Магілёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 92:
З пачаткам [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] у 1654 годзе магілёўцы здалі места маскоўскім захопнікам. Аднак 1 лютага 1661 году ў выніку [[Магілёўскае паўстаньне|народнага паўстаньня]] месьцічы зьнішчылі акупацыйную залогу<ref>Беларускія летапісы і хронікі: пер. са старажытнарус., старабел., пол. / склад. У. Арлоў; рэд. В. Чамярыцкі. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1997. С. 294.</ref>. За выяўленую ў час паўстаньня мужнасьць 9 чэрвеня 1661 году кароль і вялікі князь [[Ян Казімер]] ўраўнаваў у правах Магілёў зь [[Вільня]]й. Апроч таго, места атрымала новы герб «''у блакітным полі тры срэбныя мескія вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар з узьнятым мячом, а над ім герб — [[Пагоня]]''»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў}}</ref>. У 1681 годзе на Рынку ўзьвялі новую мураваную ратушу (першая была драўлянай і знаходзілася на вуліцы Ветранай). У XVIII ст. у месьце дзейнічаў шпіталь, які знаходзіўся каля Алейнай брамы.
 
У [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікую Паўночную вайну]] (1700—1721) 8 верасьня 1708 году расейскія войскі на загад цара маскоўскага [[Пётар I|Пятра I]] спалілі Магілёў. На 1745 год у месьце быў 1301 будынак<ref name="evkl244"/>, працавалі некалькі цагельняў — «Антона Апоці», «паноў Батвіньнікаў», «Дарошкі з братам Сапрончыкаў». На тэрыторыі пасадаў знаходзіліся «ізба цэху шавецкага… цэх гарбарскі… дом цэхавы пякарскі… цэх шавецкі», непадалёку ад царквы Сьвятога Міколы — «цэх алейніцкі». Тут жылі злотнікі (ювэліры), алейнікі, дойліды, бондары, хлебнікі, багамазы (іканапісцы), шкляры, шаўцы і кавалі. На 1756 дзейнічалі 9 цэркваў і 2 манастыры, 2 уніяцкія цэрквы (Дальняя Ўваскрасеньня Хрыстова і Покрыва Багародзіцы), 6 рымска-каталіцкіх касьцёлаў і 3 кляштары (кармэлітаў, езуітаў і бэрнардынаў). На 1765 год у месьце налічвалася 1879 будынкаў.
 
<gallery caption="Магілёў на акварэлях канца XVIII стагодзьдзя" widths=150 heights=150 class="center">
Mahiloŭ. Магілёў (J. Pieška, 1800).jpg|[[Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў (Магілёў)|Касьцёл езуітаў]]. [[Юзэф Пешка|Ю. Пешка]]
Mahiloŭ, Dniapro. Магілёў, Дняпро (J. Pieška, 1800).jpg|Панарама з боку Дняпра. {{nowrap|Ю. Пешка}}
Mahiloŭski zamak. Магілёўскі замак (XVIII).jpg|Рынак з боку Старога замка. [[Мікалай Львоў|М. Львоў]]
Mahiloŭ, Dubravienka. Магілёў, Дубравенка (N. Lvov, XVIII).jpg|Панарама з боку ўтокі Дубравенкі ў Дняпро. {{nowrap|М. Львоў}}
</gallery><gallery widths=150 heights=150 class="center">
Mahiloŭ, Archirejski Vał. Магілёў, Архірэйскі Вал (N. Lvov, XVIII).jpg|[[Магілёўская ратуша|Ратуша]]. М. Львоў
Mahiloŭ, Šlachieckaja. Магілёў, Шляхецкая (N. Lvov, XVIII).jpg|[[Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў (Магілёў)|Касьцёл кармэлітаў]]. {{nowrap|М. Львоў}}
Mahiloŭ, Dniapro. Магілёў, Дняпро (N. Lvov, XVIII).jpg|Агульны выгляд з Старабыхаўскага кірунку. {{nowrap|М. Львоў}}
Mahiloŭ, Saborny. Магілёў, Саборны (N. Lvov, XVIII).jpg|[[Царква Сьвятога Ёсіфа (Магілёў)|Царква саборная Сьвятога Ёсіфа]]. М. Львоў
</gallery>