Гарадзенская ратуша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 66:
Згодна з плянам Горадні 1753 году на Рынку разьмяшчалася «ратуша, цэхгауз, крамы жыдоўскія і пляцы мескія». Як на гэтым, так і на пляне 1758 году, добра відаць прыбудовы да паўднёвага фасаду ратушы. Магчыма, што мескія ўлады дамовіліся з жыдамі. І ідучы на саступкі, дазволілі ім збудаваць крамы, «а іншыя крамы коштам места мураваныя магістрат як усеагульную мескую ўласнасьць … жыдам арандуючы, даход ратушы справіў». Такім чынам, места, аддаючы ў арэнду жыдам свае крамы, знайшло сродкі на адбудову ратушы.
 
[[Файл:Haradzienskaja ratuša. Гарадзенская ратуша (XX1919-39).jpg|значак|Здымак да 1939 году]]
 
На пляне Горадні 1780 году ратушны будынак на Рынку адсутнічае, хаця Рынак і названы «ратушным», а «ратушны дворык» у той час разьмяшчаўся на вуліцы Калючынскай, якая пачыналася ад Рынку. Магчыма, у гэты час на месцы руінаў старой ратушы рыхтавалі пляцоўку пад будаваньне новай. Будаваньне мураванай ратушы з крамамі і гаўптвахтай скончылася ў 1784 годзе. Пацьверджаньне існаваньня новай ратушы сустракаецца ў 1791 годзе. Вядома, што яна мела дзьве брамы «з фацыятамі». Відаць, гэта і была клясыцыстычная ратуша, якая праіснавала да сярэдзіны XX ст. будынак ратушы адзначаны таксама на плянах Горадні 1793, 1795, 1798 гадоў. Як «ратуша» ці «ратуша з лаўкамі»<ref>Гардзееў Ю. Да пытання аб гісторыі Гродзенскай ратушы (канец ХV—ХVІІІ стст.) // Краязнаўчыя запіскі. Вып. 4. — Горадня, 1997.</ref>.