Садаводчае таварыства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
→‎Кіраваньне: +Пачатак
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
 
д кірылічная «с»
Радок 4:
 
== Кіраваньне ==
* ''CходСход''. Лічыцца правамоцным пры ўдзеле звыш паловы агульнага ліку сябраў таварыства. У выпадку ўпаўнаважаных патрабуецца прысутнасьць прынамсі 2/3 ад іх сьпісавага складу. Пры адсутнасьці кворуму праводзіцца паўторна з правамоцнасьцю пры ўдзеле прынамсі 25% агульнага ліку сябраў таварыства або прынамсі паловы сьпісавага складу ўпаўнаважаных. Склікаецца двойчы на год. Прымае рашэньні простай большасьцю галасоў прысутных. Зьмяняе Статут таварыства (2/3 галасоў) і выключае зь яго сябраў. Выбірае Кіраўніцтва, Рэвізійную камісію і Падліковую камісію. Аднойчы на 3 гады выбірае ўпаўнаважаных па адным ад кожных 5 сябраў. Зацьвярджае Правілы ўнутранага распарадку, утварэньне і выкарыстаньне маёмасьці агульнага карыстаньня. Усталёўвае памер і тэрміны ўнясеньня сяброўскіх, мэтавых і дадатковых складак сябрамі. Зацьвярджае памер аплаты працы старшыні, скарбніка і іншых работнікаў таварыства, а таксама памер узнагароджаньня сябраў Кіраўніцтва, Рэвізійнай камісіі і Падліковай камісіі. Ухваляе гадавы плян земляробчай працы і [[рамонт]]у, штогадовы [[каштарыс]] даходаў і выдаткаў таварыства. Прымае рашэньне пра дамовы на суму звыш 50 [[Базавая велічыня|базавых велічыняў]] і ўступленьне ў саюз таварыстваў.
* ''Кіраўніцтва''. Абіраецца на 3 гады ў складзе прынамсі 5 сябраў таварыства. Праводзіць пасяджэньні кожныя 3 месяцы. Пасяджэньне правамоцнае пры ўдзеле прынамсі паловы сябраў. Зацьвярджае пастановы простай большасьцю галасоў прысутных. Вядзе ўлік сябраў, маёмасьці, даходаў і выдаткаў таварыства. Заключае дамовы на суму ад 25 да 50 базавых велічыняў. Выконвае пастановы Сходу і наглядае за выплатай сябрамі складак. Забясьпечвае асваеньне і выкарыстаньне дзялянак агульнага карыстаньня згодна праекту забудовы земляў таварыства. Рыхтуе штогадовую справаздачу аб сваёй дзейнасьці і ладзіць ахову земляў і маёмасьці таварыства і яго сябраў. Ладзіць выдаленьне адкідаў, якія ўтвараюцца на землях таварыства. Адключае падачу [[Электраэнэргія|электраэнэргіі]] і вады сябрам таварыства, якія не сплацілі складкі.
* ''Падліковая камісія''. Абіраецца на 3 гады ў складзе прынамсі 3 сябраў таварыства. Падлічвае галасы пры завочным галасаваньні Сходу (апытальным спосабам праз бюлетэнь). Ускрывае канвэрты прынамсі праз 15 дзён пасьля заканчэньня галасаваньня. На наступны дзень пасьля падпісаньня пратаколу перадае яго Кіраўніцтву для выкананьня прынятага рашэньня. Таксама падлічвае галасы і агалошвае вынікі пры таемным галасаваньні.
Радок 10:
 
== Складкі ==
* ''Паявая''. Уносіцца пры заснаваньні садаводчага таварыства для пакрыцьця арганізацыйных выдаткаў, афрамленьне дакумэнтаў аб стварэньні таварыства і набыцьцё аб'ектаўаб’ектаў агульнага карыстаньня.
* ''Сяброўская''. Пэрыядычна выплачваецца на дзейнасьць таварыства, у тым ліку на аплату працы штатных работнікаў, узнагароджаньне сябраў Кіраўніцтва, Рэвізійнай камісіі і Падліковай камісіі.
* ''Мэтавая''. На падставе пастановы Сходу ўносіцца на земляробчыя працы, стварэньне і капітальны рамонт аб'ектаўаб’ектаў агульнага карыстаньня.
* ''Дадатковая''. На пакрыцьцё стратаў таварыства<ref name="а"/>.