Мэц (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 20:
Футбольны клюб «Мэц» быў заснаваны ў 1932 годзе ў выніку аб’яднаньня двух аматарскіх спартовых клюбаў і неўзабаве пасьля гэтага набыў прафэсійны статус. Ён зьяўляецца адным з найстарэйшых прафэсійных футбольных камандаў у Францыі. Карані клюбу сыходзяць яшчэ далей, у іншы клюб «Мэц» ({{мова-de|SpVgg Metz|скарочана}}), які быў утвораны ў 1905 годзе, калі горад уваходзіў у склад [[Нямецкая імпэрыя|Нямецкай імпэрыі]]. Той «Мэц» гуляў у Вэсткрайс-Лізе да сэзону 1913—1914 гадоў, калі за пачатку [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ўсе матчы былі спынены. Некаторыя гульцы гэтага клюбу былі часткай клюбу «Мэсын» у 1919 годзе, які ў 1932 годзе стаў часткай аб’яднанай каманды «Мэц». «Мэсын» быў вядучым клюбам Лятаранскага дывізіёну, атрымаўшы чэмпіёнскія тытулы ў 1920, 1921, 1922, 1924, 1926, 1927, 1929 і 1931 гадах<ref>[http://www.rsssf.com/tablesf/fran-lothahist.html France – Division d'Honneur – Lorraine 1919–1932]. RSSSF.com</ref>.
 
Клюб «Мэц» пачаў выступы уў францускім другім дывізіёне ў паўночнай зоне ў 1933 годзе. Стаўшы чэмпіёнам гэтай лігі ў 1935 годзе, клюб зарабіў прасоўваньне ў [[Француская Ліга 1|Лігу 1]] у першы раз у гісторыі. Каманда стала клюбам сярэдзіны табліцы францускага чэмпіянату і знаходзілася ў гэтым статусе да пачатку [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]]. Падчас вайны дэпартамэнт [[Мозэль]], у якім знаходзіцца горад Мэц, быў анэксаваны [[Трэці Райх|Нямеччынай]]. Клюб зьмяніў назоў на нямецкі варыянт FV Metz і пачаў выступы ў нямецкай Гаўлізе Вэстмарк. У трох завершаных сэзонах гэтай лігі з 1941 па 1944 гады клюб кожны год займаў выніковае другое месца<ref>[http://www.rsssf.com/miscellaneous/crossborder.html#1frag French clubs in the German football structure 1940–1944]. RSSSF.com</ref>.
 
Не зважаючы на тое, што горад быўшы адбіты войскам хаўрусьнікаў увосень 1944 году, клюб ня браў удзелу уў францускім чэмпіянаце сэзону 1944—1945 гадоў, але вярнуўся да ўдзелу ў Лізе 1 на сэзон 1945—1946 гадоў. Сэзон для клюбу выйшаў няўдалым, бо каманда заняла 17-ы радок з 18 клюбаў, аднак, пашырэньне лігі да 20 клюбаў дало магчымасьць застацца «Мэцу» ў найвышэйшым дывізіёне да 1950 году, калі каманда заняла апошняе месца.
 
== Склад ==