Міхал Львовіч Глінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Літаратура: пунктуацыя
Радок 17:
| Наступнік =
| Імя пры нараджэньні =
| Нарадзіўся = каля [[1470]]
| Месца нараджэньня =
| Памёр = {{памёр|24|9|1534}}
Радок 30:
| Колер загалоўку =
}}
'''Міхал Львовіч Глінскі''' (мянушка '''«Мажны»'''; каля [[1470]] — {{памёр|24|9|1534}}) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]]. Намесьнік уцянскі (1498), мерацкі (1501—1505) і бельскі (1505—1506)<ref>[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Глінскія // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 536.</ref>, [[маршалак дворны літоўскі]] (1500—1506), кіраўнік [[Віленская мынца|Віленскай мынцы]] (з 1501). На чале літоўскага войска здабыў перамогу ў [[Клецкая бітва|Клецкай бітве]] 1506 году. У 1508 годзе ўзьняў [[Мяцеж Глінскіх|мяцеж]] супраць новага вялікага князя [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]].
 
Валодаў зямельнымі абшарамі на [[Палесьсе|Палесьсі]], родавы маёнтак — [[Тураў]]. Ад [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандра]] атрымаў [[Райгорад]] і [[Гонязь]] на [[Падляшша|Падляшшы]], [[Мажэйкаў]] на [[Лідзкі павет|Лідчыне]].
Радок 43:
Імклівае ўзвышэньне роду выклікала востры канфлікт зь літоўскімі магнатамі: [[Радзівілы|Радзівіламі]], [[Кезгайлы|Кезгайламі]] і асабліва з [[Ян Забярэзінскі|Янам Забярэзінскім]]. Калі вялікі князь Аляксандар небясьпечна захварэў, зьявіліся плёткі, нібы ў змове з дактарамі М. Глінскі спрабуе атруціць гаспадара. Гэтыя падазрэньні ўзмацніліся па тым, як вялікі князь вызваліў арыштаванага доктара Балінскага і дазволіў яму зьбегчы ў Кракаў. Па сьмерці Аляксандра магнаты перашкодзілі выпраўленьню ягонага цела для пахаваньня ў Кракаў, баючыся, што ў іх адсутнасьць Міхал Глінскі можа авалодаць [[Вільня]]й. Тым часам у сталіцу прыбыў княжыч [[Жыгімонт Стары|Жыгімонт]]. Ворагі М. Глінскага, асабліва [[Ян Забярэзінскі]], кашталян троцкі, дамагліся каб яму забаранілі вольны ўваход у пакоі гаспадара.
 
Тым часам Міхал Глінскі прызнаў новага вялікага князя і патрабаваў суду з сваімі супернікамі, але Жыгімонт паводзіў сябе млява і нерашуча. Звароты па пасярэдніцтва да вугорскага караля УладзіславаЎладзіслава ў 1507 годзе таксама былі марнымі. Па абвастрэньні канфлікту з Забярэзінскім, у пачатку 1508 годзе зладзіў наезд на ягоны маёнтак і забіў ворага. Пазьней разам з братамі ваяводамі кіеўскім [[Іван Глінскі|Іванам]] і берасьцейскім [[Васіль Глінскі|Васілём]], зьехаў у родавы [[Тураў]], склікаў да сабе служак, сваякоў і сяброў і прызначыў вялікаму князю тэрмін, да якога той мусіў быў даць суд. Міхала Глінскага падтрымалі князі Друцкія і Мсьціслаўскія. Маскоўскі гаспадар [[Васіль III|Васіль]] скарыстаўся выпадкам і прапанаваў усім Глінскім абарону, літасьць і жалаваньне. У час вайны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай, якая пачалася ў 1507 годзе, Васілю III было выгадна «ўзбунтаваньне» на пагранічных тэрыторыях свайго супраціўніка. Гэта давала Масковіі дадатковыя шансы на перамогу. Дзеля аслабленьня магутнага заходняга суседа маскоўскі ўрад пайшоў на змову з Глінскім. Змоўнікі дамовіліся пра стварэньне дзяржавы, на чале якой мусіў стаяць Міхал Глінскі. Спроба вялікага князя [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта]] вярнуць апошняга ў Літву скончылася няўдачай.
 
=== Мяцеж ===