Македонская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 23:
Націск у македонскіх словах прыпадае пераважна на трэці ад канца склад (у двухскладовых — на другі ад канца). У адрозьненьне ад большасьці [[славянскія мовы|славянскіх моваў]] македонская (як і [[баўгарская мова|баўгарская]]) мае значна рэдукаваную склонавую парадыгму. З усіх ускосных [[склон]]аў захаваліся [[клічны склон|клічны]] ды рэшткі роднага-вінавальнага (''Genetivus-Accusativus'') склону. У македонскай мове тры тыпы постпазыцыйных [[артыкль|артыкляў]], якія ўжываюцца ў залежнасьці ад кантэксту і аддаленасьці аб’екта. Складаная сыстэма дзеяслоўных [[час (граматычная катэгорыя)|часоў]]. Асноўных прошлых часоў два — [[аорыст]] і [[імпэрфэкт]] (адпавядаюць беларускаму закончанаму і незакончанаму трываньню).
 
=== Гісторыя ===
Літаратурная македонская мова пачала фармавацца ў час нацыянальнага адраджэньня ў канцы [[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзя]]. Вялікае значэньне для гэтага працэсу мела дзейнасьць [[браты Міладзінавы|братоў Міладзінавых]] і, перш за ўсё, [[Крстэ Пэткаў Місіркаў|Крстэ Пэткава Місіркава]], які ў [[1903]] годзе ў кнізе «[[Аб македонскім пытаньні]]» зрабіў першую спробу кадыфікацыі македонскай мовы. Афіцыйна македонская мова была кадыфікавана ў [[1945]] годзе і асновай для яе сталіся ўсходні і цэнтральны македонскія [[дыялект]]ы. Некаторая блізкасьць да геаграфічна суседняй [[баўгарская мова|баўгарскай мовы]] дае падставы некаторым лінгвістам (пераважна баўгарскім) высоўваць тэзісы пра статус македонскае мовы як адных з дыялектаў баўгарскай (гл. [[палітычны статус македонскай мовы]]).
 
=== Альфабэт ===
Выкарыстоўваецца [[Кірыліца|кірылічны альфабэт]] з дадатковымі графэмамі '''Ѓ''', '''S''', '''J''', '''Љ''', '''Њ''', '''Ќ''', '''Џ''':
 
Радок 36:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Interwiki|mk|македонскай}}
{{Commonscat|Macedonian language}}
* http://www.macedoniainfo.com/books/kronsteiner/ik_3_eng.html
 
{{Славянскія мовы}}
 
{{Накід:Мова}}
 
{{Commonscat|Macedonian language}}
 
[[Катэгорыя:Македонская мова]]