Першы Слуцкі полк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: пунктуацыя
Радок 40:
21 лістапада 1920 году [[Рада Случчыны]] зацьвердзіла Дэклярацыю, у якой заклікала «стаяць за незалежнасьць роднай Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту збоку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы, нават, сілаю аружжа». У выніку пачалася мабілізацыя ў Слуцкую [[Брыгада (войска)|брыгаду]], якая ўлучыла 2 [[Полк|палкі]]. 22 лістапада 1920 г. Рада Случчыны зацьвердзіла стварэньне 1-ага Слуцкага палка стральцоў у складзе 3-х [[батальён]]аў. Аднак сябры [[Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў]] у Радзе Случчыны адмовіліся ўхваліць прызначэньне Самусевіча камандзірам палка. Тады Самусевіч здаў камандаваньне падпалкоўніку [[Павал Чайка|Паўлу Чайку]]. З [[Горадня|Горадні]] даслалі [[Сьцяг Першага Слуцкага Палка|сьцяг 1-га Слуцкага палка]] з Пагоняй і дэвізам «Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына». Камандзірам 1-га батальёна быў прызначаны падпалкоўнік [[Ахрэм Гаўрыловіч]], 2-га — капітан [[Антон Сокал-Кутылоўскі]], 3-га — капітан [[Аляксей Колпак]]. Пасаду начальніка гаспадарчай часьці заняў прапаршчык Кашкарэвіч. Паручнік Кахановіч выконваў абавязкі ад’ютанта. Роты ўзначалілі: 1-ю — паручнік [[Якуб Гузьней]]; 4-ю — [[Аляксандар Савановіч]]; 5-ю — паручнік [[Павал Бранавіцкі]], 6-ю — падпаручнік [[Нікадзім Кернажыцкі]]. Агулам налічвалася 9 [[рота]]ў. [[Кулямёт]]ную каманду склалі 10 чалавек. Аддзел выведкі ўзначаліў прапаршчык Шыманскі<ref name="м">{{Кніга|аўтар=[[Ніна Стужынская]].|частка=[http://pdf.kamunikat.org/20784-2.pdf Частка ІІ. Слуцкае паўстаньне]|загаловак=[[Беларусь мяцежная (кніга)|Беларусь мяцежная]]|арыгінал=|спасылка=|адказны=|выданьне=3-е выд|месца=Менск|выдавецтва=Вараксін|год=2012|том=|старонкі=|старонак=362|сэрыя=Такая гісторыя|isbn=978-985-7035-04-5|наклад=}}</ref>.
 
27 лістапада 1920 г. 1-ы Слуцкі полк займаў участак ад [[Семежава]] (цяпер [[Капыльскі раён]]) да [[Вызна|Вызны]] (цяпер [[Салігорскі раён]]) працягласьцю каля 20 км, калі пачаліся баі [[Слуцкі збройны чын|Слуцкага збройнага чыну]]. 6-я рота 1-га Слуцкага палка захапіла ў [[Ваеннапалонны|палон]] выведвальны атрад расейскіх бальшавікоў пад 4-ма вёскамі (цяпер [[Капыльскі раён|Капыльскага раёну]]) [[Быстрыца (Менская вобласьць)|Быстрыца]], Верамейчыкі, [[Смычка (Капыльскі раён)|Васільчыцы]] і [[Чарнагубава]]. У ходзе боя пад Васільчыцамі 1 стралец атрымаў цяжкае раненьне. Расейскія [[Чырвоная армія|чырвонаармейцы]] страціла 3 чалавекі забітымі, 3 - параненымі і яшчэ 1 чырвонаармеец трапіў у беларускі палон. 5-я рота 1-га Слуцкага палка пасьля бою вызваліла 2 вёскі (цяпер Капыльскага раёну) [[Лютовічы]] і Дашнава і паланіла 5 расейскіх чырвонаармейцаў. 7-я і 8-я роты 1-га Слуцкага палка адбілі напад расейскага войска на вёску Мацкевічы<ref name="м"/>.
 
[[Файл:Sciag 1 Sluckaha palka.jpg|міні|280пкс|Сьцяг 1-а Слуцкага палка. Вільня, 1921. [[Лявон Вітан-Дубейкаўскі]], невядомая, штабс-капітан [[Антон Борык]]]]
30 лістапада 1920 г. расейскія войскі падцягнулі новыя вайсковыя часткі пад вёску Вужыца ([[Бабруйскі павет]]) на ўсход ад Слуцка, дзе спынілі наступ 1-га Слуцкага палка. 2 сьнежня начальнік выведкі Слуцкай брыгады Антон Мірановіч арыштаваў камандзіра 1-га Слуцкага палка Паўла Чайку, пасьля перахопу яго ліста да расейскіх бальшавікоў. Новым камандзірам стаў падпалкоўнік [[Ахрэм Гаўрыловіч]]. 4 сьнежня 1920 г. часткі 8-й і 17-й [[дывізія]]ў 16-й арміі расейскіх бальшавікоў выціснулі 1-ы Слуцкі полк з Вызны. 7 сьнежня 1920 г. 1-ы Слуцкі полк адступіў зь Семежава ў Подчыцы, адкуль у [[Грыцэвічы (Менская вобласьць)|Грыцэвічы]] (цяпер [[Клецкі раён]])<ref name="м"/>.
 
12 сьнежня 1920 г. 1-ы Слуцкі полк вызваліў Семежава, дзе завалодаў запасам [[снарад]]аў. Істотную ролю ў наступе адыграла 2-я рота. 17 сьнежня 1-ы Слуцкі полк вызвалі Вызну, аднак адступіў зь яе 19 сьнежня. Пры наступе на Слуцак расейскія войскі выкарыстоўвалі 6 браневікоў. Пагатоў 1-ы Слуцкі полк меў па 30-40 вінтовак на роту. 20 сьнежня полк зноў пакінуў Семежава, адкуль адступіў у [[Морач (Клецкі раён)]], а затым у [[Заастравечча]]. 28 сьнежня 1920 г. [[Найвышэйшая рада БНР]] на пасяджэньні ў [[Баранавічы|Баранавічах]] пастанавіла распусьціць Слуцкую брыгаду, у тым ліку 1-ы Слуцкі полк. У той дзень большасьць (1500) стральцоў перайшла раку [[Лань (рака)|Лань]], дзе іх інтэрнавала польскае войска. Астатнія 400 чалавек увайшлі ў склад падпольнай арганізацыі [[Беларуская сялянская партыя Зялёны Дуб|«Зялёны Дуб»]]<ref name="м"/>.
 
=== Камандзіры ===