Беларускі клясычны правапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Канец 1980-х — 2000-я гады: выпраўленьне спасылкі
Радок 164:
У той самы час, адкінуўшы ўсё акадэмічнае разьвіцьцё пасьля 1933 году (якое, аднак, характарызавалася непастаянствам афіцыйных нарматываў і адсутнасьцю пасьлядоўнасьці ў пісьмовай практыцы<ref name="klimaw-2004"/>), беларуская эміграцыйная супольнасьць таксама захавала і ўсе праблемы граматыкі, якія існавалі да 1933 году, не прытрымліваючыся пры гэтым адзінага зводу правілаў<ref>Напрыклад, дыскусія Я. Станкевіча і [[Масей Сяднёў|М. Сяднёва]] ў пачатку 1950-х гадоў, палітыка выдавецтва «Бацькаўшчына» і інш.</ref>.
 
== Канец 1980-х  — 2000-я гады ==
У 1980-х гадох падчас [[Перабудова|Перабудовы]] быў ініцыяваны рух за вяртаньне клясычнага правапісу ў [[Беларусь]] разам зь пераглядам вынікаў рэформы 1933 году.
 
У 1988 годзе ў газэце «[[Літаратура і мастацтва]]» быў апублікаваны адкрыты ліст маладых беларускіх літаратараў пад назвай «Рэпрэсаваны правапіс» з заклікам да рэдактараў літаратурных выданьняў не зьмяняць правапіс у тэкстах аўтараў. Зварот падпісалі [[Алесь Асташонак]], [[Адам Глёбус]], [[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Уладзімер Арлоў]], [[Леанід Дранько-Майсюк]], [[Сяржук Сокалаў-Воюш]], [[Анатоль Сыс]] і іншыя<ref name="svaboda">[http://www.svaboda.org/content/article/801947.html Наркамаўка і тарашкевіца: два правапісы, як два сьцягі] // «[[Радыё Свабода]]», 31 кастрычніка 2005  г.</ref>. У 1990-х гадох першымі на клясычным правапісе беларускай мове пачалі пісаць [[Вячаслаў Адамчык]] і [[Васіль Быкаў]]<ref name="svaboda" />.
 
=== Спробы ўнармаваньня правапісу ===