Радзівіл Осьцікавіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18:
|Нарадзіўся =
|Месца нараджэньня =
|Памёр = [[1477]]
|Месца сьмерці = [[Вільня]]
|Род = [[Радзівілы]]
Радок 30:
|Колер загалоўку =
}}
'''Радзівіл Осьцікавіч''' (? — [[1477]], [[Вільня]]) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Маршалак [[Маршалак дворны літоўскі|гаспадарскі]] ([[1440]]—[[1466]]1440—1466) і [[Маршалак вялікі літоўскі|земскі]] ([[1433]]—[[1434]]1433—1434 і [[1463]]—[[1474]]1463—1474), адначасна [[ваявода троцкі]] (з [[1463]]) і [[кашталян віленскі]] (з [[1475]]).
 
Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай [[Летува|Летувы]] ([[Біржы]], [[Кейданы]], [[Шырвінты]] і інш.), [[Нягневічы|Нягневічамі]] пад [[Наваградак|Наваградкам]], [[Харашэвічы|Харашэвічамі]] пад [[Слонім]]ам, [[Бостынь|Бостынем]] на [[Пінск|Піншчыне]].
 
== Біяграфія ==
{{Падвойная выява|зьлева|Eŭdakija Radzivił (Śviatapołk-Čaćviarcinskaja). Эўдакія Радзівіл (Сьвятаполк-Чацьвярцінская) .jpg|140|Radzivił Ościkavič. Радзівіл Осьцікавіч (1733).jpg|140|Мітычная князёўна Эўдакія, якая лічылася жонкай Радзівіла|Уяўны партрэт Радзівіла Осьцікавіча, [[1733]]—[[1737]]1733—1737}}
 
Сын літоўскага баярына [[Крыстын Осьцік|Осьціка]] гербу «[[Трубы (герб)|Трубы]]», і Ганны зь нявызначанага роду. Пачынальнік роду [[Радзівілы|Радзівілаў]].
 
У [[1420]]—[[1428]]1420—1428 роках згадваецца як маршалак гаспадарскі вялікага князя [[Вітаўт]]а. У якасьці сьведкі падпісаў акт уніі Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім ([[15 кастрычніка]] [[1432]]). Маршалак земскі (вялікі) у [[1433]]—[[1434]]1433—1434 і [[1463]]—[[1474]]1463—1474 роках<ref name="evkl">[[Валеры Пазднякоў|Пазднякоў В.]] Радзівіл Осцікавіч // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 501.</ref>.
 
У [[1440]] року па сьмерці вялікага князя [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] падтрымаў абраньне [[Казімер Ягелончык|Казімера]], таго ж року атрымаў пасаду [[маршалак гаспадарскі|маршалка гаспадарскага]] і дзяржаўцы [[анікшты]]нскага<ref name="evkl"/>.
 
У 1443 быў накіраваны з войскам у Крым, дзе пасадзіў на [[Крымскае ханства|крымскі сталец]] [[Хаджы Герай|Хаджы-Гірэя]]<ref>{{Кніга|аўтар = А.Р. Андреев.|частка = Крым — улус Золотой Орды. Венеция и владения Генуи в Крыму. Создание Крымского ханства. XIII—XV века|загаловак = История Крыма|арыгінал = |спасылка = http://lib.ru/HISTORY/ANDREEW_A_R/krym_history.txt|адказны = |выданьне = |месца = М.|выдавецтва = Белый волк|год = 2002|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.
 
Удзельнічаў у выправе на [[Маскоўская дзяржава|Маскву]] ([[1445]]), каб дапамагчы [[Васіль III|Васілю III]] аднавіць сваю ўладу. У [[1448]] року браў удзел у складаньні мірнай дамовы паміж Вялікім Княствам Літоўскім, Каралеўствам Польскім і Нямецкім ордэнам у [[Кентжын|Растэнбургу]].
 
У [[1449]] року з дапамогай Васіля III пасьпяхова дзейнічаў супраць мяцежнага князя Міхала Жыгімонтавіча, адваяваў [[Старадуб]], [[Ноўгарад-Северскі]], [[Радагашч]], [[Поціўль]], [[Бранск]]<ref name="evkl"/>.
 
У 1-й палове [[1450-я|1450-х]] узначаліў магнацкую апазыцыю супраць вялікага князя Казімера і быў ёй прапанаваны як кандыдат на вялікакняскі сталец. Шукаў падтрымкі ў хана [[Залатая Арда|Залатой Арды]] [[Сэід-Ахмэд]]а, але таго разьбіў [[Хаджы-Гірэй]]. У [[1455]] року вярнуўся на радзіму, дзе яго пазбавілі ўсіх пасадаў. Пасьля адышоў ад апазыцыі, зноў зрабіўся маршалкам земскім, ад [[1463]]<ref name="evkl"/> — [[Ваяводы троцкія|ваявода троцкі]]. У [[1474]] року<ref>Pietkiewicz K. Radziwiłł Ościkowicz // Polski Słownik Biograficzny / Pol. Akad. nauk, inst. Historii. T. 30. — Wrocław; Warszawa; Kraków; Gdańsk; Lódz, 1987. S. 133.</ref> (або [[1475]]<ref name="evkl"/>) атрымаў пасаду [[Кашталяны віленскія|кашталяна віленскага]].
 
Разам з [[Міхал Кезгайла|М. Кезгайлам]] кіраваў дзяржавай у адсутнасьць вялікага князя, у [[1470-я]] ачольваў дэлегацыю ў разьвязваньні памежных спрэчак з [[Пскоўская рэспубліка|Псковам]] і [[Інфлянцкі ордэн|Інфлянцкім ордэнам]].
 
== Крыніцы ==