Юзэф Казімер Касакоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36:
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Касакоўскія|Касакоўскіх]] гербу «[[Сьлепаўрон (герб)|Сьлепаўрон]]», сын [[Дамінік Касакоўскі|Дамініка]] і Мар’яны з [[Забелы|Забелаў]]. Меў братоў: гетмана [[Сымон Марцін Касакоўскі|Сымона]], кашталяна [[Антоні Касакоўскі|Антонія]] й ваяводу [[Міхал Касакоўскі|Міхала]].
 
[[Файл:Juzef Kazimier Kasakoŭski. Юзэф Казімер Касакоўскі (XIX1891).jpg|міні|180пкс|зьлева|Ю. К. Касакоўскі, [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]]]
 
Скончыў [[Ковенскі езуіцкі калегіюм]]. У 1758 атрымаў [[Урад (Вялікае Княства Літоўскае)|урад]] падчашага ковенскага, потым судзьдзі земскага, абіраўся [[Пасол соймавы|паслом]] на сойм. У 1761 высьвечаны на сьвятара, навучаўся ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскай акадэміі]], дзе атрымаў ступень доктара філязофіі, і Варшаве. Выконваў абавязкі [[пробашч]]а ў [[Воўпа|Воўпе]] й [[канонік]]а ў [[Вільня|Вільні]]. Ад 1764 кусташ віленскі. Прыхільна ставіўся да [[Барская канфэдэрацы|Барскае канфэдэрацыі]], для яе падтрымкі разам з братам Сымонам спрабаў стварыць Генэральную канфэдэрацыю [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], за што яго ўзялі пад арышт расейскія ўлады.