Іван Чымбург: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць, частка вікіфікацыі
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: +Зьвязнасьць
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 78:
Акрамя ўсіх гэтых прыкрых здарэньняў, магчыма, не падабаліся ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі пастаяньныя «бамбардзіроўкі» просьбамі аб вылучэньні сродкаў на абсталяваньне, будаўніцтва і г. д. Маглі быць, верагодна, і іншыя падставы для таго, каб 19 ліпеня 1952 г. згодна загаду МВА СССР, Іван Савіч Чымбург пакінуў пасаду рэктара БДУ, зрабіўшы тое, што быў у стане зрабіць, і завяршыўшы аднаўленьне ўнівэрсытэту.
Пасьля І. С. Чымбург працягваў працаваць загадчыкам катэдры гісторыі філязофіі і лёгікі, а ў канцы верасьня 1953 г. пакінуў унівэрсытэт назаўсёды.
У наступныя гады Іван Савіч працаваў загадчыкам сэктара [[Інстытут філязофіі і права|Інстытуту філязофіі і права]] АН Беларусі (да лютага 1957 г.), узначальваў катэдру даялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Беларускага політэхнічнага інстытуту (да 1 жніўня 1962 г.). У гэты час І. С. Чымбург зьяўляўся сябрам навуковага савету (на чале з акад. В. А. Сербектам) па праблеме «Гісторыя перадавой філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі на Беларусі», чальцом навукова-тэхнічнага савета Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спэцыяльнай і прафэсійнай адукацыі БССР, пісаў рэцэнзіі на кнігі і артыкулы, працаваў над уласнай манаграфіяй «Ідэйная барацьба ў Беларусі напярэдадні Кастрычніка».
Зь верасьня 1962 г. І. С. Чымбург працуе дацэнтам катэдры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму ў БПІ, пасьля чытае той самы курс у Беларускім інстытуце ўдасканаленьня ўрачоў. У жніўні 1964 году быў абраны па конкурсе на пасаду дацэнта катэдры марксісцка-ленінскай філязофіі Менскага пэдінстытуту.. Тут ён працаваў да 1970 г., калі выйшаў на пенсію, хоць колькі часу заставаўся сумяшчальнікам (да 1976 г.), актыўна ўдзельнічаў у партыйным жыцьці інстытуту.
Па сваіх поглядах Іван Савіч Чымбург да канца свайго жыцьця заставаўся артадаксальным камуністам, ніколі не дапускаў адыходу ад марксісцка-ленінска-сталінскіх догмаў. Неаднойчы выступаў супраць тых савецкіх філёзафаў (С. Г. Іваноў, Э. В. Ільенкоў, П. М. Егідэс і інш.), яксіх ён лічыў «рэстаўратарамі ідэалістычнай тэорыі тоеснасьці мысьленьня і быцьця», якія гэтым «дапамагаюць нашым ідэйным праціўнікам». Лічыў памылковымі і варожымі погляды тых, хто паўтарае «паклёпы беларускіх буржуазных нацыяналістаў» і погляды М. Доўнар-Запольскага і Я. Карскага аб «атаясамленьні беларускай нацыянальнай тэрыторыі з тэрыторыяй… крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў». V 1973 г. тройчы зьвяртаўся ў ґазэту «Правда», у тым ліку да галоўнага рэдактара, члена ЦК КПСС М. В. Зімяніна з нагоды надрукаванага ў газэце нарыса, у якім, як яму здалося, «утрымліваецца пропаведзь вульгарнага матэрыялізму». Не задаволены адказамі, зьвяртаецца неаднаразова да члена Палітбюро, сакратара ЦК КПСС М. А. Суслава, у тым ліку і па пытаньнях нібыта рэвізіі «ленінскай тэорыі адлюстраваньня» ў працах тагачасных савецкіх філёзафаў. У гэтым ён быў і заставаўся чалавекам сталінскіх часоў, выхаванцам камуністычнай сыстэмы.