Дзяржаўны жыдоўскі тэатар БССР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 5:
У 1932 тэатру перададзены будынак былой [[Харальная сынагога (Менск)|Харальнай сынагогі]] (цяпер — [[Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага]]). У час [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] тэатар працаваў у [[Новасыбірск]]у. У сэзоне 1946—1947 рокаў тэатар ня меў уласнага памяшканьня, трупа грала спэктаклі на сцэне [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы|тэатру імя Янкі Купалы]] па панядзелках і аўторках, у выходныя дні. Тэатру быў прысвоены статус перасоўнага. Аднак неўзабаве тэатар трапіў пад крытыку, яго абвінавачвалі ў адсутнасьці ў рэпэртуары актуальных сучасных твораў, рабалепстве перад Захадам, у фармалізьме і касмапалітызьме. 16 сакавіка 1948 року тэатар пазбаўлены дзяржаўнага фінансаваньня, але працягваў існаваньне<ref name="зЕрне" />. 30 сакавіка 1949{{Зноска|Пошукі2|2018|Арлоў|2}} на загад [[Савет міністраў БССР|Саўміна БССР]] тэатар расфармаваны.
 
Мастацкімі кіраўнікамі былі [[Міхаіл Рафальскі]] (1926—1937, рэпрэсаваны), [[Віктар Галаўчынер]] (1938-461938—1946). У розныя гады ў тэатры працавалі рэжысэры [[Леў Літвінаў]], А. Айзенберг, [[Васіль Фёдараў]]{{Зноска|Пошукі1|2018|Арлоў|2}}, дырэктар Адам Левітэ, [[народны артыст УССР]] Б. Норд, мастак Аляксандар Тышлер. Сярод найлепшых пастановак — «Пігмаліён» [[Джордж Бэрнард Шоў|Бэрнарда Шоў]] (1946, рэжысэр [[Віктар Галаўчынер]]).
 
== Акторы тэатра ==