціскам полацкага князя [[Рагвалод-Васіль Рагвалодавіч|Рагвалода-Васіля]] на карысьць Брачыслава Давыдавіча, які вярнуўся зь Бізантыі. Усевалад атрымаў замест Ізяслаўля [[Стражэў]] і больш крыніцамі не згадваецца. Астатнія Глебавічы не зьмірыліся са стратаю Ізяслаўлю і зноў захапілі яго паланіўшы Брачыслава і яго брата [[Валодша|Валодшу]], але хутка пад ціскам Рагвалода-Васіля вымушаныя былі вызваліць іх і вярнуць ім Ізяслаўльскае княства. У [[1160-я|1160-х]] Ізяслаўскае княства раздрабілася, зь яго вылучыўся [[Лагойскае княства|Лагоскі ўдзел]] і, магчыма, яшчэ нейкія ўдзелы. У 1180 годзе побач з ізяслаўльскімі князямі, нашчадкамі Брачыслава і Валодшы, згадваецца лагоскі князь [[Усяслаў Мікуліч]], верагодна, іх сваяк. Да 1186 году, пры невядомых акалічнасьцях, нашчадкі Давыда Ўсяслававіча зноў страцілі Ізяслаўль на карысьць менскіх Глебавічаў і цяпер ужо назаўсёды — у 1186 годзе на лагоскім стальцы згадваецца ўжо [[Васілька Валадаравіч]], магчыма, тымчасова [[Лагойск]] быў галоўным горадам ізяслаўльскіх земляў.
 
У [[1320-я|1320-х]] гадах Ізяслаўскае княства належала [[Альгерд]]у, які ў [[1345]] годзе даў яго ўдзелам свайму брату [[Яўнут]]у. Ізяслаўскае княства належала нашчадкам Яўнута — князям Заслаўскім, а пасьля перайшло пасагам да [[Глябовічы|Глябовічаў]]. [[Ян Янавіч Глябовіч]] не называўся ўжо князем, але меў тытул [[граф]]а [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя|Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі]] на [[Дуброўна|Дуброўне]] і Заслаўі.
 
== Літаратура ==
* Заяц Ю.А. Заславль в эпоху феодализма. —Мн— Мн.: Навука і тэхніка, 1995. —207— 207 с.: іл. {{ISBN |5-343-01350-3}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (862—1236)]]