Напад на Стоўпцы 1924 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 1:
{{вікіфікаваць}}
 
'''Бандыцкі напад на [[Стоўпцы]]''' здарыўся ў ноч [[3 жніўня|3]] на [[4 жніўня]] [[1924]] году. Быў найбольш трагічным здарэньнем у гісторыі польскай паліцыі [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|міжваеннага пэрыяду]] — у выніку нападу жыцьцё згубілі 7 паліцыянтаў, 1 супрацоўнік староства ды 2 цывільныя асобы.
 
Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, [[кантрабанда]], атакі бальшавіцкіх банд не былі рэдкімі. Толькі ў [[1924]] годзе паліцыя зафіксавала на польска-савецкім памежжы 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 чалавек. Верагодна найбольшым гэтакім здарэньнем быў напад на Стоўпцы.
 
== Напад ==
Радок 15:
 
== Пахаваньне й працэс ==
[[6 жніўня]] адбылося ўрачыстае пахаваньне ахвяр нападу. Дзяржаўную ўладу рэпрэзэнтаваў ваявода [[Уладыслаў Рачкевіч|Ўладыслаў Рачкевіч]]. Целы загіблых паліцыянтаў паклалі ў брацкую магілу.
 
[[25 жніўня]] ў [[Наваградак|Наваградку]] прайшоў першы судовы працэс над затрыманымі бандытамі. Мікалай Гарачка, Эдвард Карчмарчык або Сапіньскі ды Пётар Ёда падрабязна апісалі тэрарыстычныя курсы, якія скончылі ў [[Менск]]у й на якіх выкладальнікамі былі бальшавіцкія афіцэры. Усе падсудныя атрымалі сьмяротнае пакараньне, але ў дачыненьні да Ёды, які быў толькі вартаўнікам і ня браў актыўнага ўдзелу, Прэзыдэнт Польскай Рэспублікі скарыстаў права памілаваньня.
 
Трагедыя ў Стоўбцах напрасткі спрычынілася да стварэньня [[Корпус Аховы Памежжа|Корпусу Аховы Памежжа]].
 
== Літаратура ==