Да Злучэньня!: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 10:
|выдавец = Выдавецтва Таварыства Ісусавага
|краіна = [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшча]]
|дата заснаваньня = [[1932]]
|аб'ём = 20 палосаў фармату А5
|камплектацыя =
Радок 34:
 
== Мэты і рэдакцыйная палітыка ==
Мэты, якія ставіла перад сабой рэдакцыя і якія падзяляліся колам людзей, згуртаваных вакол часопісу, дэкляраваліся ў праграмным артыкуле «Ад рэдакцыі», які быў зьмешчаны ў першым нумары часопісу, які выйшаў у [[1932]] годзе. Галоўнай мэтай часопісу «Да Злучэньня!» ставілася задача пашырэньня сярод беларусаў думкі і пажаданьня Ісуса Хрыста пра рэлігійную (царкоўную) еднасьць хрысьціянаў, што была выяўленая ў словах Хрыста: «Каб усе былі адно» (Ян 17, 21). Гэтае волевыяўленьне называлася ў артыкуле «найвялікшым і найглыбейшым пажаданьнем» Ісуса Хрыста.
 
У адрозьненьне ад іншых масавых выданьняў, прысьвечаных Уніі, якія былі даступныя ў Заходняй Беларусі, часопіс «Да Злучэньня!» меў выразна нацыянальны беларускі характар. Такая скіраванасьць была закладзена ўжо ў праграмным рэдакцыйным артыкуле. Аўдыторыяй, да якой было накіраванае пасланьне праграмнага артыкулу, ёсьць увесь беларускі народ. Гэта можна прасачыць ужо ў першых словах артыкулу: «Да злучэньня мы клічам усіх беларусаў, сыноў-дачок аднае нашае Бацькаўшчыны, разьбітых на часткі ў найбольш чуткім месцы свае душы, у сазнаньні свае рэлігійнае прыналежнасьці».<ref name="ReferenceB">Ад рэдакцыі // Да Злучэньня! — 1932. — № 1. — С. 2-5.</ref> Хоць паводле практыкі неаўнійнай дзейнасьці галоўным «аб’ектам» гэтай дзейнасьці былі вернікі бізантыйскага абраду, зьяднаныя або незьяднаныя з Рымскім Пасадам, рэдакцыя часопісу «Да Злучэньня!» пераходзіла гэтыя межы і зьвярталася ў сваіх матэрыялах да ўсяго беларускага народу, лічачы ўвесь народ ахвярай рэлігійнай разьдзеленасьці.
Радок 50:
Рэдакцыя часопісу высока ацэньвала стойкасьць беларуса ў веры, якую засьведчыў у сваіх творах [[Францішак Багушэвіч]].
 
Матэрыялы часопісу «Да Злучэньня!» сустракалі насьцярожанае стаўленьне польскіх уладаў. У выніку часопіс у [[1937]] быў нават зачынены.<ref name="ReferenceC">Юры Туронак. Спробы адраджэння Уніяцкай Царквы на Беларусі ў ХХ стагодзьдзі / Ю. Туронак // Мадэрная гісторыя Беларусі / пад рэд. В. Булгакава. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 436.</ref> Усяго выйшла 60 нумароў часопісу.<ref>Глеб Бабкін. Да злучэння / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 184.</ref>
 
Працягам часопісу «Да Злучэньня!» з [[1938]] стаў часопіс з трохі зьмененай назвай — [[«Злучэньне»]], які выдаваўся [[Лацінка|беларускай лацінкай]] і ўжо не ў Альбэртыне, а ў [[Варшава|Варшаве]].<ref name="ReferenceC"/>
 
== Крыніцы ==