ГЭС Паперня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
 
Радок 1:
{{Няма_крыніц}}
 
'''ГЭС «Паперня»''' — [[малая гідраэлектрастанцыя]] ў [[Пружанскі раён|Пружанскім раёне]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] на [[Зэльвянка|рацэ Зэльвянка]]. Пабудавана ў [[1946]] годзе на сродкі мясцовых жыхароў, мела вызначаную магутнасьць 100 кВт, забясьпечвала электраэнэргіяй два дзясяткі навакольных вёсак. Зачынена ў сувязі з пускам [[Бярозаўская ДРЭС|Бярозаўскай ДРЭС]]. У [[2006]] годзе пасьля рэканструкцыі зноў ўведзена ў эксплюатацыю з вызначанай магутнасьцю 200 кВт (два агрэгаты на 100 кВт кожны), забясьпечвае электраэнэргіяй СПК ААТ «Зеляневічы» і суседнія вёскі.
 
Работы па рэканструкцыі пачаліся ў верасьні [[2004]] году. Работы выконваў ПМК-52 «Берасьцеводбуд», падчас земляных работ выпадкова былі знойдзеныя чалавечыя парэшткі, верагодна часоў Вялікай Айчыннай вайны. Далейшую працу зь імі праводзіў [[52-і асобны спэцыялізаваны пошукавы батальён]] [[Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь|МА РБ]], былі выяўлены парэшткі 6 чырвонаармейцаў, якія былі перазахаваныя з воінскай пашанай ўу брацкай магіле на вайсковых могілках у вёсцы [[Слабудка]].
 
{{Гідраэлектрастанцыі Беларусі}}