Украінская рэвалюцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
 
Радок 2:
'''Украі́нская рэвалю́цыя''' — шэраг падзей, зьвязаных з нацыянальна-вызваленчай барацьбой [[украінцы|украінскага народу]] ў 1917—1921 гадах.
 
Штуршком да пачатку Ўкраінскай рэвалюцыі стала [[Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Расеі]]. Ва Ўкраіне ўтварыўся альтэрнатыўны цэнтрцэнтар улады — [[Украінская цэнтральная рада]] (УЦР), якая стала прадстаўнічым органам украінскіх дэмакратычных сілаў і ўзначаліла нацыянальна-дэмакратычную рэвалюцыю ва Ўкраіне. Кіраўніком УЦР стаў [[Міхайла Грушэўскі]].
 
У пэрыяд з 1917 па 1921 гады Ўкраіна перажыла розныя формы нацыянальнай дзяржаўнасьці: ([[Украінская Народная Рэспубліка]], [[Украінская дзяржава]], [[Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка]]), але дзяржаўную незалежнасьць утрымаць не змагла. Украінскія этнічныя тэрыторыі былі падзеленыя паміж [[СССР]], [[Другая Польская рэспубліка|Польскай Рэспублікай]], Каралеўствам Румынія і Чэхаславацкай Рэспублікай. Такім чынам, Украінская нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя пацярпела паразу. Гэта параза была сьледзтвам незгуртаванасьці палітычнай эліты, незавершанасьці працэсу фармаваньня нацыі, разрозьненьняў паміж нацыянальнымі і сацыяльнымі задачамі вызвольнага руху, яго абумоўленасьцю зьнешнімі палітычнымі і перш за ўсё ваеннымі фактарамі. Аднак, не дасягнуўшы сваёй мэты, Украінская рэвалюцыя пачала працэс фармаваньня сучаснай палітычнай нацыі і адрадзіла традыцыю ўкраінскай дзяржаўнасьці.