Марыя Казімера д’Арк’ен: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Жыцьцяпіс: артаграфія
 
Радок 44:
 
== Біяграфія ==
Паходзіла са старажытнага, але зьбяднелага францускага роду маркізаў д’Арк’ен. Была дачкой маркіза [[Анры Альбэр дэ ля Гранж д'Арк'енд’Арк’ен|Анрыя Альбэра дэ ля Гранж д'Арк'енад’Арк’ена]] й Франсуазы дэ ля Шатр, ахмістаркі [[Марыя Людвіка Ганзага|Марыі Людвікі Ганзагі]], якая ў 1645 стала жонкай караля польскага й вялікага князя літоўскага [[Уладыслаў Ваза|Ўладыслава Вазы]]. Як і маці, Марыя Казімера стала ахмістаркай Марыі Людвікі Ганзагі й у веку 4-х гадоў прыбыла ў [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]]. Пазьней праціўнікі Марыі Казімеры сьцьвярджалі, што яна была няшлюбнай дачкой каралевы Марыі Людвікі, але прычынай такіх плётак, хутчэй за ўсё, была проста прысутнасьць малое дзяўчынкі ў сьвіце каралевы. Марыя Казімера вельмі хутка засвоіла польскую мову й культуру, за што атрымала пяшчотнае найменьне ''Марысенька'', пад якім яна ўвайшла ў гісторыю.
 
У 1648 у сувязі ізз складанай сытуацыяй у краіне й сьмерцю караля й вялікага князя Ўладыслава аўдавелая каралева адаслала Марысеньку ў родны Нэвэр, дзе тая на працягу 4-х гадоў навучалася ў кляшторнай школе. Сама позна ў 1653 Марыя Казімера вярнулася ў Рэч Паспалітую да двару Марыі Людвікі, якая ўжо была жонкай новага гаспадара — [[Ян Казімер Ваза|Яна Казімера Вазы]]. У сакавіку 1655 падчас прыдворных урачыстасьцяў, прымеркаваных да правядзеньня [[варшава|варшаўскага]] сойму, Марысенька пазнаёмілася са сваім будучым мужам і каралём [[Ян Сабескі|Янам Сабескім]]. Знаёмства паглыбілася дзякуючы прыбыцьцю Яна Сабескага на каралеўскі двор у 1656. Паміж маладымі ўсталявалася ўзаемная прыязьнь, але да шлюбу, тым ня менш, справа не дайшла.
 
3 сакавіка 1658 Марыя Казімера выйшла замуж за [[сандамерскі ваявода|сандамерскага ваяводу]] [[Ян Сабепан Замойскі|Яна Сабепана Замойскага]]. На думку Марыі Людвікі, меркаваньне якой найбольш паўплывала на выбар жаніха, Замойскі больш падыходзіў, бо, па-першае, быў больш заможным за Сабескага, а па-другое, падчас [[Паўночная вайна 1656-1660 гадоў|вайны ізз швэдамі]] першы застаўся верным Яну Казімеру. У шлюбе з Замойскім Марысенька мела чатырох дзяцей, але ніводзін зь іх не дажыў да паўнагодзьдзя.
 
Празь месяц пасьля сьмерці Яна Замойскага 14 траўня 1665 Марыя Казімера таемна ажанілася зь Янам Сабескім (афіцыйны шлюб адбыўся 5 ліпеня таго ж году). Як на думку сучасьнікаў, гэтак і гісторыкаў, гэта быў адзін зь нешматлікіх «шлюбаў па каханьні» таго часу. У шлюбе зь Янам Сабескім Марысенька мела 13 дзяцей, але толькі чацьвёра дасягнулі паўнагодзьдзя.