Мадрыд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гарады-сябры: выпраўленьне спасылак
Радок 72:
'''Мадры́д''' ({{мова-es|Madrid}}) — сталіца й найбуйнейшы горад [[Гішпанія|Гішпаніі]]. Насельніцтва гораду складае каля 3,3 млн чалавек<ref>[http://www.ine.es/nomen2/index.do?accion=busquedaDesdeHome&language=1&nombrePoblacion=madrid&x=0&y=0 INE.es] ''Instituto Nacional de Estadística''</ref>, а ўсяго ў [[аглямэрацыя|аглямэрацыі]] налічваецца каля 6 271 000 чалавек<ref>[http://epp.eurostat.ec.europa.eu/tgm/table.do?tab=table&init=1&language=en&pcode=tgs00080&plugin=1 Eurostat].</ref>. Гэта трэці па велічыні горад [[Эўрапейскі зьвяз|Эўрапейскага зьвязу]], пасьля [[Лёндан]]у й [[Бэрлін]]а, а ягоная сталічная аглямэрацыя зьяўляецца трэцяй па велічыні ў ЭЗ пасьля Лёндану й [[Парыж]]у.<ref>[http://www.demographia.com/db-worldua.pdf "World Urban Areas: Population & Density"] (PDF). Demographia.</ref><ref>Thomas Brinkoff. [http://www.citypopulation.de/world/Agglomerations.html «Principal Agglomerations of the World»].</ref>. Горад ахоплівае ў агульнай складанасьці 604,3 км²<ref>[http://www.madrid.es/UnidadesDescentralizadas/UDCObservEconomico/MadridEconomia/Ficheros/MadridEconomia2010Ingles.pdf Member of the Governing Council] (PDF). Delegate for Economy, Employment and Citizen Involvement. Page 6</ref>.
 
Мадрыдзкая гарадзкая аглямэрацыя валодае трэцім найбуйным [[СУП]] у Эўрапейскім Зьвязе<ref>[https://www.ukmediacentre.pwc.com/imagelibrary/downloadMedia.ashx?MediaDetailsID=1562 "Global city GDP rankings 2008–2025"]. Pricewaterhouse Coopers.</ref>. Горад моцна ўплывае на [[палітыка|палітыку]], [[адукацыя|адукацыю]], [[сфэра забаваў|сфэру забаваў]], пытаньні захаваньня навакольнага асяродзьдзя, [[СМІ]], [[мода|моду]], [[навука|навукі]] й [[мастацтва]], што робіць вялікі ўнёсак у ягоны статус як аднаго з асноўных глябальных гарадоў сьвету<ref>Globalization and World Cities (GaWC) Study Group and Network, Loughborough University. [http://www.lboro.ac.uk/gawc/world2008t.html "The World According to GaWC 2008"].</ref><ref>[http://www.mori-m-foundation.or.jp/english/research/project/6/pdf/GPCI2009_English.pdf "Global Power City Index 2009"] (PDF).</ref>. З-за сваёй эканамічнай моцы, высокага ўзроўню жыцьця й памеру рынку, Мадрыд лічыцца буйным фінансавым цэнтрам [[Паўднёвая Эўропа|Паўднёвай Эўропы]] й [[Пірэнэйскі паўвостраў|Пірэнэйскага паўвострава]], ён месьціць галаўныя офісы большасьці асноўных гішпанскіх кампаніяў. Мадрыд зьяўляецца самым наведавальным сярод турысаў горадам Гішпаніі й чацьвёртым на кантынэнце<ref>[http://www.madridiario.es/2007/Enero/feria/feriamadrid/8577/turistas-madrid.html "Madrid is the most touristic city of Spain"]. Madridiario.es.</ref>, а таксама займае 10-ы радок у сьпісе гарадоў з прыдатнымі ўмовамі для жыцьця ў сьвеце паводле дадзеных часопісу «[[Манокль (часопіс)|Манокль]]», які быў апублікаваны ў [[2010]] годзе<ref>[http://www.monocle.com/Magazine/volume-3/Issue-25/ "Monocle's World's Most Liveable Cities Index 2009"]. Monocle.com.</ref><ref>[http://www.monocle.com/sections/affairs/Magazine-Articles/Top-20-liveable-cities---10-Madrid/ "Top 20 liveable cities – 10 Madrid"]. Monocle.com.</ref>. Мадрыд таксама знаходзіцца ў сьпісе 12 зялёных гарадоў Эўропы паводле дадзеных на 2010 год<ref>[http://www.citymayors.com/environment/greenest-cities-europe.html Greenest cities in Europe]. City Mayors (2010-03-03).</ref>. Горад у цяперашні час змагаецца за права правядзеньня [[Летнія Алімпійскія гульні 2020 году|летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году]]<ref>[http://www.olympic.org/media?articleid=138217 "Media"]. Olympic.org.</ref>.
 
Горад разьмешчаны на рацэ [[Мансанарэс]] у цэнтры краіны. Зьяўляючыся сталіцай Гішпаніі, горад месьціць рэзыдэнцыю ўрада, а таксама [[Мадрыдзкі каралеўскі палац|рэзыдэнцыю гішпанскага манарха]], Мадрыд таксама зьяўляецца палітычным цэнтрам Гішпаніі<ref>[http://www.indiana.edu/~overseas/flyers/mad_ies.html "Madrid"]. Indiana.edu.</ref>. Нягледзячы на тое, што Мадрыд валодае сучаснай інфраструктурай, горад захаваў гістарычны зьнешні выгляд. Ягоныя славутасьці ўключаюць Каралеўскі палац у Мадрыдзе, [[Тэатар Рэал]] (Каралеўскі тэатар) з адрэстаўраваным у 1850 годзе Опэрным тэатрам; парк [[Буэна Рэтыра]], заснаваны ў 1631 годзе, будынак Нацыянальнай бібліятэкі [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]], якая зьмяшчае некаторыя з гістарычных архіваў Гішпаніі, археалягічны музэй, а таксама [[Залаты трохкутнік мастацтваў]], разьмешчаны ўздоўж [[Пасэо дэль Прада]] й які складаецца з трох мастацкіх музэяў: [[Прада (музэй)|музэй Прада]], [[Нацыянальны цэнтар мастацтва каралевы Сафіі]] й [[музэй Тысэна-Барнэмісы]]<ref>[http://www.easyexpat.com/madrid_en/overview_geography.htm "Madrid: Overview"]. Easy expat.</ref>.
 
== Гісторыя ==
Нягледзячы на тое, што тэрыторыя сучаснага Мадрыда была заселена з дагістарычных часоў<ref>[http://elmadridmedieval.jmcastellanos.com/ «Pre-historic times in Madrid»]. JMcatellanos.com</ref>, у рымскую эпоху гэтая тэрыторыя належала дыяцэзіі Камплютум. Да нашых часоў захаваліся археалягічныя астанкі маленькай вёскі, якая існавала ў час эпохі [[вэстготы|вэстготаў]], чыё імя, магчыма, было прынята пазьней [[арабы|арабамі]]<ref>[http://www.madridamano.com/historia/?op=hist3 "La dominación árabe(Arab rule). The city of Mayrit, a fortress in its origin, was founded by the end of the IX centruy"]. madridamano.com</ref>. Заснаваньне сучаснага гораду прыходзіцца з [[IX стагодзьдзе]], калі [[Мухамад I Кордаўскі|Мухамад I]] заказаў будаўніцтва невялікага палаца ў тым жа месцы, дзе сёньня месьціцца каралеўскі палац. Вакол гэтага палаца была пабудавана невялікая цытадэль, [[аль-Мудайн]]а. Цытадэль была заваявана ў 1085 годзе хрысьціянскім каралём [[Леон і Кастылія|Леона й Кастыліі]] [[Альфонса VI Храбры|Альфонса VI]] падчас ягонага прасоўваньня да [[Таледа]]. Ён перабудаваў мячэт гораду ў царкву [[Царква Панны Альмудэны|Панны Альмудэны]]. У 1329 годзе [[генэральныя картэсы]] менавіта ў Мадрыдзе сабраліся на сваё першае пасяджэньне, каб даць параду каралю [[Альфонса XI Справядлівы|Альфонса XI]]. [[Сэфарды|Сэфардзкія габрэі]] й [[маўры]] працягвалі жыць у горадзе ў часы хрысьціянскага панаваньня, пакуль не былі выгнаныя ў канцы [[XV стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]]. Пасьля буйнога пажару, [[Энрыке III Кастыльскі]] перабудаваў горад і ўсталяваў добра ўмацаваныя звонку сьцены ў [[Эль-Парда]].
 
=== Позьняе сярэднявечча ===
[[Файл:Felipe III - Casa de la Panadería - Plaza Mayor de Madrid - 01.jpg|міні|200пкс|зьлева|Пляса Маёр]]
[[Каралеўства Кастылія|Каралеўства Кастыліі]], са сталіцай у [[Таледа]], і [[Каралеўства Арагон]], са сталіцай у [[Сарагоса|Сарагосе]], былі злучаны ў сучасную Гішпанію [[каталіцкія манархі|каталіцкімі манархамі]], каралевай [[Ізабэла I|Ізабэлай Кастыльскай]] і каралём [[Фэрдынанд II (кароль Арагона)|Фэрдынандам II Арагонскім]]. Нягледзячы на тое, што іхны ўнук [[Карл V (імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі)|Карл I Гішпанскі]] жыў у [[Сэвільля|Сэвільлі]], сын Карла, [[Філіп II (кароль Гішпаніі)|Філіп II]] пераехаў у Мадрыд у [[1561]] годзе. Нягледзячы на тое, што афіцыйна горад не зьяўляўся сталіцай, але [[дэ-факта]] гэта мела месца быць. Сэвільля працягвала кантраляваць гандаль з калёніямі Гішпаніі, але Мадрыд кантраляваў Сэвільлю<ref>[http://www.ucm.es/info/hcontemp/leoc/madrid%20I.htm#INDICE "Madrid, de territorio fronterizo a región metropolitana. Madrid, from being the "frontier" to become a Metropole."] History of Madrid. Luis Enrique Otero Carvajal</ref>. Акрамя кароткага пэрыяду [[1601]]—[[1606]]1601—1606 гадоў, калі [[Філіп III (кароль Гішпаніі)|Філіп III]] перанёс свой двор ў [[Вальядалід]], Мадрыд стаў галоўным горадам Гішпаніі.
 
Падчас гішпанскага залатога стагодзьдзя ў [[XVI стагодзьдзе|XVI]]—[[XVII стагодзьдзе|XVIIXVI—XVII стагодзьдзях]] у Мадрыдзе быў пабудаваны [[Эскорыал]], вялікі каралеўскі манастыркляштар, дзякуючы намаганьням караля Філіпа II, які прыцягнуў на працу ў краіну некаторых з найвялікшых архітэктараў і мастакоў Эўропы. [[Дыега Вэляскес]], адзін з самых уплывовых мастакоў эўрапейскай гісторыі і вельмі паважаны мастак у свой час, доўгі час жыў і працаваў у Мадрыдзе пры каралеўскім двары. [[Эль Грэка]], іншы паважаны мастак таго пэрыяду, які надаў гішпанскаму мастацтву стыль італьянскага [[рэнэсанс]]у й зрабіў важкі ўнёсак у гішпанскі стыль жывапісу, таксама працаваў у Мадрыдзе.
 
Мадрыд быў адным з культурных цэнтраў падчас гішпанскага залатога стагодзьдзя. Гішпанскі двор прыцягваў шматлікіх папулярных гішпанскіх мастакоў і пісьменьнікаў да гораду, у тым ліку [[Мігель Сэрвантэс|Мігеля дэ Сэрвантэса]]. Акрамя таго, у горадзе нарадзіліся шматлікія вялікія пісьменьнікі гэтага пэрыяду: [[Лёпэ дэ Вэга]], [[Франсыска дэ Кевэда]], [[Кальдэрона дэ ля Баркі]] й [[Тырса дэ Маліна]], і апошні зь выбітных матскоў залатога стагодзьдзя, [[Кляўдыё Каэльлё]]. Вядомы архітэктар рэнесансарэнэсанса [[Хуан дэ Эрэра]], які распрацаваў праект [[Пляса Маёр]], які быў пабудаваны ў горадзе ў пэрыяд панаваньня [[Габсбургі|Габсбургаў]] у якасьці цэнтральнага пляца. Ён разьмешчаны недалёка ад іншага вядомага пляца, [[Пуэрта дэль Соль]].
 
Новыя палацы, як то [[Рэаль-дэ-Мадрыд]], былі пабудаваны падчас панаваньня [[Філіп V (кароль Гішпаніі)|Філіпа V]]. Але сапраўдным сучасным горадам Мадрыд стаў у часы панаваньня [[Карл III (кароль Гішпаніі)|Карла III]], які быў адным з самых папулярных каралёў у гісторыі краіны, прыказка: «лепшы мэр — кароль» стала папулярнай у тыя часы. Калі [[Карл IV (кароль Гішпаніі)|Карл IV]] стаў каралём у горадзе пачалося паўстаньне. Пасьля [[паўстаньне Аранхуэс|паўстаньня Аранхуэс]], якое ўзначаліў ягоны ўласны сын [[Фэрдынанд VII]], Карл IV выракся ад стальца, але панаваньне Фэрдынанда VII было вельмі кароткім, бо ўжо ў траўні [[1808]] году напалеонаўскія войскі ўвайшлі ў горад.
 
=== Новы час ===
[[Файл:Plaza de Cibeles (Madrid) 05.jpg|міні|200пкс|справа|Пляц Сыбэлес]]
[[Файл:Madrid Cuatro Torres Business Area-2.jpg|міні|200пкс|справа|Хмарачосы Мадрыда]]
[[2 траўня]] [[1808]] году насельніцтва Мадрыда паўстала супраць акупацыі гораду [[Францыя|францускімі]] войскамі, што прывяло да рэпрэсіяў з боку францускіх імпэрскіх сілаў і пачатку [[Гішпана-француская вайна|гішпанскай вайны за незалежнасьць]]. Пасьля сканчэньня вайны за незалежнасьць у [[1814]] годзе Фэрдынанд VII вярнуўся на трон, але пасьля лібэральнай ваеннай рэвалюцыі, генэрал [[Рафаэль дэль Рыега]] прысіліў караля вярнуць канстытуцыю [[1812]] году. Гэта быў пачатак пэрыяду, калі лібэральныя й кансэрватыўныя ўрады чаргаваліся, і які скончыўся разам з каранацыяй [[Ізабэла II|Ізабэлы II]] у [[1830]] годзе. Аднак яна ня здолела падавіць палітычную напружанасьць, якая прывяла да яшчэ аднаго паўстаньня й сварэньня [[Першая Гішпанская рэспубліка|Першай Гішпанскай рэспублікі]]. Аднак празь нейкі час манархія была рэстаўрыравана й зноўку скасаваная, пры стварэньні [[Другая Гішпанская рэспубліка|Другой Гішпанскай рэспублікі]], якая папярэднічала [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі|гішпанскай грамадзянскай вайне]].
 
17 кастрычніка 1919 году быў адкрыты [[Мадрыдзкі мэтрапалітэн|мэтрапалітэн]].
Радок 106:
 
=== Клімат ===
Дзякуючы вышыні ў 667 мэтраў над узроўнем мора і кантынэнтальнаму клімату [[лета]] ў Мадрыдзе сьпякотнае з малой колькасьцю ападкаў, а [[зіма|зімы]] нашмат халадней, чым у гарадах на міжземнаморскім узьбярэжжы. У некаторыя гады выпадае шмат [[сьнег]]у, а невялікія навалы сьнегу здараюцца практычна кожную зіму. Сярэдняя [[студзень]]ская тэмпэратура складае 2—4 &nbsp;°C, [[ліпень]]ская 24—25 &nbsp;°C. Сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў складае каля 400 мм.
 
== Насельніцтва, мова, веравызнаньне ==