Сноў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 48:
|Сайт =
}}
'''Сноў'''<ref>{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Менская вобласьць}} С. 363</ref> — [[аграгарадок|вёска]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Сноўка|Сноўцы]]. Цэнтар [[Сноўскі сельсавет|сельсавету]] [[Нясьвіскі раён|Нясьвіскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Насельніцтва 2420 чал. ([[2010]]). Знаходзіцца за 15 км на захад ад [[Нясьвіж]]у, за 8 км ад чыгуначнай станцыі [[Пагарэльцы (Менская вобласьць)|Пагарэльцы]] (лінія [[Менск]] — [[Баранавічы]]); на аўтамабільнай дарозе [[Нясьвіж]] — [[Баранавічы]].
 
Сноў — даўняе [[мястэчка]] [[Наваградзкі павет|гістарычнай Наваградчыны]]. Да нашага часу тут захаваўся [[барока]]вы касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, які пацярпеў ад [[Мураўёўкі|маскоўскай перабудовы]], а таксама [[Клясыцызм|клясыцыстычныя]] палац Рдултоўскіх, сядзіба «Горны Сноў» Гартынгаў і Казьмадзям’янаўская царква.
Радок 54:
== Гіторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Першы пісьмовы ўпамін пра Сноў датуецца [[18 ліпеня]] [[1478]] году<ref>Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wileńskiej / Wyd. J. Fijałek, W. Semkowicz. T. 1, z. 1—3. — Kraków, 1932—1948. 1939. Z. 2 [1468-1501]. (Wyd. Kom. Hist. PAU. Nr 81). Nr 311. S. 366—367, nr 311. [KDKDW]; Jasas R. Pergamentų katalogas / Parengė R. Jasas. — Vilnius, 1980. P. 46-47, nr. 88.</ref>. Пад [[1529]] ён упамінаецца як маёнтак паноў [[Сноўскія|Сноўскіх]]. У [[1564]] паселішча атрымала статус мястэчка.
 
У пачатку [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] Сноў перайшоў у валоданьне Я. Пратасевіча, потым — [[Рдултоўскія|Рдултоўскіх]]. У [[1650]] тут зьявілася каталіцкая парафія, з [[2 жніўня]] [[1699]] дзейнічаў касьцёл.
 
З [[1767]] у Снове дзейнічала царква. За часамі [[Барская канфэдэрацыя|Барскай канфэдэрацыі]] ([[1768]]—[[1772]]1768—1772) мястэчка спазначала значныя разбурэньні. [[15 верасьня]] [[1785]] тут спыняўся [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]].
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
[[Файл:Snoŭ, Rdułtoŭski. Сноў, Рдултоўскі (N. Orda, 1864-76).jpg|250пкс|міні|Палац Рдултоўскіх. [[Напалеон Орда|Н. Орда]], [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]]]
 
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Сноў апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стаў цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У [[Вайна 1812 году|вайну 1812 году]] [[9 лістапада]] тут адбыўся бой францускай дывізіі Я. Дамброўскага з казакамі. У [[1827]] у мястэчку збудавалі палац, у [[1836]] у ''Дольным Снове'' — бровар.
 
На [[1861]] у Снове было 45 двароў, царква, сынагога, цагельня, у [[1865]] адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] ([[1863]]—[[1864]]1863—1864) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) у Горным Снове было 19 двароў, бровар (заснаваны ў [[1891]]), капліца, у Дольным Снове (да [[1939]] таксама называўся Сінілава) — 16 двароў, бровар, сыраварня.
 
=== Найноўшы час ===
[[25 сакавіка]] [[1918]] згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Сноў абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) Сноў апынуўся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе стаў цэнтрам гміны Нясьвіскага павету.
 
У [[1939]] Сноў увайшоў у склад [[БССР]], дзе [[12 сьнежня]] [[1940]] стаў цэнтрам сельсавету Нясьвіскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут было 167 двароў, крухмальны завод, 2 млыны, электрастанцыя, маслазавод, 8-гадовая школа, лякарня. У [[1990-я]] ''Сноў'' і ''Дольны Сноў'' злучыліся. На [[2000]] у вёсцы было 1157 двароў. У [[2000-я]] Сноў атрымаў афіцыйны статус [[аграгарадок|аграгарадку]].
 
<center><gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">
Snoŭ Dolny. Сноў Дольны (T. Boretti, 1894).jpg|Дольны Сноў, [[1894]]
Snoŭ, Rdułtoŭski. Сноў, Рдултоўскі (J. Bułhak, 1911).jpg|Палац Рдултоўскіх, [[1911]]
Snoŭ, Niaśviskaja. Сноў, Нясьвіская (1918).jpg|Касьцёл па [[Мураўёўкі|маскоўскай перабудове]]
Snoŭ, Niaśviskaja. Сноў, Нясьвіская (1930-39).jpg|Касьцёл па вяртаньні каталікам
Snoŭ, Rynak. Сноў, Рынак (1916).jpg|Рынак, [[1916]]
Snoŭ, Chvojaŭskaja. Сноў, Хвояўская (1920-29).jpg|Вуліца Хвояўская
Snoŭ, Niaśviskaja. Сноў, Нясьвіская (1901-19).jpg|Вуліца Нясьвіская
Радок 85:
== Насельніцтва ==
=== Дэмаграфія ===
* '''[[XIX стагодзьдзе]]''': [[1830]] — 184 муж., зь іх шляхты 7, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 58, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 116<ref>{{Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010)|к}} С. 413.</ref>; [[1861]] — 378 чал.<ref>[[Аляксандар Ельскі|Jelski A.]] Snów // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|10}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_X/937 937].</ref>; [[1897]] — 91 чал. у ''Горным Снове'' і 70 чал. у ''Дольным Снове''
* '''[[XX стагодзьдзе]]''': [[1940]] — 1065 чал.; [[1999]] — 2673 чал.; [[2000]] — 2665 чал.<ref>[[Вольга Князева|Князева В.]] Сноў // {{Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 373.</ref>
* '''[[XXI стагодзьдзе]]''': [[2010]] — 2420 чал.
 
=== Інфраструктура ===
Радок 111:
 
=== Выдатныя мясьціны ===
* [[Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Сноў)|Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля]] ([[1760]])
* Могілкі: вайсковыя часоў [[Першая сусьветная вайна|IСВ]], старыя хрысьціянскія
* [[Палацава-паркавы комплекс Рдултоўскіх]] ([[1827]])
* Сядзібна-паркавы комплекс Гарцінгаў (XIX ст.)
* Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (1836, 1893)